панамо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Намалоць многа чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панастрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Настрыгчы многа чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працячы́ сов., в разн. знач. проте́чь; см. працяка́ць;

мно́га вады́ ~цякло́ — мно́го (нема́ло) воды́ утекло́ (ушло́)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кваза́р

(англ. quasar, ад quasistellar radiosource = квазізоркавая радыекрыніца)

зоркападобная крыніца касмічнага выпрамянення, якая сілай святла ў многа разоў пераўзыходзіць Сонца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Нашу́шкацца, нашуштаццамнога надзець на сябе’ (ТС, жытк., Жыв. сл.). Да шу́шкацца ’апрануць на сябе шмат’ і ’поркацца, шамацець, шаптацца’, параўн. нашу́шкацца ’нагаварыцца шэптам’ (Нас.), а таксама рус. нашу́шкаться, начу́чкатьсямнога на сябе адзець’ (дан., СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГІ́ЛГУД ((Gielgud) Джон Артур) (н. 14.4.1904, Лондан),

англійскі акцёр і рэжысёр. Тэатр. адукацыю атрымаў у Каралеўскай акадэміі драм. мастацтва. З 1921 у т-рах «Олд Вік», Шэкспіраўскім мемарыяльным і інш. Асабліва вядомы па шэкспіраўскім рэпертуары (таксама і як рэжысёр): Гамлет, Кароль Лір, Рычард III, Юлій Цэзар (аднайм. п’есы; дзве апошнія ролі і ў кіно), Бенядзікт («Многа шуму з нічога») і інш. Значнымі ў яго творчасці былі ролі ў п’есах А.​Чэхава, Г.​Грына, Э.​Олбі і інш. Інсцэніраваў «Злачынства і пакаранне» Ф.​Дастаеўскага (1946, выканаў ролю Раскольнікава). З 1932 у кіно: «Сакрэтны агент», «Забойства ва Усходнім экспрэсе», «Дырыжор», «Гандзі», «На паляванні» і інш.

т. 5, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КВА́НТАРЫ (ад лац. quantum колькі),

у матэматычнай логіцы, аператары, што выяўляюць пры вылічэннях колькасную характарыстыку аб’ектаў, пра якія гаворыцца ў выказваннях, або іх прэдыкатаў.

Найб. важнае значэнне маюць К. агульнасці (у звычайнай мове ім адпавядаюць словы «ўсе», «усякі», «кожны», «любы», «бясконца многа» і інш.) і К. існавання («некаторы», «некалькі», «існуе», «адзіны» і інш.). У лагічных вылічэннях К. пераўтвараюць свабодныя пераменныя ў звязаныя. Аперацыю выкарыстання К. наз. падвядзеннем пад К. (вывядзеннем з-пад К.) ці квантарыфікацыяй. Над выразамі з К. можна рабіць усе аперацыі злічэння прэдыкатаў, размяркоўваць К. па членах складанага выразу, перастаўляць іх і інш. ў адпаведнасці з законамі матэматычнай логікі.

т. 8, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЛЫ́СЫ»,

«Карапет», «Дзевачка Надзя», «Муха», гарадскі бытавы танец. Муз. памер ​2/4, ​4/4; тэмп умерана хуткі. Паходзіць ад паўд.-амер. танца тустэп. Уключае абмежаваную колькасць стандартных рухаў, якія паўтараюцца некалькі разоў запар. На 1-е правядзенне мелодыі танцоры робяць 4 факстротныя крокі ў адзін, потым у другі бок, на 2-е — круцяцца ў пары рухам полька-вальс, потым дзяўчына некалькі разоў паварочваецца пад правай рукой партнёра. Пашыраны па ўсёй Беларусі, мае нязначныя рэгіянальныя адрозненні. Выконваецца пад каларытныя мясц. прыпеўкі: «А чаго ты лысы, без валос астаўся? // А таму, што з дзеўкамі многа мілаваўся... // А дзевачка Надзя, чаго табе нада? // Нічаго не нада, кроме чыкалада».

т. 9, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНСУ́РАВА (сапр. Валерштэйн) Цэцылія Львоўна

(20.3.1897, Масква — 22.1.1976),

расійская актрыса, педагог. Нар. арт. СССР (1971). Скончыла Кіеўскі ун-т. З 1919 у Студыі, потым у Т-ры імя Вахтангава. З 1925 выкладала ў Тэатральным вучылішчы імя Б.​Шчукіна (з 1946 праф.). Першая выканаўца ролі прынцэсы Турандот («Прынцэса Турандот» К.​Гоцы, 1922). Уласцівыя М. эмац. выразнасць, тэмперамент, пластычная вытанчанасць, мастацтва іранічнай характарыстыкі персанажа, псіхал. глыбіня раскрыцця характару выявіліся ў ролях: Ксенія («Разлом» Б.​Лаўранёва), Шурка («Ягор Булычоў і іншыя» М.​Горкага), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У.​Шэкспіра), Інкен («Перад захадам сонца» Г.​Гаўптмана), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э.​Растана) і інш.

т. 10, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́раб, -а, мн. карабы́, -о́ў, м.

Выраб з лубу, бяросты, саломы і пад. для захавання, пераноскі, упакоўкі чаго-н.

Сем карабоў (нагаварыць, наабяцаць і пад.; разм., іран.) — вельмі многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)