Разм. Камісійны магазін. — Ідзі зараз жа ў краму ці камісіёнку і купі сабе цёплую шапку.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начле́жніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да начлежніка. Толькі калі пачало ўжо днець, аказалася, што жывёліна хадзіла тут жа, зусім недалёка ад начлежніцкага агню.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неарганізава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан неарганізаванага. З першых жа дзён Максіму прыйшлося ваяваць з сялянскаю кансерватыўнасцю, з неарганізаванасцю.Колас.Неарганізаванасць — вораг любой справе.Сергіевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папагавары́ць, ‑вару, ‑ворыш, ‑верыць; зак.
Разм. Гаварыць доўга, неаднаразова. У людзей жа гэтак: хочуць дабра ці бяду жадаюць, усё адно раней папагавораць, пагалоску пусцяць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбі́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць разбітнога. Але от жа як увосень Людка пайшла ў першы клас, быццам дзіця хто падмяніў: дзе дзяваліся яе рэзвасць, разбітнасць!Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́тар, ‑а, м.
Спец. Нерухомая частка электрычнай машыны (генератара, рухавіка і пад.). На статары — нерухомай аснове генератара — у такіх жа пазах таксама размешчана абмотка.Рунец.
[Англ. stator ад лац. sto — стаю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́нік, ‑а, м.
Цынічны чалавек. [Іван:] — Ну і цынік жа ты, Валька. Пра дзяўчат гаворыш, нібыта чаравікі купляеш — хоць дзесяць пар мерай, а браць неабавязкова.Грахоўскі.
[Ад грэч. kyon — сабака.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЛАЖКО́ Сяргей Мікалаевіч (17.11.1870, г.п. Хоцімск Магілёўскай вобл. — 11.2.1956),
савецкі астраном. Чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1892), працаваў там жа (з 1918 праф.). У 1918—31 дырэктар Маскоўскай абсерваторыі. Навук. працы па практычнай астраноміі і даследаванні пераменных зорак. Адкрыў заканамерную змену крывой і перыяду бляску цэфеід (т.зв. эфект Блажко). Прапанаваў новы спосаб фатаграфавання малых планет, сканструяваў некалькі арыгінальных прыбораў. Аўтар падручнікаў па астраноміі. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Літ.:
С.Н.Блажко: [Некролог] // Астрон. журн. 1956. Т. 33, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́Я,
горад у Паўн. Індыі, у даліне р. Ганг, штат Біхар. Вядомы з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да н.э. Каля 300 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел. Прам-сць: баваўняная, вытв-сць шэлаку (сыравіны для лакаў і палітур), перапрацоўка с.-г. прадуктаў. Гая — гіст., рэліг. і культ. цэнтр Стараж. Індыі. Месца паломніцтва індуістаў (гара Гая). Вёска Будх-Гая (за 10 км на Пд) з’яўляецца сусв. цэнтрам паломніцтва будыстаў, дзе, паводле паданняў, Буда ўпершыню выступаў перад людзьмі. Там жастараж. будыйскі храм Махабодхі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТА́ВА,
трава, якая вырасла ў той жа год на кармавых сенажацях пасля скошвання ці страўлення. На пашы пасля страўлення атава адрастае некалькі разоў у залежнасці ад атаўнасці (біял. здольнасці раслін адрастаць за кошт утварэння бакавых парасткаў), надвор’я і прыёмаў догляду пашы. Высокую атаўнасць на пашы маюць райграс пашавы, мятліца лугавая, аўсяніца чырвоная, канюшына белая. Ураджайнасць атавы вышэйшая ў раёнах з вільготным кліматам і на ўрадлівых глебах. Яе можна павялічыць у 2—3 разы ўнясеннем пасля скошвання (страўлення) азотных угнаенняў, асабліва разам з паліваннем.