іна́кш, прысл. і злучн.
1. прысл. Тое, што і іначай (у 1 знач.). Ужо зусім інакш, сустракалі назаўтра хлопцы сясцёр. Грахоўскі. — У нашым становішчы трэба разважаць інакш. Маўр.
2. злучн. супраціўны. Тое, што і іначай (у 2 знач.). Данік разумеў, што там — вялікі бой, можа нават такі, як бітва пад Барадзіно.., інакш немцы не кідалі б столькі авіяцыі. Шамякін.
3. злучн. далучальны. Далучае члены сказа, якія растлумачваюць змест папярэдніх слоў ці сказаў. [Бабручыха] была баба, як кажуць, набожная — кожную справу ў сваёй гаспадарцы пачынала малітвай з трэбніка. Былі ў ім розныя «чыны», інакш — абрады, і малітвы. Брыль.
•••
Інакш кажучы гл. кажучы.
Так ці інакш гл. так.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уціска́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уціснуць.
уціска́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.
Груба абмяжоўваць свабоду, правы каго‑н.; прыгнятаць. [Тапурыя:] — Я вольны марак і просты чалавек і не змагу я жыць у срэбры і золаце. Я люблю князёўну Ніну, але я не магу жыць так, як вы, і ўціскаць народ. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладу́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.
Разм.
1. Тое, што і маладзіца. Маладуха так захапілася расказам пра сваю ўяўную смеласць, што .. [Саша і Аксана] не пачулі, як прыйшоў Данік. Шамякін. Пазней прыходзілі на лугі дзяўчаты і маладухі, разбівалі сена ў пракосах. Асіпенка.
2. Маладая, нявеста. — Цяпер самі сабе маладух шукаюць, — працягваў Басько .. басам. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здранцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць адчувальнасць, гібкасць ад холаду або нязручнага становішча; амярцвець, адзеравянець. — Усё цела здранцвела: мусіць, гадзін пяць ляжалі нерухома. Маўр. Ногі Андрэя так здранцвелі, што ён ледзь адчуваў іх. М. Ткачоў.
2. перан. Прыйсці ў стан нерухомасці, знямення ад моцнага перажывання, страху і пад.; замерці. [Гольц-Мілеру] раптам стала ясна, што брат памірае, і ўсё ў ім здранцвела... Мехаў. Фішар таксама ўчуў нешта і як быў, укленчыўшы ў іржышчы, так і здранцвеў у напружанай позе сполаху. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Разм. Тое, што і косць (у 1 знач.). Гунава пастукаў па стале сухімі кветкамі пальцаў. Самуйлёнак.
2. Уст. Тое, што і косць (у 5 знач.). Шляхецкая костка. □ Ціха, хамская костка! — крыкнуў старшы жандар. Бядуля.
•••
Белая костка (уст.) — тое, што і белая косць (гл. косць).
Чорная костка (уст.) — тое, што і чорная косць (гл. косць).
