прафе́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

Асноўны род заняткаў, працоўнай дзейнасці, што служыць крыніцай існавання.

Па прафесіі інжынер-электрык.

Вытворчыя прафесіі.

Вольная прафесія — прафесія творчага работніка, які жыве на ганарары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагаво́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што і паклёп.

Арыштаваны па нагаворы.

2. У народных павер’ях: заклінанне, якое мае магічную сілу.

|| прым. нагаво́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паніхі́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -хі́д, ж.

Царкоўная служба па нябожчыку.

Грамадзянская паніхіда — сход перад пахаваннем, прысвечаны памяці памерлага, жалобны мітынг.

|| прым. паніхі́дны, -ая, -ае.

П. настрой (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераро́слы, -ая, -ае.

1. Які вырас вышэй за іншых, вышэй за якую-н. норму.

2. Старэйшы па гадах, чым устаноўлены для чаго-н. узрост.

П. вучань.

|| наз. пераро́сласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разліне́іць, -е́ю, -е́іш, -е́іць; -е́ены; зак., што.

Правесці на паперы лініі для пісання па іх або паміж імі.

Р. ліст паперы.

|| незак. разліне́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разліне́йванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туры́зм, -у, м.

Падарожжа па сваёй краіне або ў іншыя краіны, калі адпачынак спалучаецца з элементамі спорту ці пазнавальнымі задачамі.

Горны т.

Міжнародны т.

|| прым. турысты́чны, -ая, -ае.

Турыстычны маршрут.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фро́нда, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Дваранска-буржуазны рух супраць абсалютызму ў Францыі ў 17 ст.

2. перан. Непрынцыповая апазіцыя, галоўным чынам па матывах асабістага або групавога характару (кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэпелі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Дырыжабль з металічным каркасам, абцягнутым тканінай.

2. Вараныя бульбяныя клёцкі з мясной, грыбной і іншай начынкай, якія па форме нагадваюць дырыжабль.

Прыгатаваць цэпеліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цю́ркі, -аў, адз. цюрк, -рка, м.

Вялікая група роднасных па мове народаў, да якіх адносяцца татары, азербайджанцы, узбекі, казахі, кіргізы, башкіры, туркмены, якуты, туркі і інш.

|| прым. цю́ркскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шасі́, нескл., н. (спец.).

1. Рама ці аснова розных машын, механізмаў і ўстановак.

2. Частка самалёта, прызначаная для руху яго па аэрадроме, для ўзлёту і пасадкі.

Падняць ш.

Выпусціць ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)