лінгві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне лінгвістыкі, мовазнавец.

|| ж. лінгві́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінчава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; -чава́ны; зак. і незак., каго (што).

Падвергнуць (падвяргаць) самасуду, так званаму суду Лінча.

|| наз. лінчава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лы́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Акруглая частка нагі ад калена да ступні.

Лыткі пасівералі.

|| прым. лы́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляско́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Дзіцячая цацка, пры дапамозе якой утвараецца дробны, перарывісты стук.

Дзеці бегалі з ляскоткамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малале́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м. і малале́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Дзіця, маленькі хлопчык або дзяўчынка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мандаліні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на мандаліне.

|| ж. мандаліні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манументалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Скульптар, які займаецца манументальным мастацтвам.

|| ж. манументалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марыні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Мастак, які малюе марскія краявіды.

|| ж. марыні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

1. гл. меціць¹.

2. мн. -і, -так. Распазнавальны знак на чым-н.

Паставіць меткі на бялізне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аптымі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, поўны аптымізму; проціл. песіміст.

|| ж. аптымі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.