ка́рта

(польск. karta < лац. charta, ад гр. chartes)

1) чарцёж зямной паверхні або зорнага неба (напр. геаграфічная к.);

2) ліст паперы, бланк, які трэба запоўніць спецыяльнымі звесткамі (напр. санаторная к.);

3) цвёрды папяровы лісток з умоўнай фігурай, які ў сукупнасці з іншымі лісткамі складае калоду для гульні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ко́лар-і́ндэкс

(ад лац. color = колер + індэкс)

астр. паказальнік колеру, розніца паміж фатаграфічнай і візуальнай зорнымі велічынямі якога-н. нябеснага свяціла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

метагала́ктыка

(ад мета- + галактыка)

сукупнасць зорных сістэм, даступная сучасным астранамічным метадам даследавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мікрако́см, мікрако́смас

(ад мікра- + космас)

свет малых велічынь (атамаў, малекул) ў адрозненне ад свету велічынь планетнага і зорнага характару (параўн. макракосмас).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

астра-

(гр. astron = зорка)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «зорка», «зорны».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

астрагно́зія

(ад астра- + -гнозія)

веданне зорнага неба, уменне пазнаваць на небе зоркі і сузор’і.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

астра́льны

(лац. astralis)

зорны (напр. а. свет);

а. культ — культ пакланення нябесным свяцілам у старажытных егіпцян і іншых парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

астранегаты́ў

(ад астра- + негатыў)

фатаграфічны адбітак зорнага неба, атрыманы пры дапамозе астрографа або іншага тэлескопа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анагалакты́чны

(ад ана- + галактыка)

звязаны з зорнымі групоўкамі за межамі нашай Галактыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

асацыя́цыя

(с.-лац. associatio = злучэнне)

1) аб’яднанне асоб, арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў аднаго роду дзейнасці (напр. а. медыцынскіх работнікаў);

2) група, спалучэнне, злучэнне чаго-н. (напр. а. малекул, зорная а.);

3) сувязь ідэй, уяўленняў, пры якой адно выклікае ў свядомасці другое дзякуючы іх падабенству, сумежнасці або процілегласці (проціл. дысацыяцыя 2).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)