нувары́ш, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Чалавек з ніжэйшага саслоўя, які хутка разбагацеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нуды́зм, -у, м.

Грамадскі рух, які вызнае культ аголенага цела.

|| прым. нуды́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пава́льны, -ая, -ае.

Які ахоплівае ўсіх, многіх; пагалоўны.

Павальныя хваробы.

|| наз. пава́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падво́йны, -ая, -ае.

Які складаецца з дзвюх аднародных частак, двайны.

Падвойнае дно.

Падвойныя вокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзе́мны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца або выконваецца пад паверхняй зямлі.

Падземныя воды.

Падземныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падлёдны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца або робіцца пад лёдам.

Падлёдная вада.

Падлёдная лоўля рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпа́сак, -ска, мн. -скі, -скаў, м.

Падлетак, які дапамагае пастуху.

|| прым. падпа́скавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падра́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Каркас, на які нацягваецца палатно для жывапіснай работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрыхто́ўчы, -ая, -ае.

Які служыць для падрыхтоўкі да чаго-н.

Падрыхтоўчыя курсы.

Падрыхтоўчая работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падузды́шны, -ая, -ае (спец.).

Які знаходзіцца паміж ніжнімі рэбрамі і касцямі таза.

Падуздышная вобласць.