ле́велеры

(англ. levellers)

радыкальна-дэмакратычная палітычная групоўка ў Англіі ў перыяд буржуазнай рэвалюцыі 17 ст., якая выступала за ўстанаўленне рэспублікі, правядзенне сацыяльных рэформ.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дысто́рсія

(лац. distorsio = скрыўленне)

скажэнне адлюстравання, атрыманага пры дапамозе лінзы або аптычнай сістэмы, з-за рознага лінейнага павелічэння розных яго частак; разнавіднасць аберацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ізанама́лы

(ад іза- + гр. anomalos = няроўны)

ізалініі адхіленняў велічыні пэўнага метэаралагічнага элемента (атмасфернага ціску, тэмпературы паветра і інш.) ад значэння, прынятага за норму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маэ́стра

(іт. maestro = настаўнік, майстар)

1) ганаровая назва выдатнага кампазітара, музыканта або іншай творчай асобы;

2) званне, якое прысвойваецца за мяжой выдатным шахматыстам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ме́гаран

(гр. megaron = вялікая зала)

тып старажытнагрэчаскага жылля ў выглядзе прамавугольнай пабудовы з порцікам у тарцы, за якім змяшчалася зала з ачагом пасярэдзіне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бар1

(англ. bar)

1) невялікі рэстаран, у якім наведвальнікаў абслугоўваюць за стойкай;

2) невялікі буфет або аддзяленне ў серванце, шафе для вінаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дагматы́зм

(ад гр. dogma, -atos = думка, вучэнне)

некрытычнае мысленне (догмамі), сляпая вера ў нязменнасць тых або іншых палажэнняў, прызнанне іх за бясспрэчную ісціну.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бро́кер

(англ. broker)

асоба або фірма, якая спецыялізуецца на пасрэдніцкіх біржавых аперацыях за плату ў форме пэўнага працэнта ад сумы здзелкі (параўн. маклер).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ват-секу́нда

(ад ват + секунда)

адзінка вымярэння работы электрычнага току, роўная рабоце, якая выконваецца за 1 с пры магутнасці току ў 1 ват.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

раба́т

(ням. Rabbat, ад фр. rabattre = зрабіць уступку)

скідка з усёй сумы грошай, што належыць за тавар, якая робіцца пры закупцы тавару оптам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)