прашука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Правесці які-н. час у пошуках.

Цэлую гадзіну прашукаў кнігу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́рзаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

Рабіць мурзатым, пэцкаць, брудзіць.

|| зак. заму́рзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазабінто́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Забінтаваць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. раненых.

П. ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазамыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Замкнуць, зачыніць на ключ усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. шуфляды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазашчамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны і пазашчэ́мліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Зашчаміць усё, многае.

П. пальцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазнішча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Знішчыць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. ваўкоў.

П. лясы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пападпі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Падпісаць усё, многае або усіх, многіх.

П. заявы на адпачынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрако́лваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Пракалоць што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.

П. шыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрако́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Пракапаць што-н. у многіх месцах.

П. канаўкі для сцёку вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрарыва́ць³, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; -а́ны; зак., што.

Прарыць лычом у многіх месцах (пра жывёл).