сексці́на, ‑ы, ж.

Спец. Від шасцірадковага верша, у якім чатыры радкі з перакрыжаванай рыфмоўкай і двухрадкоўе з сумежнай рыфмоўкай. Эй, з-за лесу ды з-за гор Сонца выплывае. Зашумі ты, цёмны бор, Пушча векавая. Пойдзем, пойдзем ваяваць, Долю, волю здабываць. Колас.

[З лац. sex — шэсць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срэ́бранік, ‑а, м.

Тое, што і сярэбранік. [Нічыпар:] Ось! Так і ты, Нічыпар, не за трыццаць срэбранікаў, дык за ласкавы погляд пана маёра адцураўся брата, прадаў братавых дзяцей, жонку. Кучар. Чалавека можна падкупіць рознымі рэчамі: срэбраніка — звонам манеты, хціўца і себялюбца — пахвальбой. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цанава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; незак.

Абл. Таргавацца; настойваць на пэўнай цане. І нібы прываражыў, прыўрочыў — пасля яго [мужчыны] ніхто не падыходзіў, не цанаваўся з Дзімкам за сена. Капыловіч. [Стафанковіч] ледзьве выгаварыў: — То ратуйце хлопца, лячыце яго! За вашу фатыгу я цанавацца не буду! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарпану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр., каго-што.

Разм. Драпнуць, зачапіць. Самае цікавае, што за дзесяць гадоў баёў на фронце і ў партызанах Карніцкага ні разу не шарпанула куля. Паслядовіч. // Тузануць. Раптам нехта моцна шарпануў мяне за каўнер. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stake2 [steɪk] v.

1. (on) рабі́ць ста́ўку, ста́віць на ка́рту;

I stake my reputation on his honesty. За яго сумленнасць я ручаюся сваім добрым імем.

2. загаро́джваць, абгаро́джваць;

We staked the newly planted trees. Мы абгарадзілі калочкамі маладзенькія дрэўцы.

stake out [ˌsteɪkˈaʊt] phr. v. назіра́ць за пэ́ўным уча́сткам; AmE, infml назнача́ць (асабліва паліцэйскага) на пэ́ўны ўча́стак пра́цы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

match2 [mætʃ] n.

1. спабо́рніцтва, матч;

a football match футбо́льны матч

2. ро́ўня;

be more than a match for быць мацне́йшым, разумне́йшым (за праціўніка);

be no match for быць слабе́йшым (за праціўніка)

3. (for) то́е, што падыхо́дзіць ко́лерам, фасо́нам і да т.п.;

This skirt is a good match for the blouse. Гэтая спадніца добра падыходзіць да блузкі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bargain1 [ˈbɑ:gən] n.

1. та́нна ку́пленая рэч

2. (гандлёвая) здзе́лка; ку́пля;

make a bargain заключы́ць здзе́лку; дамо́віцца;

be off one’s bargain анулява́ць здзе́лку, вы́зваліцца ад абавя́зку;

buy smth. at a bargain купля́ць не́шта за бе́сцань

a Dutch/wet bargain здзе́лка за пля́шкаю віна́;

strike a bargain дамо́віцца, старгава́цца;

into the bargain у прыда́чу, у дада́так, да таго́ ж

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

quarrel1 [ˈkwɒrəl] n.

1. спрэ́чка, сва́рка; зва́дка;

a quarrel about/over smth. спрэ́чка з-за чаго́-н.;

make up/patch up a quarrel паміры́цца;

seek a quarrel шука́ць сва́ркі

2. : have no quarrel with smb./smth. не мець нічо́га су́праць каго́-н./чаго́-н.;

I have no quarrel with him. Мне няма за што на яго крыўдзіцца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

thick3 [θɪk] adv. гу́ста, то́ўстым сло́ем;

Snow was lying thick on the ground. Зямля пакрылася глыбокім снегам.

lay it on thick infml перабо́льшваць; залі́шне хвалі́ць або́ га́ніць;

thick and fast ху́тка, адзі́н за адны́м;

Offers to help are coming in thick and fast. Прапановы ідуць адна за адною;

His heart beat thick and fast. Ягонае сэрца моцна білася.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

worry2 [ˈwʌri] v.

1. (about/over) непако́іцца, турбава́цца, хвалява́цца;

worry about nothing хвалява́цца з-за дро́бязей;

There’s nothing to worry about. Няма чаго турбавацца.

2. непако́іць, хвалява́ць, турбава́ць, дакуча́ць, назаля́ць;

She worried herself sick about her missing son. Яна вельмі непакоілася за свайго прапаўшага сына.

worry to death выкліка́ць мо́цнае хвалява́нне;

not to worry infml нява́жна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)