добраахвотнае грамадска-асветнае таварыства памяці ахвяр сталінізму. Створаны 19.10.1988 у Мінску на ўстаноўчым сходзе, які зацвердзіў статут і дэкларацыю т-ва. Кіруючыя органы «М.Б.» — канферэнцыя і грамадская рада, выканаўчыя — выканаўчая камісія і рабочыя групы. Асн. мэты — раскрыццё масавых рэпрэсій у 1920—50-я г., высвятленне колькасці тых, хто загінуў на Беларусі, у месцах высылкі і зняволення, увекавечанне іх памяці. Выдадзены бюлетэнь «Мартыралог» (1989), зняты дакумент. фільм «Дарога ў Курапаты» (1990, рэж. М.Жданоўскі), праведзена канферэнцыя «Час, помнікі, людзі. Памяці рэпрэсіраваных археолагаў» (1993) створаны каталог памятных знакаў (больш за 40), устаноўленых на месцах пахавання ахвяр паліт. рэпрэсій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫЯ АРГАНІЗА́ЦЫІ пастаянныя аб’яднанні міжурадавага і няўрадавага характару, якія ствараюцца на аснове міжнар. пагаднення (статута або інш. ўстаноўчага дакумента) з мэтай садзейнічання вырашэнню міжнар. праблем і развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва дзяржаў. Пачалі ўзнікаць у 19 ст., найб. пашырыліся пасля 2-й сусв. вайны. Маюць устаноўчы дакумент, які рэгламентуе структуру, асн. мэты і кірункі дзейнасці, пастаянны або рэгулярны характар дзейнасці. У якасці асн. метаду дзейнасці выкарыстоўваюць шматбаковыя перагаворы і абмеркаванні праблем. Рашэнні прымаюцца шляхам галасавання або кансенсусу. Іх рашэнні, як правіла, маюць сілу рэкамендацый. Адрозніваюць міжнародныя міжурадавыя арганізацыі і міжнародныя няўрадавыя арганізацыі, а таксама сусветныя і рэгіянальныя арг-цыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЁНКАкіна- і фатаграфічная,
святлоадчувальны матэрыял, які мае празрыстую гнуткую падложку (аснову) з нанесенай на яе фатаграфічнай эмульсіяй. Найб. пашыраны падложкі з негаручых трыацэтату цэлюлозы і поліэтылентэрэфталату.
Бывае агульнага і спец. прызначэння; негатыўная (гл.Негатыў), пазітыўная (для атрымання фатагр. відарыса з негатыва) і абарачальная (для атрымання фатагр. відарыса спец. апрацоўкай таго ж матэрыялу). Да П. агульнага прызначэння адносяць чорна-белыя і каляровыя для маст. і дакумент. фатаграфіі, якія адчувальныя да ўсіх бачных прамянёў і адрозніваюцца па святлоадчувальнасці (ад 22 да 350 адзінак ДАСТ); да спец. П. — П. для кінематаграфіі, тэхн. фатаграфіі, рэнтгенаўскія, спектральныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУ́СКАЯ ПРА́ЎДА» Песцеля, «Руская праўда, ці Запаветная дзяржаўная грамата вялікага народа расійскага, якая з’яўляецца запаветам для ўдасканалення Расіі і змяшчае верны наказ як для народа, так і для часовага вярхоўнага праўлення»,
праграмны дакументПаўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Распрацавана П.І.Песцелем да 1824. Прадугледжвала ліквідацыю прыгону, надзяленне сялян зямлёй пры частковым захаванні памешчыцкага землеўладання, абвяшчэнне Расіі рэспублікай, роўнасць усіх грамадзян перад законам, ліквідацыю саслоўяў, гарантыю грамадз. свабод: слова, друку, сходаў і інш. Паводле «Р.п.», уся паўната заканадаўчай улады ў краіне павінна належаць аднапалатнаму народнаму вечу, выканаўчая ўлада — Дзярж. думе. Упершыню надрукавана ў 1906 П.Е.Шчогалевым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКІ Яфім Ільіч (4.1.1908, Мінск — 13.9.1993),
бел. пісьменнік, журналіст. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы (1927). Працаваў у рэдакцыях газет у Мінску. Друкаваўся з 1923. Пісаў пераважна на рус. мове. Аўтар зб-каў вершаў «Паўстанак» (1927, з Р.Ладным), «Каралі» (1991), апавяданняў «Скрыпка і ордэн» (1935), «Я бачу» (1939), «Ясныя далі» (1951), «Жыцці і лёсы» (1962), нарысаў, брашур. Склаў зб-кі «Маякоўскі ў Беларусі» (1957), «Жыццё, аддадзенае барацьбе» (пра В.Харужую, 2-е выд. 1983), «Успаміны пра Змітрака Бядулю» (1988, з К.Цвіркам). Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Наваселле» (1945) і «Па малых рэках» (1947).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЛАШНО́Ў Сяргей Іванавіч (10.9.1907, Масква — 6.4.1979),
