ХО́КІНГ (Hawking) Стывен Уільям (н. 8.1.1942, г. Оксфард, Вялікабрытанія),
англійскі фізік-тэарэтык. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1974), Нац.АН ЗША (1992). Скончыў Оксфардскі (1962) і Кембрыджскі (1966) ун-ты. З 1965 у Кембрыджскім ун-це (з 1977 праф.). Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці, тэарэт. астрафізіцы і касмалогіі. Даказаў тэарэму аб сінгулярнасці прасторы-часу (тэарэма Х.—Пенроўза, 1960-я г.). Паказаў, што на пач. этапах эвалюцыі Сусвету маглі ўтварацца чорныя міні-дзіры (памерам з элементарную часціцу). У сярэдзіне 1970-х г. распрацаваў тэорыю «выпарэння» чорных дзір за кошт квантавых эфектаў і нараджэння пар часціц і антычасціц (выпрамяненне Х.). Аўтар шэрагу навук.-папулярных кніг. З 1962 паралізаваны, з 1985 страціў магчымасць маўлення, выкарыстоўвае камп’ютэрны галасавы сінтэзатар. Прэміі А.Эйнштэйна 1978, Вольфа 1988.
Тв.:
Рус.пер. — Крупномасштабная структура пространства-времени. Новокузнецк, 1998 (разам з Дж.Элісам);
Природа пространства и времени. Ижевск, 2000 (разам з Р.Пенроўзам);
Краткая история времени: От большого взрыва до черных дыр. СПб., 2001;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ВЕЛЬ Сяргей Аляксандравіч (н. 17.10.1940, в. Геруцева Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. сацыёлаг і філосаф. Д-р сацыялагічных н. (1990), канд.філас.н. (1977). Скончыў Маскоўскі ун-т (1969). З 1969 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1970 у трэсце «Беларусмантажспецбуд». З 1974 у БДУ. З 1981 у Ін-це філасофіі і права, з 1990 заг. аддзела Ін-та сацыялогіі і сац. тэхналогій Нац.АН Беларусі (у 1991—93 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах сац. палітыкі, развіцця сац. сферы і сац. структуры грамадства, матывацыі і стымулявання працы і эканам. актыўнасці, тэорыі і методыкі сацыялагічных даследаванняў.
Тв.:
Социальная сфера общества и личность. Мн., 1988;
Социальная политика суверенной Беларуси. Мн., 1996 (разам з Р.А.Смірновай);
Тенденции изменения социальной структуры Беларуси. Мн., 1996;
Социальная структура, мобильность, идентификация. Мн., 1998 (разам з А.У.Рубанавым, Р.А.Смірновай);
Трудовой коллектив и рынок: опыт социол. анализа. Мн., 1999 (разам з В.В.Бушчыкам);
Политические элиты России и Белоруссии. М.; Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУ́ЧНЫЯ МО́ВЫ,
знакавыя сістэмы, структура, мэты і правілы выкарыстання якіх вызначаюцца чалавекам. У залежнасці ад ступені сканструяванасці падзяляюцца на некалькі відаў. Неспецыялізаваныя Ш.м. агульнага прызначэння ў найб. ступені падобныя да натуральных (эсперанта, валапюк, іда, інтэрлінгва, акцыдэнталь і інш.). Спецыялізаваныя Ш.м. — сімвалічныя мовы розных навук (матэматыкі, хіміі, логікі, лінгвістыкі і інш.), а таксама знакавыя сістэмы для сувязі чалавека з ЭВМ, або мовы праграмавання (фартран, алгол, кобала і інш.). Да гэтай групы належаць і т.зв. інфармацыйна-пошукавыя мовы, якія грунтуюцца на адпаведных тэзаўрусах. Асобную групу складаюць мадыфікацыі натуральных моў, што адрозніваюцца мэтанакіраванымі змяненнямі ў сістэмна-структурнай арганізацыі гэтых моў (літ. мовы, сац. дыялекты розных тыпаў). Да Ш.м. адносяць і шматлікія дапаможныя знакавыя сістэмы: жэстаў мовы, мовы дарожных сігналізацый, крыптаграфічныя сістэмы (гл.Пазіграфія. Стварэнне Ш.м. абумоўлена шматлікімі і разнастайнымі камунікацыйнымі патрэбамі грамадства. Распрацоўка і стварэнне новых Ш.м. дазваляе глыбей асэнсаваць семіялагічныя законы будовы і функцыянавання мовы ўвогуле і ўзмацніць кантроль. чалавека за выкарыстаннем сродкаў камунікацыі.
