труба...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да труб (у 1 знач.), напр.: трубаачышчальнік, трубаачышчальны, трубазваршчык, трубаліцейны, трубаправод, трубапракатны, трубатранспарт, трубаўкладчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трэця... (гл. трэце...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «трэце...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: трэцякласны, трэцясортны, трэцякурснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
флаг-...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да флагмана (у 1 знач.), напр.: флаг-ад’ютант, флаг-афіцэр, флаг-капітан, флаг-лейтэнант.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
халада... (гл. холада...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «холада...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: халадабойня, халадатранспарт, халадатэхніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
храна... (гл. хрона...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «хрона...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: хранаграма, храналогія, хранаскоп.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чае... (а таксама чая...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да чаю (у 1, 2 знач.), напр.: чаедрабілка, чаесушыльны, чаеўборачны, чаеўпаковачны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чарна... (гл. чорна...).
Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «чорна...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: чарнабровы, чарнакрылы, чарнабурка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
янтарна-...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае янтарны, празрыста-жоўты адценак янтарнае, празрыста-жоўтае адценне, напр.: янтарна-аранжавы, янтарна-жоўты, янтарна-карычневы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гора-...
Іран. Першая частка складаных слоў, якая абазначае: «дрэнны», «незадачлівы», напрыклад: гора-кіраўнік, гора-тэарэтык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гука...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову гук, напрыклад: гуказапіс, гуканепранікальны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)