Пло́іць ’завіваць валасы’ (брасл., Сл. ПЗБ; Бяльк.), плойка ’шчыпцы, якімі накручваюць валасы’, ’прычоска, аздобленая такімі шчыпцамі’ (ТСБМ; брасл., Сл. ПЗБ). З рус. плои́ть ’завіваць валасы, укладваць бялізну падчас прасавання’, плой ’складкі, хвальбоны’, якія з франц. ployer ’згінаць, складваць’ < лац. plicāre ’тс’, магчыма, праз нідэр. plooien ’укладваць складкамі’ (Фасмер, 3, 284).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плі́нтус ’планка, якая закрывае шчыліну паміж падлогай і сцяной’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк. Сл.). Праз рус. пли́нтус (з XIX ст.) з лац. plinthis, plinthus ’ніжняя частка п’едэстала калоны’, ’карніз будынка звонку’, якія са ст.-грэч. πλίνθος ’цэгла’, (пазней) ’плітка’. Значэнне ’карніз’ спрыяла семантычнаму пераходу, параўн. плі́нтус ’перакладзіна над вушакамі’ (хоцім., ЛА, 4).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прухно́ ’парахня’ (іўеў., гродз., Сл. ПЗБ). З польск. próchno ’тс’ (Мацкевіч, тамсама, 4, 120). Сюды ж пру́хнуць ’гніць’ (Нас.) < польск. próchnieć ’тс’ (Кюнэ, Poln., 90; Цвяткоў, Запіскі, 1, 56), а таксама пру́хлы ’трухлы, спарахнелы, сатлелы’ (Нас., Гарэц.), прухня́вы ’гнілы, сатлелы’ (Нас.), якія маглі быць запазычаны або ўтвораны на беларускай глебе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рабача́й ’працаўнік’ (Гарэц.; ашм., Стан.; віл., Анім.). Назоўнік, утвораны шляхам семантычнай кандэнсацыі са спалучэння рабочы чалавек па тыпу рата́й (Станкевіч, Зб. тв., 1, 69). Параўн., аднак, харв. rabàčati ’штосьці рабіць, займацца нечым’, rabačalo ’ветрагон’, якія Скок (3, 91) разглядае як вытворныя з суфіксам ‑ač ад ц.-слав. раб (Божии) ’служка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суна́дзкі ’вяровачкі для падвешвання нітоў’ (калінк., Сл. ПЗБ), су́назкі ’дзве планкі, як часткі набілак, са шпарамі, у якія ўстаўляюцца бёрда’ (Янк. 1), су́назка ’кій, які ўсаджваецца ў “вушы” кубла’ (мазыр., ГЧ). Слова таго ж кораня, што і снадзь (гл.), да прасл. *snaditi ’злучаць, змацоўваць’; магчыма, ад незахаванага *сунадзіць з суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́ск ’пчаліная разведка’ (Шат., Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах., Інстр. I; слаўг., Нар. сл., 244), ’новы рой’ (Жд 3); параўн. рус. смал. иск, пск. иска́ ’пчолы, якія шукаюць месца для новага аддзяліўшага рою’. Бязафікснае ўтварэнне ад іскаць (гл.); параўн. скаль. Сюды ж іскава́ць ’шукаць, разведваць’, іскавы́ ’пошукавы’ (Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРХІРЭ́Й (ад архі... + грэч. hiereus святар),
агульная назва духоўных асоб вышэйшай ступені правасл. царк. іерархіі (епіскап, архіепіскап, мітрапаліт, патрыярх). Могуць быць епархіяльнымі (якія правяць) і вікарнымі (іх памочнікамі). Сінонім тэрміна «архірэй» — архіпастыр.
т. 1, с. 527
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУАРЫІДО́ЗЫ,
інвазійныя хваробы (гельмінтозы) свойскіх і дзікіх птушак, якія выклікаюцца нематодамі сям. Acuariidae, што паразітуюць у страваводзе і страўніку курэй, індыкоў, цацарак, фазанаў. Прамежкавыя гаспадары нематод — членістаногія. Пашыраны эхінурыёз, дыскарынксоз, стрэптакароз, хейласпіруроз.
т. 1, с. 214
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАТАКСІ́НЫ (ад ана... + таксіны),
бактэрыяльныя таксіны, якія ў выніку спец. апрацоўкі (напр., фармалінам, цяплом) страцілі ядавітыя ўласцівасці, але захавалі здольнасць стымуляваць імунітэт. Выкарыстоўваюць для прафілактыкі і лячэння дыфтэрыі, слупняку і інш. інфекцый.
т. 1, с. 340
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЮЛЛЕТЕ́НЬ НОРМАТИ́ВНО-ПРАВОВО́Й ИНФОРМА́ЦИИ»,
штомесячнае перыядычнае выданне. Выходзіць з ліпеня 1991 у Мінску на рус. мове. Друкуе нарматыўныя акты мін-ваў і ведамстваў, якія праходзяць рэгістрацыю ў Мін-ве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
т. 3, с. 389
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)