бел. кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). Працаваў на кінастудыях «Міжрабпом-Русь» і «Ленфільм». З 1933 на «Беларусьфільме», дзе паставіў фільмы: маст. «Мянтуз», «Маска» (абодва 1938), «Песня пра дружбу» (1941, з I Шапірам), «Зялёныя агні» (1955, з І.Шульманам), «Нашы суседзі» (1957), «Каханнем трэба даражыць» (1959), «Цешча» (1973) і інш.; дакумент. і навук.-папулярныя «Нашы дзеці» (у сааўт.), «Мінск адраджаецца» (абодва 1945), «Выяўленчае мастацтва БССР» (1958), «Вясёлка над Нёманам» (1970), «Родная зямля» (1972), «Паслуга за паслугу» (1977) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЛЯРО́Ў Генадзь Канстанцінавіч (н. 24.10.1933, г. Вольск Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Канд.фіз.-матэм.н. (1980). Скончыў Ленінградскі ун-т (1961). У 1968—90 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі (заг. лабараторыі). У 1990—93 нам. дырэктара філіяла міжнар. канцэрна «Новыя інфарм. тэхналогіі». Навук. працы па пытаннях выліч. тэхнікі, сістэмнага праграмнага забеспячэння. Распрацаваў шэраг інфарм.дакумент.-фактаграфічных сістэм, першыя на Беларусі базы даных для розных галін ведаў. Дзярж. прэмія СССР 1970, Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Система автоматической обработки данных на базе языка КОБОЛ. М., 1971 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРМАКАПЕ́Я (ад грэч. pharmakon лякарства + poieō раблю),
зборнік стандартаў і палажэнняў, у якіх уніфікуюцца патрабаванні да прыгатавання і якасці лекавых сродкаў, агульнадзярж. заканадаўчы дакумент, абавязковы для ўсіх прадпрыемстваў і ўстаноў, якія вырабляюць, захоўваюць, кантралююць і выкарыстоўваюць лек. сродкі. Першая ў Расіі Ф. на лац. мове выдадзена ў 1778, на рус. — у 1866. З 1990 пачаўся выпуск 11-га выд.Дзярж. Ф. Расіі, які ўключае апісанне агульных фіз.-хім., хім. і біял. метадаў даследавання для аналізу лек. сродкаў. Прыведзены табліцы кропель, выш. доз ядавітых і моцнадзейных лек. рэчываў для дарослых і дзяцей і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКЖЭ́Н Міхаіл Уладзіміравіч (н. 3.11.1949, г. Екацярынбург, Расія),
бел. кінарэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1981). З 1981 на кінастудыі «Беларусьфільм», адначасова з 1998 у «Белвідэацэнтры». Паставіў маст. фільмы «Жывая душа» (1980), «Прабач нас, першае каханне» (1984), «Нататкі маладога доктара» (тэлефільм, 1991). У паэтыка-метафарычных вобразах аднавіў старонкі гісторыі і мінулага Беларусі ў дакумент. фільмах «Гісторыяй пакінутыя вехі» (1987), «Знойдзеш Бацькаўшчыну блізка» (1998), «Дрэва за акном. Мастак Яўген Ігнацьеў» (1999), «...З забыцця і праху. Іаан Грыгаровіч» (2000, дыплом Міжнар. кінафестывалю «Залаты Віцязь» 2001), «Белы дзень» (2002).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Каштары́с ’фінансавы дакумент для вызначэння і плана валля выдаткаў і прыбыткаў’ (ТСБМ, БРС). Параўн. укр.коштори́с ’тс’. Слова адносна новага паходжання. Яно адзначаецца таксама ў польск. мове (kosztorys), але там зафіксавана даволі позна (слоўнік Ліндэ яго яшчэ не ведае). Паводле крыніц, якія прыводзіць Слаўскі, 2, 545, упершыню слова адзначаецца ў ням.-польск. слоўніку 1854 г. як пераклад ням.Kostenanschlag. Слаўскі, там жа, указвае, што польск. слова было запазычана бел. мовай (каштары́с) і таксама ўкр. (кошто́рис). Гл. яшчэ Кюнэ, Poln., 67.