Слішч ‘смоўж’ (ТС). Хутчэй за ўсё, да слізкі (гл.) у выніку субстантывацыі першаснага *slizъkъ, параўн. сліш ‘смоўж’ (Сл. ПЗБ); магчымы ўплыў наступнага слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адка́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Чалавек, на якога ўскладаецца адказнасць; які нясе адказнасць за каго‑, што‑н. Адказны рэдактар. Адказны дзяжурны./узнач.наз.адка́зны, ‑ага, м.; адка́зная, ‑ай, ж.Адказны за вечар. □ І кім жа яны, і чаму ж яны Так бязлітасна перагружаны? Не адказныя, не начальнікі, А пакутнікі-сумяшчальнікі.Крапіва.Адна з.. [жанчын], самая старэйшая ўзростам, Гарпіна, была вызначана адказнай за даенне і размеркаванне малака.Галавач.// Звязаны з разуменнем важнасці чаго‑н., гатоўнасці адказваць за каго‑, што‑н. Адказныя адносіны да справы.
1. Летучы, апынуцца далёка або высока. Заляцець на Месяц.// Летучы, апынуцца за чым‑н., за якім‑н. прадметам. Мяч заляцеў за плот. Самалёт заляцеў за хмару.
2. Уляцець, папасці куды‑н. Заляцела ў Васеў двор старая варона.Курто.Толькі суседзі яшчэ пільнавалі свае хаты, каб якая-небудзь выпадковая іскра не заляцела на іх стрэхі.Шамякін.
3. У час палёту наведаць якое‑н. месца, спыніцца ненадоўга. Самалёт заляцеў, каб забраць пошту.//перан.Разм. Спяшаючыся, забегчы мімаходам да каго‑н. У спешцы Гуз пераблытаў і, замест таго, каб трапіць на кармакухню, заляцеў у радзілку.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
меда́ль, ‑я, м.
Знак пераважна ў выглядзе металічнага кружка з якім‑н. рэльефным адбіткам і надпісам для ўзнагароды за асаблівыя заслугі, баявыя і працоўныя подзвігі. Медаль «За адвагу». Медаль «За працоўную доблесць». □ Тры стужкі — адзнакі аб раненнях, ордэны і медалі на гімнасцёрцы самі сабой сведчылі аб .. шляху [Паходні] ў гады вайны.Хадкевіч.// Падобны знак, які выдаецца за выдатныя поспехі ў вучобе або пераможцам конкурсаў, спаборніцтваў. Залаты алімпійскі медаль. □ Уладзімір Ільіч ганарыўся залатым медалём, які ён атрымаў разам з атэстатам сталасці.Чарнышэвіч.// Падобны знак, выпушчаны ў памяць аб якой‑н. гістарычнай падзеі або ў гонар выдатнага дзеяча.
•••
Адваротны бок медалягл. бок.
[Фр. médaille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наўздаго́н, прысл. і прыназ.
1.прысл. Услед за тым, хто (што) аддаляецца, адыходзіць. Апошні вагон вухнуў ветрам у твар Андрэю і ўцёк наўздагон.Пестрак.Бяжыш ты насустрач кулям з страшэнным бязгучным крыкам І тупат пяхотных дывізій спяшыць за табой наўздагон.Панчанка.
2.прыназ.зД. Спалучэнне з прыназоўнікам «наўздагон» вырашае прасторавыя адносіны: ужываецца пры абазначэнні асобы ці прадмета, якія аддаляюцца і ўслед за якімі хто‑, што‑н. пасылаецца. Генадзь падняўся і шпарка пашыбаваў прэч. — Куды ж ты? — кідае наўздагон яму Мікола.Васілёнак.Косця выскачыў на ганак і доўга глядзеў .. [Наташы] наўздагон, аж пакуль яна не схавалася за хатамі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́вад1, ‑а, М ‑дзе; мн. павады, ‑оў; м.
Прывязаная да аброці вяроўка або рэмень, на якіх водзяць каня, радзей — цяля, карову. [Кандрат] сярдзіта крыкнуў: «Тпру!» — і, схапіўшы коней за павады, вывеў іх з баразны.Лобан.За хлопцам, на повадзе, таксама звесіўшы галаву, неахвотна плёўся конь.Мележ.За санкамі валачэцца прывязаная повадам карова.Бядуля.
по́вад2, ‑у; мн. повады, ‑аў; м.
Тое, што можа паслужыць асновай, зачэпкай для чаго‑н. Але Вінцусь Шавель не прыняў .. [суседавых] слоў за ўцеху, а выкарыстаў як повад да лаянкі.Гартны.Увесь дзень на полі, робяць, шчыруюць, ну і пажартуюць хвілінай, калі знойдзецца повад.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wéttern
1.vimp:
es wéttert гром грымі́ць, бушу́е непаго́да
2.vi (auf, gegen, übera) вірава́ць, шуме́ць (з-за каго н., з-за чаго-н.); крыча́ць (на каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
калегія́льнасць
(ад калегіяльны)
прынцып і метад кіравання, якое ажыццяўляецца групай упаўнаважаных асоб (калегіяй), кожны з якіх нясе персанальную адказнасць за пэўную сферу дзейнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кансігна́цыя
(лац. consignatio = пісьмовы доказ)
форма камісійнага продажу тавараў за мяжу, калі ўладальнік перадае тавар кансігнатару з даручэннем прадаць яго на пэўных умовах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ламба́рд
(фр. lombard, ад іт. Lombardia = вобласць у Італіі)
крэдытная ўстанова, якая выдае грашовую пазыку за пэўны працэнт пад заклад рэчаў або маёмасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)