ва́хтавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вахты (у 1 знач.). Вахтавая служба. Вахтавы журнал.

2. Які нясе вахту; дзяжурны. Вахтавы матрос.

3. у знач. наз. ва́хтавы, ага, м. Той, хто стаіць на вахце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звыштэрміно́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прадаўжаецца звыш вызначанага тэрміну. Звыштэрміновая служба.

2. Крайне тэрміновы, неадкладны. Звыштэрміновая справа.

3. у знач. наз. звыштэрміно́вы, ага, м. Ваеннаслужачы, які дабравольна застаўся на вайсковай службе пасля адбыцця абавязковага тэрміну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняво́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зняволіць.

2. у знач. наз. зняво́лены, ага, м.; зняво́леная, ‑ай, ж. Той (тая), хто пазбаўлены волі і знаходзіцца ў турме. Усе пабеглі да турмы вызваляць зняволеных. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галада́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад галадаць.

2. у знач. наз. галада́ючы, ага, м.; галада́ючая, ‑ай, ж. Той (тая), хто галадае. Спектакль ставіўся ў фонд дапамогі галадаючым. Вітка.

3. Дзеепрысл. незак. ад галадаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падду́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца пад дугой, прымацаваны да дугі. Паддужны званочак.

2. Спец. Дадатковы, дапаможны на які‑н. выпадак (пра каня). // у знач. наз. падду́жны, ага, м. Коннік, які суправаджае каня на скачках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́цкі, ага, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — выбарная асоба з сялян, якая дапамагала паліцыі падтрымліваць парадак у вёсках. Ураднік апусціў вочы і зірнуў на стражніка, стражнік — на соцкага. Соцкі стаяў бокам і смяяўся ў рукаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

adjutant

[ˈædʒʊtənt]

n.

1) ад’юта́нт -а m.

2) асыстэ́нт -а, засту́пнік -а, памага́ты -ага m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bond(s)man

[ˈbɑ:ndmən]

n., pl. -men

1) няво́льнік -а m.

2) прыго́нны -ага m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

redhead

[ˈredhed]

n.

1) ры́жы -ага m., ры́жая f.

2) род ка́чкі з чырво́най галаво́й

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сардэ́чны, -ая, -ае.

1. гл. сэрца.

2. Які ідзе ад сэрца, шчыры; добры, чулы, спагадлівы.

С. чалавек.

Сардэчная сустрэча.

Сардэчна (прысл.) прыняць гасцей.

3. Які мае адносіны да кахання; любоўны.

С. друг.

Сардэчныя справы.

4. у знач. наз. сардэ́чны, -ага, м., сардэ́чная, -ай, ж. Ужыв. як ласкавы зварот пры ўпамінанні пра каго-н. з адценнем ласкі, жалю, спачування.

Пацярпі, с. мой.

|| наз. сардэ́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)