кадры́ля, -і, ж.

Танец з шасці фігур з цотным лікам пар, а таксама музыка да гэтага танца.

|| прым. кадры́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калектыві́зм, -у, м.

Супольнасць, калектыўны пачатак як прынцып грамадскага жыцця і дзейнасці людзей, супрацьлеглы індывідуалізму.

Дух калектывізму.

|| прым. калектыві́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каленко́р, -у, м.

Баваўняная, моцна праклееная тканіна аднаколернай афарбоўкі.

Іншы каленкор (разм.) — зусім іншая справа, іншая размова.

|| прым. каленко́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камбаджы́йцы, -аў, адз. -джы́ец, -джы́йца, м.

Насельніцтва Камбоджы.

|| ж. камбаджы́йка, -і, ДМ -джы́йцы, мн. -і, -джы́ек.

|| прым. камбаджы́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́мбала, -ы, ж.

Прамысловая марская рыба са сплюснутым целам з вачамі на адным баку.

|| прым. ка́мбалавы, -ая, -ае.

Сямейства камбалавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камбіко́рм, -у, м.

Скарачэнне: камбінаваны корм; прыгатаваная ў пэўных прапорцыях сумесь сухіх кармоў для жывёлы.

|| прым. камбіко́рмавы, -ая, -ае.

Камбікормавая прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камлы́га, -і, ДМы́зе, мн. -і, -лы́г, ж.

Вялікі абломак якой-н. цвёрдай масы.

К. зямлі.

|| прым. камлы́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампліме́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Пахвальны водзыў, прыемныя словы.

Сказаць каму-н. к.

|| прым. камплімента́рны, -ая, -ае (кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камсамо́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

Член камсамола.

|| ж. камсамо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. камсамо́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кана́дцы, -аў, адз. -дзец, -дца, м.

Насельніцтва Канады.

|| ж. кана́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. кана́дскі, -ая, -ае.