ПАЛАЦІ́НА ГАЛЕРЭ́Я, Палацінская галерэя, галерэя Піці,

мастацкая галерэя ў г. Фларэнцыя (Італія); адзін з найбуйнейшых у свеце збораў жывапісу. Размешчана ў Палацца Піці. Аснову збору складае калекцыя роду Медычы, заснаваная ў 1620 (у 1820 адкрыта для публікі, з 1911 дзярж.). У зборы пераважаюць творы італьян. школ 15—17 ст. і фламандскай школы 17 ст., у т.л. шэдэўры Тыцыяна («Партрэт двараніна з шэрымі вачыма», «Марыя Магдаліна», «Партрэт П’етра Арэціна» і інш.), Рафаэля («Жанчына ў пакрывале», «Мадонна ў крэсле», «Мадонна дэль Грандука», партрэты Тамаза Інгірамі, Аньёла і Мадалены Доні і інш.; адна з лепшых у свеце калекцый яго работ), А. дэль Сарта («Звеставанне», «Узнясенне Дзевы Марыі» і інш.), Д.Веласкеса («Конны партрэт Філіпа II» і інш.), А. ван Дэйка («Партрэт кардынала Г.Бентывольё» і інш.), П.П.Рубенса («Чатыры філосафы» і інш.) і інш.

Літ.:

Галерея Питти. Флоренция: [Альбом]. М., 1971.

Я.Ф.Шунейка.

т. 11, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛІ́БІЙ (Polybios; каля 200 да н.э., г. Мегалопаліс, Грэцыя — каля 120 да н.э.),

старажытнагрэчаскі гісторык. Сын стратэга Ахейскага саюза Лікорта. Камандаваў конніцай ахейцаў. Пасля перамогі рымлян каля Підны (168 да н.э.) над арміяй македонскага цара Персея адпраўлены ў ліку 1000 знатных ахейцаў заложнікам у Рым, дзе пражыў 16 гадоў. Зблізіўся са Сцыпіёнам Афрыканскім Малодшым, суправаджаў яго ў паходах па Іспаніі і Паўн. Афрыцы. Аўтар «Гісторыі» ў 40 кнігах, якая ахоплівае перыяд 220—146 да н.э. (захаваліся поўнасцю кн. 1—5, астатнія — фрагментарна). Гэта першая спроба выкладу гісторыі Грэцыі, Македоніі, М. Азіі, Сірыі, Егіпта, Карфагена і Рыма ў іх узаемасувязі. Галоўнай задачай гісторыі П. лічыў не апісанне, а тлумачэнне падзей, раскрыццё прычын з’яў. Зрабіў вял. ўклад у развіццё гіст. метаду ў ант. гістарыяграфіі.

Літ.:

Немировский А.И. Рождение Клио: У истоков ист. мысли. Воронеж, 1986.

т. 11, с. 555

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ке́рзаць ’плесці (лапці, каробку), не надта ўмеючы’ (Янк. III, Гарэц., Нар. словатв.), ’вязаць, блытаць’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з балт., параўн. літ. ker̃zinti, kerzénti ’марудна рухацца’ (Грынавецкене і інш., LKK, 16, 1975, 183–184; Лаўчутэ, Балтизмы, 67). Трэба адзначыць, што літоўскія прыклады семантычна вельмі далёкія. Больш рэальна ў якасці першакрыніцы слова з невядомага субстратнага ўсходнебалтыйскага дыялекту. Магчыма, тут атрымалася кантамінацыя з іншымі назвамі пляцення лапцяў. Параўн. абарсаць, варсаць, бэрсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клок1 ’жыццёвая сіла ў зярне’ (Чач., КЭС, лаг.). Гл. клёк.

