ПАДВЕ́ТРАНЫЯ АСТРАВЫ́, Паўднёва-Антыльскія астравы (галандская назва Benedenwindse Eilanden, ісп. — Islas Sotavento),
паўднёвая частка архіпелага Малыя Антыльскія астравы на З ад 64° зах. д. Складаюцца з а-воў: Аруба, Кюрасао, Банайрэ (уваходзяць у Нідэрландскія Антыльскія а-вы), Авес, Лос-Рокес, Арчыла, Бланкілья, Лос-Эрманас (уваходзяць у склад Венесуэлы на правах федэральных уладанняў). Назва П.а. тлумачыцца падветраным становішчам астравоў у адносінах да паўн.-ўсх. пасату. Пл. каля 1,2 тыс. км². Нас. каля 370 тыс. чал. (1999). Буйныя астравы ўзгоркаватыя (выш. да 372 м на в-ве Кюрасао), складзены з крышт. і метамарфічных сланцаў, перакрытых вулканічнымі і вапняковымі адкладамі. Дробныя астравы каралавыя, нізінныя. Клімат трапічны, засушлівы. Сярэднія т-ры 26—28 °C, ападкаў 500—600 мм за год. Сухія лясы і ксерафітныя хмызнякі. Плантацыі сорга, арахісу, бататаў, бананаў, цытрусавых. Гадуюць коз і авечак. Нафтаперапрацоўка (нідэрландская ч. П.а.). Буйнейшыя гарады — Вілемстад (в-аў Кюрасао), Араньестад (в-аў Аруба). А-вы Лос-Рокес аб’яўлены Нац. паркам (1973). Адкрыты ў 1499 мараплаўцамі А.Ахедам і А.Веспучы.
М.В.Лаўрыновіч.
т. 11, с. 488
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наме́рен в знач. сказ. / я наме́рен э́то сде́лать я ма́ю наме́р (ма́юся) гэ́та зрабі́ць;
что вы наме́рены де́лать? што вы мярку́еце (збіра́ецеся, ду́маеце, ма́еце) рабі́ць?;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
постро́йка ж.
1. (действие) пабудо́ва, -вы ж., будава́нне, -ння ср.;
2. (строение) буды́нак, -нка м., будо́ўля, -лі ж., пабудо́ва, -вы ж.; (строительство) будаўні́цтва, -ва ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ву́рачча ’урочышча’ (стаўб., Прышч. дыс.). З больш ранняга *урочье, часцей уро́чышча (гл.) (ад урок ’умова, дагавор’), г. зн. ’устаноўленае месца, якое мае сваю назву’; цяжка вытлумачыць перанос націску на пачатак слова, магчыма, у выніку пераасэнсавання пачатковага складу слова як прыстаўкі ву‑ (вы‑), якая заўсёды выступае пад націскам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
намо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; зак.
Разм. Дагаварыцца аб чым‑н., дамовіцца. — А панна Габрыня за гэты час пастарэла, — не адказваючы на пытанне панны Ядвісі, сказаў Лабановіч. — Ну, што гэта вы! Як бы раней намовіліся, — запратэставала маленькая Габрынька. — І татка называе мяне старэнькаю, і вы тое самае кажаце. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паха́бнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто гаворыць непрыстойныя, пахабныя словы. — Якую мараль, у сувязі з гэтым, вы прапанавалі б, паважаны эскулап? Палюбоўніца заўсёды мілей, тым больш, калі яна маладая, а жонка старая... — Вы пахабнік, — коратка адазваўся доктар. — Уся справа ў тым, што гэта жанчына была таксама яго... жонкай. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салёнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць салёнага (у 1, 2 знач.); насычанасць соллю. Чарнаморская вада мае ўдвая меншую салёнасць у параўнанні з міжземнаморскай. «Маладосць». // перан. Пра маральную якасць людзей. [Рэдактар:] — Як далёка, кажу вам, стаіце вы ад жыцця! І калі вы, соль зямлі, страцілі салёнасць, то што сказаць аб гэтых малых? Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хуліга́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Груба парушаць грамадскі парадак; займацца хуліганствам. [Дырэктар:] — Учора ўночы, пасля вашай нарады, некалькі студэнтаў хуліганіла, не давала спаць выкладчыкам: набралі лыжы і з’язджалі з трэцяга паверха па сходах. Карпюк. // Дзёрзка свавольнічаць. Вам усё бясплатна і ўволю. Вы... вы дармаеды! Вось! І яшчэ хуліганіце. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛІНСГА́ЎЗЕНА МО́РА,
ускраіннае мора Ціхага ак. каля берагоў Зах. Антарктыды. Пл. 487 тыс. км². Найб. глыб. 4115 м. Вял. а-вы: Пятра I і Зямля Аляксандра I. Т-ра вады на Пн каля 0 °C, на Пд ніжэй за -1 °C. Салёнасць 33,5 o/00. На працягу ўсяго года б.ч. паверхні занята плывучымі льдамі і айсбергамі. Названа ў гонар Ф.Ф.Белінсгаўзена.
т. 3, с. 78
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ГА (Braga) Тэафілу (24.2.1843, г. Понта-Дэлгада, Азорскія а-вы — 28.1.1924),
партугальскі паліт. дзеяч, літаратуразнавец, гісторык. Праф. ун-та ў Лісабоне (з 1872). Адзін з арганізатараў рэсп. руху. Прэм’ер-міністр Часовага рэсп. ўрада Партугаліі (1910—11), першы прэзідэнт Партуг. рэспублікі (1915—19). Прадстаўнік і прапагандыст пазітывізму ў партуг. л-ры. Працы па літаратуры, гісторыі, этналогіі, філасофіі і інш. (больш як 100 тамоў).
т. 3, с. 227
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)