1.Уст. Тое, што і рускі. У польскай мове Васіль Бусыга быў не дужа моцны, хоць сякія-такія польскія словы ён ведаў. Размовы ён меў пераважна з валаснымі пісарамі, з папамі, ураднікамі, часам з прыставам. Ад іх запазычаў ён і расійскія словы, хоць вымаўляў іх з сваім палескім акцэнтам.Колас.
2. Які мае адносіны да Расіі. Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САРХ (Sarh),
горад на Пд Чада. Адм.ч. правінцыі Сярэдняе Шары. Засн. французамі ў канцы 19 ст., да 1973 наз. Форт-Аршамбо. Каля 100 тыс.ж. (2000). На аўтадарозе Нджамена—Бангі (Цэнтр.-Афр.Рэспубліка). Аэрапорт. Бавоўнаачышчальная і тэкст.прам-сць (тэкст. комплекс). Паблізу нац. парк Манда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пу́бліка ’супольнасць людзей, сабраных у пэўным месцы’ (ТСБМ), ст.-бел.публика ’публічнасць’ (1687). Запазычана праз польск.publika ’вялікі з’езд, публічны сход; грамадскасць’, першапачаткова ’агульны або дзяржаўны інтарэс’ (XVI–XVII стст.), што ўзыходзіць да лац.(res)publica, літаральна ’агульная справа’, гл. рэспубліка (ад лац.pūblicus ’народны, дзяржаўны, грамадскі’, скарочаны варыянт ад незафіксаванага *populicus < populus ’тлум, люд, народ’, гл. Банькоўскі, 2, 961, даслоўным перакладам якога было рэч паспалітая, адсюль паспо́льства ’грамадскасць, грамадства’. Розныя дэрываты, большасць з якіх запазычана з польскай і рускай моў, а таксама непасрэдна з лацінскай мовы (параўн. яшчэ ст.-бел.публикация, публиковати, публичный, Булыка, Лекс. запазыч., 33), распаўсюдзіліся пад уплывам франц.publik, publique (з XIII ст.) ’яўны, адкрыты, даступны ўсім’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гвине́я-Биса́у Гвіне́я-Біса́у, род. Гвіне́і-Біса́у ж.;