заграні́чча Месца, плошча за граніцай, па той бок ад зямельнай мяжы (Слаўг.). Тое ж заграні́чаўе, заграні́чышча (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
адпла́та, ‑ы, ДМ ‑плаце, ж.
1. Разлік, плата (за працу, паслугу, доўг); аплата. [Байкач:] Што вам трэба? [Пякарская:] Адплата па векселях. Гурскі. [Сёмка:] — Уся сям’я працуе цэлы год, а ў канцы — нічагусенькі ў адплату. Гартны. [Сімон:] — Зямлю іхнюю.. [жанчын] бяру сабе ў адплату доўгу. Самуйлёнак. // Аддзяка за клопат, дбанне.
2. перан. Помста, кара за злачынства, крыўду. [Алешын:] Яшчэ душа адплатаю гарыць — Ні смерці жах, ні чорны цень магілы Агонь душы не здольны пагасіць. Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заплаці́ць, ‑плачу, ‑плаціш, ‑плаціць; зак.
1. што і без дап. Аддаць грошы або якую‑н. іншую плату за што‑н. Заплаціць узносы. □ У адной бабулькі Вера Антонаўка выбрала два аднолькавыя букеты дочкам і, патаргаваўшыся, заплаціла. Карпаў. // перан. Адплаціць. Заплаціць шчырасцю за шчырасць.
2. перан.; чым. Паплаціцца. Заплаціць галавой. □ Не дагледзіш вокам — заплаціш бокам. Прыказка.
•••
Дорага б заплаціў — тое, што і дорага б даў (гл. даць).
Дорага заплаціць за што — многім паплаціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які даецца за плату, падлягае аплаце. Улічваючы новыя абставіны, у праграму гімназіі былі ўключаны польская мова і літаратура. Навучанне платнае — 15 злотых у месяц. С. Александровіч. Які атрымлівае грашовую ўзнагароду, плату за сваю работу. Платны работнік. // Звязаны з атрыманнем грашовай узнагароды, платы. Платная пасада.
2. Разм. Які карыстаецца чым‑н. за плату, павінен уносіць плату. А вучні з чыгункі былі платныя, складалі, такім чынам, даход настаўніку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́быт, ‑у, М ‑быце, м.
1. Тое, што і быт. Чытаў [Хэлд] у арыгінале творы савецкіх пісьменнікаў, каб хоць трошкі пазнаёміцца з душой, побытам рускіх. Сабаленка. Замаскіраваны вораг умеў схаваць сваё аблічча за гучным словам, за бездакорнымі паводзінамі ў побыце. Няхай.
2. Знаходжанне, прабыванне дзе‑н. За гэты час побыту ў школе Аленка значна змянілася. Колас. Праз увесь час майго побыту ў Жорнаўцы сюды не даходзілі ніякія газеты, ні лісты. Мядзёлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́ўнук, ‑а, м.
1. Сын унука ці ўнучкі. [Бобрык:] — Я яшчэ дужы, хоць ужо семдзесят шосты закругляецца і ўнукаў дзесяткі з два маю, і праўнукаў больш за дзесятак, але за спіны іхнія хавацца не стану. Дуброўскі.
2. звычайна мн. (пра́ўнукі, ‑аў). Патомкі. — Дык от цяпер і ты і твае дзеці, а за імі — унукі з праўнукамі будуць ведаць, хто такі быў Гогаль. Пальчэўскі. Продка адвечную думу Праўнук санлівы пачуе. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гуж, ‑а; мн. гужы, ‑оў; м.
Скураная ці вераўчаная пятля, пры дапамозе якой хамут злучаюць з дугой і аглоблямі. Уцягнуць гужы ў хамут. □ Конь аглобляй зачапіўся за сасёнку, гуж упёрся ў ствол, і конь спыніўся. Пестрак.
•••
Брацца (узяцца) за гуж гл. брацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біва́к, ‑а, м.
Стаянка войска па-за населеным пунктам для начлегу ці адпачынку; войска на прывале. Стаяць біваком. // перан. Месца начлегу па-за домам або ў часовым памяшканні. Глухія абсякаючы галіны, Мы там рабілі свой бівак хвілінны, Дзе пасля нас паднімуцца муры. Гаўрусёў.
[Фр. bivouac.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кры́ўдзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
Адчуваць крыўду, прымаць што‑н. за крыўду. Крыўдзіцца за непавагу. Крыўдзіцца на сябра. □ Мікалай крыўдзіцца пачаў, крычаць на Костуся, што той не паклікаў яго. Чорны. Ціхон Ціханавіч не ўмеў крыўдзіцца і мірыўся з усім, што тварылася дома. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злашча́сны, ‑ая, ‑ае.
Які стаў прычынай няшчасця, непрыемнасці. Злашчасныя затокі, з-за якіх Аксён Каль так многа судзіўся, хадзіў, дабіваўся законнага права на іх, у плане значыліся на сялянскіх землях. Колас. Так, факт быў, была злашчасная выпіўка за зачыненымі дзвярамі крамы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)