Як костка ў горле — тое, што і як косць у горле (гл. косць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАРТЫЗА́НСКІ ФАЛЬКЛО́Р,
вуснапаэтычныя творы, складзеныя бел. народам на тэрыторыі, акупіраванай ням. фашыстамі ў гады Вял. Айч. вайны. У іх — нянавісць да акупантаў, вера ў перамогу, услаўленне подзвігаў нар. мсціўцаў. Асабліва папулярнымі былі партызанскія песні, прыпеўкі, анекдоты, прымаўкі і прыказкі. Бытавалі таксама легенды, сказы, казкі. Характэрная асаблівасць многіх твораў — маст. адлюстраванне подзвігаў рэальных нар. герояў, у т. л. К.Заслонава, С.Каўпака, дзе сапраўдныя жыццёвыя факты спалучаліся з выдуманымі і падаваліся як рэальныя. Так, у казцы «Як конь Заслонава Парыў ад смерці яго выратаваў» матывы гераічнага эпасу аб’ядноўваюцца з эпізодамі, уласцівымі чарадзейным казкам. У легендах і апавяданнях сцвярджалася бессмяротнасць славутых змагароў з фашыстамі, расказвалася пра храбрасць і надзвычайную ваен. хітрасць легендарных партыз. камандзіраў. Выкарыстоўваліся традыц. фалькл. сюжэты, маст. прыёмы і сродкі, элементы прафес. мастацтва і л-ры. Вял. камічны эфект мелі творы малых форм: анекдоты, жарты, гумарэскі. У іх высмейваліся Гітлер, Гебельс, Герынг, Гімлер, выкрывалася хлуслівая фаш. прапаганда. На ўзор ліста запарожскіх казакоў турэцкаму султану складзена сатыр. пісьмо бел. партызан «бандыцкаму фюрэру, крываваму людаеду, сусветнаму абармоту і прахвосту дурному Адольфу Гітлеру». Сатыр. накіраванасць уласціва многім прыказкам і прымаўкам. Бязлітасная сатыра на фаш. захопнікаў і іх памагатых, нянавісць да іх адпавядала Думкам і настроям людзей, якія ў акупацыі не скарыліся ворагу і працягвалі барацьбу.
Публ.:
Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны. Ми., 1961;
Паэзія барацьбы. Мн 1985.
Літ.:
Гусев В.Е. Славянские партизанские песни. Л., 1979;
Фядосік А.С. Народная паэзія барацьбы. Мн., 1981.
А.С.Фядосік.
т. 12, с. 140
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
злосць, ‑і, ж.
1. Пачуццё варожасці, нядобразычлівасці ў адносінах да каго‑н.; жаданне прычыняць зло. Прыгадвалася, як Аніс накінуўся на яго, але злосці ў Макара на Аніса не было. Дуброўскі. У поглядзе Карнейчыка адчувалася ўнутраная злосць да гэтага чалавека. Барашка.
2. Пачуццё гневу, незадаволенасці, раздражнення. Іншы раз Рамана брала злосць, але не надоўга. Так было, калі ён аднойчы прыехаў з лесу стомлены і знямоглы. Чарнышэвіч. Максім адчуваў, як закіпае ў глыбіні грудзей злосць і намагаўся задушыць яе. Шамякін.
•••
Лопнуць ад злосці гл. лопнуць.
На злосць каму — тое, што і на зло (гл. зло).
Як на злосць — тое, што і як на зло (гл. зло).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запрато́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Пакласці, падзець невядома куды. — У вас, гаспадыні, заўсёды так: як дзе што запраторыце, дык са свечкай не знойдзеш. Сабаленка. // Схаваць, прыбраць куды‑н. так, каб цяжка было знайсці. — Пашанцавала мне тады ў аднаго чалавека выменяць на сала аж чатыры пуды солі. Схаваў я яе, як сцямнела, — два пуды ў дровах, а два пад сена запраторыў. Паслядовіч. // перан. Заслаць, выслаць, пасадзіць куды‑н., адкуль цяжка выбрацца. Абуджаў калісь местачковых абывацеляў саматужны рэдактар Бухберг, але яго запраторылі ў вар’яцкі дом, хоць ён вар’ятам, можа, і не быў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адміністра́тар, ‑а, м.
Службовая асоба, якая кіруе арганізацыяй, установай і пад. Сярод жа людзей найболей яскрава выдзялялася постаць Кандрата Казея, таго самага Казея.., якога не так даўно Чыкілевіч называў Пракопу як кандыдата ў добрыя адміністратары ў калгас. Колас. // Распарадчык. Але адміністратар надышоў і пераправіў Пустышова на галёрку. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́мень, ‑і, ж.
Густая цемната (у 1 знач.). У прамежках між хатамі, дзе не свецяць вокны, цемень, як дзёгаць. Навуменка. Твар.. [жанчыны] у цемені цяжка было разглядзець. Колас. // чаго. Цёмная, дрэнна асветленая прастора. [Астаповіч] адамкнуў млын, і ўвайшоў у цемень гэтых сцен, так добра яму знаёмых за многа год. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)