павіта́ць гл. вітаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павіту́ха¹, -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х, ж. (уст.).

Жанчына, якая дапамагае пры родах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павіту́ха², -і, ДМу́се, ж.

Пустазелле сямейства павітухавых, сцябло якога абвіваецца вакол іншых раслін і высмоктвае з іх сокі.

|| прым. павіту́хавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павія́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Малпа з падоўжанай мордай і ярка афарбаванымі сядалішчнымі мазалямі.

|| прым. павія́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паво́ддаль, прысл.

На некаторай адлегласці ад чаго-н.

Адышоўся і стаў п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паво́дзіны, -дзін.

Спосаб жыцця і дзеянняў.

Культурныя п.

П. вучняў.

Чалавек прыкладных паводзін.

Вывучаць п. жывёл.

|| прым. паво́дзінскі, -ая, -ае (спец.).

П. этыкет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.

Паводзіць сябе — прытрымлівацца якіх-н. паводзін, трымаць сябе якім-н. чынам.

Сціпла п. сябе.

Ён паводзіў сябе па-джэнтльменску.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паво́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Часовае падняцце вады ў вадаёмах у выніку раставання снегу або вялікіх дажджоў.

|| прым. паво́дкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паво́дле,прыназ. з Р.

У адпаведнасці з чым-н., згодна з якімі-н. прыметамі.

П. паведамленняў прэсы.

П. апошняй пастановы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паво́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Просты колавы экіпаж без рысораў.

|| прым. паво́зачны, -ая, -ае.