Літ.:
Морозов В.П., Ежова Л.Ф. Алгоритмические языки. М., 1975, Проблемы интерлингвистики. М., 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧО́ЛАЧНЫЯ ГО́РНЫЯ НАРО́ДЫ,
магматычныя (вулканічныя, гіпабісальныя, плутанічныя) горныя пароды, у якіх павялічана колькасць шчолачных металаў (Na, K). У зямной кары Ш.г.п. каля 1% па масе. Адрозніваюць нефелінавыя сіеніты, уртыты, іяліты і інш. Паводле колькасці SiO2 (% па масе) Ш.г.п. падзяляюць на ультраасноўныя (<44), асноўныя (44—53), сярэднія (53—64), кіслыя (64—70); яны аб’ядноўваюць 19 сем’яў. Паводле суадносін Na2O/K2O адрозніваюць серыі: натрыевую (<4), каліева-натрыевую (1—4), каліевую (<1 — для ультраасн. і асн., <0,4 — для сярэдніх і кіслых Ш.г.п.). Сярод каліевай серыі адрозніваюць пароды з нармальнай (лейцыціты і інш.) і павышанай (лампраіты) магнезіяльнасцю. Гал. пародаўтваральныя мінералы: алівін, клінапіраксен, меліліт, слюды, натрыевыя і каліевыя фельдшпатоіды, шчолачны палявы шпат, плагіяклаз, альбіт, кварц і інш.
Структура дробназярністая; тэкстура масіўная, парфірападобная, палоскавая. Колер шэры, часам зеленавата- або ружавата-шэры. Пашыраны на стараж. платформах, шчытах, у кансалідаваных складкавых абласцях і на вулканічных астравах. Выкарыстоўваюць у вытв-сці гліназёму, шкла, керамікі. З гэтымі пародамі звязаны радовішчы рэдкіх (ніобій, цырконій і інш.) і рэдказямельных элементаў, слюд, жалезных і фасфатных руд, каштоўных і паўкаштоўных камянёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РАВА Антаніна Пятроўна (н. 27.7.1950, с. Грачанае Валгаградскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст, дзярж. дзеяч. Д-рэканам.н. (2003). Скончыла Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1971), Ін-т павышэння кваліфікацыі інфарм. работнікаў (1982), філіял Нью-Йоркскага ін-та развіцця эканомікі Сусв. банка ў Мінску (1993). У 1974—80 і ў 1984—94 у Ін-це эканомікі АН Беларусі (з 1989 заг. сектара, з 1992 заг. аддзела), у 1980—84 у Бел.НДІнавук.-тэхн. інфармацыі Дзяржплана Беларусі (з 1981 заг. сектара). З 1994 у апараце Кабінета Міністраў, з 1995 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1997 нач.эканам. ўпраўлення). З 2001 міністр працы і сац. абароны Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах сац. палітыкі, працоўных адносін, рынку працы, эканам. заканамернасцей, макраэканамічным аналізе.