Клок2 ’касмык, жмут сена, валасоў’ (Мат. Гом., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Укр. клоччя, рус. клок ’тс’, балг. клъчище, серб.-харв. ку̑к, славен. kólke ’пакулле’, польск. kłak ’касмык, пакулле’. Найбольш верагодная версія да *plъkъ, генетычна суаднесенага з літ. plaukaĩ ’валасы’, лат. plaukas ’валокны’, с.-в.-ням. floccho ’касмык’ (Мацэнаўэр LF, 51, 125; Фасмер, 2, 252). Іншыя этымалогіі бяздоказныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клу́ня ’гаспадарчы будынак для складвання снапоў, сена, пуня’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Федар., Гарэц., Сцяшк., Маш., Тарнацкі, Studia, ДАБМ, Шушк., Шн., Гарб., Грыг., Жыв. сл., Зн. дыс., Хар., Нік. Очерки), ’гумно’ (Мат. Гом., Гарэц., Яруш., Хар., Абабур., Янк. II). Укр. клуня, рус. клуня ’тс’, польск. klunia ’тс’ (усходнеславянскага паходжання). Балтызм. У якасці крыніцы прыводзяцца літ. klúonas ’ток, гумно’, лат. kluõns ’тс’. Гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 13 з літаратурай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клі́ба ’скручаны прут для звязвання плытоў’ (Касп., З нар. сл., Нар. сл.). Лаўчутэ (Балтизмы, 115) выводзіць беларускія лексемы з балтыйскай крыніцы, прыводзячы такія паралелі, як літ. klibikis ’прыстасаванне ў выглядзе шаста для замыкання дзвярэй’, лат. klibiĄis ’тс’. Прыведзеныя балтыйскія формы маюць вытворны характар (параўнальна з беларускімі), але адсутнасць славянскіх адпаведнікаў і немагчымасць этымалагізацыі на беларускай моўнай глебе сведчаць аб тым, што бел. кліба магло ўзнікнуць пад уплывам усходнебалтыйскага дыялекту.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кроў ’чырвоная вадкасць, якая рухаецца па крывяносных сасудах арганізма’ (ТСБМ, Яруш., Нік. Напаў., Бяльк., Сцяшк., Сержп. Ск., Сл. паўн.-зах., Касп.). Укр. кров, рус. кровь ’тс’, ст.-слав. кръвь, балг. кръв, серб.-харв. кр̑в, славен. kȓv ’тс’, польск. krew, чэш. krev, славац. krv, н.-луж. kšew, палаб. kroj ’тс’. Прасл. kry мае ў якасці найбліжэйшых адпаведнікаў літ. kraũjas ’тс’. Ірл. cru, лац. cruor ’тс’ (Бернекер, 1, 632; Траўтман, 142).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кумпя́к ’бядровая частка тушы’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Нік. Очерки, Гарэц., Сцяшк., Бір. Дзярж., Бяльк., Яруш.). Ст.-бел. кумпъ, компь, кунпъ ’кумпяк’ (з 1556 г.). Запазычана з літ. kum̃pis ’тс’ (Булыка, Запазыч., 181). Укр. кумпяк, кумп, компа ’тс’, польск. kąp, komp, kumpiak ’тс’. Аб балтыйскай крыніцы гэтых слоў гл.: Блесе SB, 5, 14; Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 63; Непакупны, Мовознавство, 1970, 6, 36; Непакупны, Связи, 192; Лаўчутэ, Балтизмы, 16.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кірза́ты ’кірпаты’ (Ян.). Балтызм. Да літ. kirsti ’рубіць, рэзаць’. Цікава супаставіць дзве групы літоўскіх лексем: kirstii ’рубіць, рэзаць’ — kirstis ’гарчыць’ (гэтыя значэнні традыцыйна звязваюцца — Фрэнкель, 258) і kirpti© ’рэзаць, карпаць’ — kirpti ’кіслець’ (таксама генетычна звязаныя значэнні — там жа, 257–258). Ад апошняга рэгулярна ўтварылася *Älirpötas, *Älirpanösis, якое стала крыніцай бел. кірпаты, кірпаносы (як ад рус. корнатькурносый). Ад першага — кірзаты (Параўн. Мартынаў, Лекс. балтызмы, 28; Лаўчутэ, Балтизмы, 143).⇉

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабу́да ’негаспадарлівы чалавек, гультай’ (КТС, С. Гаўрусёў), рус. лабути́на, маск. лабуда́ ’ні да чаго не здатны’, ’знішчанае адзенне, лахманы’, лабу́та ’някемлівы, няспрытны’, калуж. лобуда́ ’задзіра’, ’шпана’, польск. labuda ’расцяпа, павольны чалавек’, чэш. мар. loboda ’бадзяга’. Сюды ж і славац. lebediť si ’адпачываць, атрымліваць асалоду, быць у бяздзейнасці’. Балтызм. Параўн. літ. lebẽdýti ’псаваць, дрэнна рабіць’, lẽbeda, lebedà ’неахайны, мямля, размазня, расцяпа, непаваротлівы’, лат. lebeze ’неахайны’. Гл. таксама Слаўскі, 4, 15, 401.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)