2. Накіроўваць развіццё, рух чаго-н. з мэтай прывесці ў парадак, у сістэму.
Р. дарожны рух.
Р. цэны.
3. Прыводзіць (механізмы і іх часткі) у такі стан, які забяспечвае нармальную і правільную работу.
Р. ход машыны.
Р. матор.
|| зак.урэгулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны (да 1 знач.), адрэгулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны (да 2 і 3 знач.).
|| наз.рэгулява́нне, -я, н., рэгуля́цыя, -і, ж. (да 2 знач.) ірэгуліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 3 знач.).
|| прым.рэгуляцы́йны, -ая, -ае, рэгуля́тарны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.) ірэгуліро́вачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Рэгуляцыйныя работы.
Рэгулятарныя функцыі гармонаў.
Рэгуліровачны пост.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Адхлы́н ’адпачынак, перадышка’ (Юрч. Сін., Яўс.), рус.отхлянуть, отхленуть ’адпачыць’. Сюды ж рус.хлын ’лодар, гультай’ і хлынь ’замаруджаны ход каня’. Неверагодна Фасмер, 3, 173, рус.отхлянуть звязвае з хлебать. Супастаўленне Праабражэнскім, 2, 130, рускага слова з бел.адхлан (гл.) таксама спрэчнае, абедзве формы ён выводзіць з холад. Ільінскі (ИОРЯ, 20, 4, 157) лічыць генетычна роднаснымі рус.хлын, хлынь і хлынуть. Паколькі апошняе звязваецца з укр.хлюнути, польск.chlunąć, балг.хлун і інш., існуе магчымасць для рэканструкцыі *xlunǫti (* < xlǫnǫti < *xlǫbnǫti/xlębь). Параўн. бел.хляба і хлюпа ў значэнні ’дрэннае надвор’е’ з бел.адхлуп (гл.) і адхлын (гл. Мартынаў, Слав. акком., 131; ён жа, Бел.-рус. ізал., 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
суці́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.
1. Прывесці ў стан спакою, рассеяць хваляванне і пад.; супакоіць. Валя раз не сцярпела. Дала .. [Пецю] па твары і плакала ўвесь урок. Яе ніхто тады не мог суцішыць: у яе разбалелася галава.Пташнікаў.// Прымусіць або ўгаварыць каго‑н. перастаць крычаць, шумець і пад.; заставіць весці сябе ціха. Грамыка суцішыў моладзь і аб’явіў пачатак канцэрта.Дуброўскі.Настаўніца суцішыла дзяцей і .. пачала правяраць іх веды.Васілевіч.//Разм. Вымусіць спыніць якія‑н. дзеянні, учынкі; уціхамірыць каго‑н. Не хапіла ў паноў ні акоў, ні гранат, Каб суцішыць навек неўгамонны народ.Бажко.Нішто не магло суцішыць раз’юшанай лютасці лясных быкоў.В. Вольскі.
2. Паменшыць, змякчыць, зрабіць менш адчувальным. Суцішыць голад. □ Хочацца есці, піць і... спаць. Калі не спаць, дык прылегчы адпачыць, каб суцішыць боль у нагах, якія сталі пудовымі — не пацягнуць.С. Александровіч.// Аслабіць або прыглушыць якое‑н. пачуццё. І цяжка мне суцішыць і стрымаць Пачуцці, расчуленне, хваляванне!Дзяргай.
3. Затрымаць, прыцішыць (чый‑н. ход, рух і пад.). Каля дома Андрэя Сташэвіча .. [Халуста] суцішыў хаду.Чарнышэвіч.Лодка хоць і суцішыла ход, але плыла ў адным напрамку.Пестрак.Расшпіліў [Віця] паліто і зноў пабег. Вось і ўтаптаная сцежка, што вядзе да вакзала. На хвіліну суцішыў бег, каб супакоіцца.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́звіна
1. Нара, ход у звярынае падземнае жыллё (Стаўбц.Прышч.).
2. Не зусім зарослае старарэчышча; багністая гнілая жыліна; вокнішча на незамярзаючым балоце (Палессе Серб. 1915, 6, Слаўг., Стаўбц.Прышч.).
□ ур. Я́звіна (1872 Язвін) або Шаламоўшчына каля в. Крамянка Слаўг., в. Язвіна Люб., в.Я́звіны Дзярж., Кап.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
галерэ́я
(фр. galerie)
1) вузкі крыты праход, які злучае часткі будынка, а таксама доўгі балкон уздоўж сцяны дома;
2) падземны ход у ваенных збудаваннях або шахтах;
3) верхні ярус у тэатры, цырку;
4) спецыяльна прыстасаванае памяшканне для выстаўкі твораў мастацтва (напр. карцінная г.);
5) перан. рад, шэраг (напр. г. літаратурных вобразаў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
галерэ́я
(фр. galerie)
1) вузкі крыты праход, які злучае дзве асобныя часткі будынка, а таксама доўгі балкон уздоўж сцяны дома;
2) падземны ход у ваенных збудаваннях або шахтах;
3) верхні ярус у тэатры, цырку;
4) спецыяльна прыстасаванае памяшканне, музей для выстаўкі мастацкіх твораў (карцінная г.);
5) перан. рад, шэраг (напр. г. літаратурных вобразаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ло́гіка, ‑і, ДМ ‑гіцы, ж.
1. Навука аб законах і формах мыслення. Фармальная логіка. Дыялектычная логіка. Матэматычная логіка.
2.Ход разважанняў, вывадаў. У выступленні Тамары менш было запалу і рашучасці, затое логіка якая!Ермаловіч.// Правільнасць, разумнасць мыслення. [Міхал] ніколі не вызначаўся асаблівай выдатнасцю логікі ў думках.Чорны.Фронт быў ад нас яшчэ за сотні кіламетраў, але насуперак логіцы ўсім захацелася пачуць у гэтых выбухах грукат сваёй артылерыі.Карпюк.
3. Унутраная заканамернасць. Логіка рэчаў. □ Дзіўныя справы .. захапляюць мяне сваёй навізной, такім незвычайным для нашага жыцця паваротам падзей і логікай з’яў.Быкаў.
[Грэч. logikē.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запыні́цца, ‑пынюся, ‑пынішся, ‑пыніцца; зак.
Разм.
1. Замарудзіць або спыніць свой рух, ход; прыпыніцца. Ля ўваходу Мікола запыніўся на момант, каб перавесці дыханне, затым, не пастукаўшы ў дзверы, з сілай ірвануў іх на сябе.Сіняўскі.Зімовыя надвячоркам ля хаты старасты запыніліся двое.Навуменка.
2. Запнуцца, абарваць або замарудзіць гаворку. Чамусьці перад тым, як вычытаць Галіна прозвішча, дырэктар запыніўся, быццам у яго не хапіла духу.Сабаленка.
3.накім-чым. Затрымацца, сканцэнтравацца на кім‑, чым‑н. (пра вочы, позірк, думкі і пад.). Дапытлівыя шэрыя вочкі селяніна на момант запыніліся на Лабановічу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)