вы́радак, ‑дка, м.
1. Той, хто страціў станоўчыя фізічныя або псіхічныя якасці пакалення; крэцін; пачвара. // Нікчэмны, непрыязны чалавек; вылюдак. Маральны вырадак.
2. Найгоршы ці найлепшы сярод пэўнай групы людзей. [Аляксей Іванавіч:] — Хлопец гэты па-сапраўднаму дружыў з намі, з галыцьбой, за што ў сваёй сям’і яго лічылі вырадкам. Скрыпка.
3. Жорсткі чалавек; гвалтаўнік; садыст. Фашысцкія вырадкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
контрразве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Спецыяльныя органы дзяржавы для процідзеяння разведцы праціўніка, для барацьбы са шпіянажам, дыверсіямі і пад. Гонкель быў немец-каланіст з Украіны, даўнішні агент нямецкай разведкі. Але год шэсць назад савецкая контрразведка парвала ўсе ніткі яго сувязей, арыштавала ўсіх, хто ведаў яго і каго ён ведаў. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кава́ль, ‑я, м.
Рабочы, майстар, які займаецца коўкай металу. Крутаплечы, з пудовымі кулакамі, каваль Кастусь Махнач з ранку да вечара рамантаваў са, сваімі памочнікамі плугі, бароны, перацягваў полы, акоўваў перадкі. Курто. // перан. Той, хто сваёй настойлівай працай дамагаецца чаго‑н., стварае што‑н. Каваль свайго шчасця. □ Нас мільёны... Мы інакшай, Лепшай долі кавалі. Таўбін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замяні́цца, ‑мянюся, ‑менішся, ‑меніцца; зак.
1. З’явіцца на змену адно другому. Старое замянілася новым.
2. чым. Разм. Памяняцца чым‑н. з кім‑н. Замяніліся шапкамі.
3. у што. Разм. Ператварыцца, перарабіцца ў што‑н. [Незнаёмы:] Трэба ісці не азірацца, — бо хто азірнецца — у слуп спячы заменіцца, якога і перуны пасля з месца не зрушаць. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зда́тны, ‑ая, ‑ае; здацен, ‑тна.
1. Здольны на што‑н., схільны да чаго‑н.; умелы. Здатны да навукі. Здатны да работы. Паказаць, хто на што здатны. □ Спрытна рэжу дол сахою, Здатны ў лузе за касою! Колас.
2. Зручны, прыгодны для чаго‑н. [Іван] пабег па-над .. гіганцкай загародкай, шукаючы якой здатнай для сховы мясціны. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэклама́тар, ‑а, м.
1. Той, хто выступае з дэкламацыяй. Юны харыст стаў заўзятым дэкламатарам, выступаў з чытаннем вершаў беларускіх паэтаў. «Полымя». Хор хлопцаў спаборнічаў з дзявочым хорам. Іх перапынілі дэкламатары. Мальдзіс.
2. Зборнік твораў для дэкламавання. Вычытаў у старым рускім дэкламатары прозвішча рускага паэта «П. Мінскій». І ахрысціў сябе больш арыгінальна: Усяслаў Барвінец. Таўлай.
[Лац. declamator.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заваро́так, ‑тка, м. і заваро́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Тое, што і заварот. Лес з аднаго боку дарогі зноў разарваўся вясёлаю палянкаю, агінаючы яе прыгожымі завароткамі. Колас. Ахрэм забягае наперад, становіцца на заваротак дарогі, што вядзе да фермы. Паўлаў.
•••
Кароткі завароткі ў каго — пра таго, хто дзейнічае рашуча, не задумваючыся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мянта́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Наждачная лапатка, якой востраць косы. [Алесь] спыніўся, узяў вехцік сакавітай травы, абцёр палатно касы, і яна зазвінела, заспявала пад мянташкаю. Сабаленка.
2. перан. Разм. Пра таго, хто многа і без толку гаворыць; трапло. Шкада, што мянташкам Там-сям давяраюць І волю даюць Языкамі мянціць. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назіра́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. назіраць.
2. Тое, што заўважана ў працэсе, у выніку вывучэння, разгляду чаго‑н., нагляданняў за кім‑, чым‑н. Навуковыя назіранні. □ Яна [дзяўчына] прасочыць рух аблок, У глебе змерае цяпло, Увечары і ўранні Запіша назіранні. Лужанін. І яшчэ адно назіранне зрабіў Сцёпка: хто мацней насядае, той свайго дабіваецца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натхня́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад натхняць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які натхняе на што‑н. Баявой, натхняючай песні паэта каланізатары баяліся не менш, чым стрэльбы партызана. Бярозкін. Варфаламей Ярашчук — адзін з тых, хто ў натхняючай працы здабывае радасць і шчодра рассыпае яе вакол сябе. «Звязда».
3. Дзеепрысл. незак. ад натхняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)