Стаць заселеным. Я марыў, што пройдзе багата год і горад так заселіцца, што дойдзе па шашы аж да сяла, якое за дзве вярсты ад нас.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гва́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Абл. З сілай стукнуць, ударыць каго‑, што‑н. Жалезным абручом здушыў .. [вораг] Гамыру, ускінуў на вышыню плячэй ды так гвазнуў аб зямлю, што ў Гамыры ўсё пацямнела ў вачах.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Лебядні́цы, лебэдні́цы ’летнія раі пчол’ (ельск., Анох.). Да лебяда12 (гл.). Названы так таму, што ў другой палавіне лета ў асноўным меданосныя краскі ужо адцвітаюць, і меншая колькасць нектару асацыіруецца з беднасцю харчавання (з «хлебам з лебяды»).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КРЫНІЦАЗНА́ЎСТВАлітаратуразнаўчае,
спецыяльная філал. дысцыпліна, якая вывучае тэорыю і методыку здабывання літаратуразнаўчых фактаў. Мае тэарэт. і практычны аспекты. Тэарэт. К. даследуе тэорыю, гісторыю, структуру і ўласцівасці інфармацыі крыніц. У адпаведнасці з тыпамі сховішчаў (архівы, музеі, бібліятэкі) крыніцы падзяляюць на Засн. тыпы: рукапісныя, аўдыёвізуальныя (іканаграфічны і ілюстрацыйны матэрыял, кінастужкі, гуказапісы) і друкаваныя. Значэнне крыніц маюць і рэчавыя помнікі, мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменнікаў. У залежнасці ад тэмы даследавання ўсе матэрыялы падзяляюць на ўласна крыніцы і дапаможнікі, да якіх адносіцца і частка друкаваных матэрыялаў. Асобную групу складаюць крыніцы, што выкарыстоўваюцца пісьменнікам пры напісанні твора. Для розных эпох склад і суадносіны крыніц розныя. Практычнае К. складаецца з выяўлення крыніц, іх знешняй і ўнутр. крытыкі. Знешняя крытыка заключаецца ў прачытанні і падрабязнай атрыбуцыі крыніцы і высвятляе, што хацеў паведаміць яе стваральнік. Унутр. крытыка вызначае верагоднасць крыніцы і паказвае, як справа выглядала ў сапраўднасці. Так вычляняецца літ.-знаўчы факт. З К. цесна звязана археаграфія, тэксталогія, палеаграфія. На Беларусі тэорыя К. распрацоўвалася Г.Кісялёвым, у галіне практычнага К. працуюць літ.-знаўцы У.Казбярук, А.Мальдзіс, У.Мархель, В.Рагойша, І.Саламевіч, В.Чамярыцкі, Я.Янушкевіч і інш.
Літ.:
Бельчиков Н.Ф. Литературное источниковедение. М., 1983;
Рагойша В. Галіны аднаго дрэва // Рагойша В. Кантакты. Мн., 1982;
Кісялёў Г. Ад Чачота да Багушэвіча: Прабл. крыніцазнаўства і атрыбуцыі бел.літ. XIX ст.Мн., 1993.
2. Ісці, рухацца куды-н., не лічачыся з перашкодамі, з забаронай.
Куды прэш напралом!
3.каго-што. Гнаць, выганяць.
П. чужога сабаку з двара.
4.каго-што. Валачы (што-н. цяжкае, грувасткае).
П. мяшок бульбы.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). 3 сілай выходзіць вон, праяўляцца.
Карані пруць з зямлі.
Злосць з яго так і прэ.
6.што. Прагна есці.
Прэ як не ў сябе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
allure
[əˈlʊr]1.
v.t.
1) на́дзіць, ва́біць, спакуша́ць
The circus so allured him that he wished to join it — Цырк так яго́ на́дзіў, што ён хаце́ў далучы́цца да яго́
2) захапля́ць, прыця́гваць, ачаро́ўваць
2.
v.i.
быць чаро́ўным, пана́дным
3.
n.
пана́днасьць, прына́днасьць, спаку́са f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
profuse
[prəˈfju:s]
adj.
1) глыбо́кі, шчы́ры
profuse thanks — шчы́ры дзя́куй
2) шчо́дры; раскі́длівы, неашча́дны
to be profuse in one’s promises — не шкадава́ць абяца́ньняў
He was so profuse with his money that he is now poor — Ён так кіда́ўся грашы́ма, што цяпе́р зрабі́ўся бе́дным
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
reveal[rɪˈvi:l]v.
1. (to) адкрыва́ць; выкрыва́ць;
reveal a secret to smb. даве́рыць каму́-н. сакрэ́т;
He would not reveal his name. Ён не хацеў назваць сваё імя.
2. пака́зваць, адкрыва́ць;
He turned so that his face was revealed. Ён павярнуўся так, што мы змаглі разгледзець яго твар.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПРЫВІЛЕ́Й 1432,
заканадаўчы акт ВКЛ, выдадзены ад імя караля польскага Ягайлы як вярх. князя літоўскага і рускага яго ўпаўнаважанымі пасламі са згоды новага вял.кн.ВКЛЖыгімонта Кейстутавіча ў Гродне 15.10.1432, у дзень заключэння новай уніі паміж Польшчай і ВКЛ. Меў на мэце схіліць на бок Жыгімонта баярства, што падтрымлівала вял.кн.Свідрыгайлу. Паводле П. правасл.бел. і ўкр. князі і баяры ўраўноўваліся ў асабістых і маёмасных правах з феадаламі-католікамі. Ім гарантавалася недатыкальнасць маёнткаў як спадчынных, так і дадзеных вял. князямі, права вольнага распараджэння землямі, дазвалялася займаць дзярж. пасады ў Віленскім і Трокскім ваяв., уступаць з літ. баярамі ў гербавае братэрства (набываць гербы). Такім чынам, на правасл. баярства былі пашыраны Прывілей 1387 і Гарадзельскі прывілей 1413. Аднак фактычна П. 1432 дзейнічаў толькі на тэр.зах. часткі Беларусі. Бел. і ўкр. феадалы ў сваёй масе не падтрымалі Жыгімонта і выступілі супраць падпарадкавання Польшчы. Яны ўступалі ў войска Свідрыгайлы, разгаралася феад. вайна (гл.Свідрыгайлы паўстанне 1432—39). Гэта вымусіла Жыгімонта выдаць Прывілей 1434. П. 1432 напісаны на лац. мове.