Тв.:
Характер, структура и факторы формирования экономических отношений. Мн., 1992 (у сааўт.);
Социальная политика в сфере трудовых отношений. Мн., 2000;
Политикоэкономические проблемы становления социально-ориентированной экономики Беларуси. Мн., 2001 (у сааўт.);
Организация заработной платы: Опыт, проблемы, рекомендации. Мн., 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фарма́цыя
(лац. formatio = утварэнне, від)
1) пэўная стадыя ў развіцці грамадства, а таксама структура грамадства на гэтай стадыі з уласцівым толькі ёй спосабам вытворчасці;
2) сістэма поглядаў, унутраны склад;
3) комплекс генетычна звязаных горных парод аднаго часу і спосабу ўтварэння;
4) расліннае згуртаванне, якое характарызуецца адным або некалькімі агульнабіялагічнымі відамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Асу́шак ’сухая скарынка’ (БРС), асу́шчык ’тс’ (Клім.), осух ’першы кусок хлеба, адрэзаны ад бохана’ (Шатал.), асу́х ’сухі кавалак хлеба’ (Лекс. Палесся). Укр.осу́шок ’тс’. Хаця беларускія гаворкі, як паказвае Вештарт, Лекс. Палесся, 121, ведаюць значэнне ’сухая скарынка’, іншаславянскія паралелі паказваюць, што гэта, магчыма, ’асобы рытуальны хлябец’. Так, у в.-луж.wosušk, польск.osuch, osuszek, дзе гэта спецыяльны гатунак хлеба на каляды’, блізкае значэнне і ў славац.osúcht, osúšok; магчыма, таму ёсць і спецыяльныя адценні значэння ў беларускай мове. Але можна дапусціць і паралельнае ўтварэнне беларускага і ўкраінскага слоў. Структура беларускага слова ўказана правільна ў Сцяц., Нар., 29: о‑ + сух + ‑ькъ > асушак. Гл. ашушак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сво́ра ‘зграя’, ‘вяроўка, прывязь для паляўнічых сабак’: спусцілі сабак цілую свору (Сержп.). Параўн. укр.сво́ра ‘прывязка ў цэпе’, ‘развора , рус.сво́ра ‘прывязь, вяроўка, на якой вядуць паляўнічых сабак’, польск.swora ‘зграя сабак; прывязь для сабак’, кашуб.svora ‘адна з пасмаў у касе’, чэш.svora ‘прывязка ў цэпе’, славен.svọ̏ra ‘падоўжная жэрдка ў возе, развора’, серб.-харв.svóra ‘развора’. Прасл.*sъvora ‘звязка’, ад дзеяслова *sъ‑virati ‘злучаць, звязваць’ (Фасмер, 3, 583; ЕСУМ, 5, 195; SEK, 4, 383); гл. вор2, шворка, шворан. Куркіна (Диал. структура, 192) мяркуе пра першаснае *sǫvora, што захавалася ў славен.sovọra, sǫ̑vra, sọra ‘развора’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Інструме́нт. Ст.-бел.инструментъ (1565 г.) ’інструмент, прылада’, ’музычны інструмент’, ’спосаб, сродак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 187). Ужо ў старабеларускай сфарміравалася семантычная структура, вядомая сучаснай беларускай мове. Насовіч прыводзіць два значэнні: ’музычная прылада’, ’усякая прылада’. Запазычана з польск., дзе instrument з лац.instrumentum ’інструмент, прылада’. Націск на апошнім складзе пад уплывам рускай мовы; параўн. інстру́мант (Касп.). Рус.инструмент (XVII ст.) таксама з польск.; націск на апошнім складзе ў выніку ўздзеяння нямецкай мовы (Шанскі, 2, I, 89). Няма падстаў для сцвярджэння аб паўторным запазычанні з рускай у XX ст. (як Крукоўскі, Уплыў, 83; Гіст. лекс., 233, для інструментальны).
аргенцінскі пісьменнік і літ.-знавец. Праф. ун-та ў Буэнас-Айрэсе (1955), гл.арг. Акадэміі л-ры (1962), старшыня арг. Пэн-клуба (1950—53). Творчасць Б. прадвызначыла тэндэнцыі развіцця лац.-амер. нерэалістычнай л-ры. Вядомасць прынеслі апавяданні, навелы, эсэ, адметныя глыбокім філас. падтэкстам, інтэлектуальнай метафарычнасцю, стылістычнай адточанасцю (зб-кі «Сусветная гісторыя знявагі», 1935; «Гісторыя вечнасці», 1936; «Выдумкі», 1944; «Алеф», 1949; «Новыя расследаванні», 1952; «Паведамленне Броўдзі», 1970; «Кніга пясчынак», 1975). У зб-ках вершаў «Тварэц» (1960), «Другі і ранейшы» (1964), «Хвала цемры» (1969), «Золата тыграў» (1972), «Тайнапіс» (1981) працягваў свае эксперыменты з прасторай, часам і культурай. Аўтар літ.-знаўчых і крытычных прац («Паэзія гаўча», 1955, і інш.). Прэмія М.Сервантэса (1979).
Тв.:
Рус.пер. — Проза разных лет. 2 изд. М., 1989;
Избр. стихотворения. М., 1993.
Літ.:
Тертерян И. Человек, мир, культура в творчестве Хорхе Луиса Борхеса // Борхес Х.Л. Проза разных лет. Пер. с исп. 2 изд. М., 1989;
Левин Ю.И. Повествовательная структура как генератор смысла: текст в тексте у Х.Л.Борхеса // Текст в тексте: Тр. по знаковым системам XIV. Тарту, 1981.