НАРДЭНШЭ́ЛЬДА АРХІПЕЛА́Г, Нордэншэльда архіпелаг. У паўд.-ўсх. частцы Карскага м., у Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе Расіі. Распасціраецца з 3 на У на 93 км. 90 астравоў, якія ўтвараюць некалькі груп: а-вы Вількіцкага, Цыволька, Пахтусава, Літке, Усходнія. Самы паўночны і найбольшы — Рускі. Складзены пераважна з вывержаных парод. Названы ў гонар швед. даследчыка Арктыкі Н.А.Э.Нордэншэльда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНА́МСКІ ЗАЛІ́Ў (Golfo de Panamá),
заліў у Ціхім акіяне, каля ўзбярэжжа Панамы. Уразаецца ў бераг Панамскага перашыйка на 140 км, пл. 37 тыс.км², шыр. каля ўвахода 185 км, глыб. да 3200 м. А-вы Жамчужныя. Прылівы паўсутачныя (да 6,4 м). На паўн. беразе П.з. пачынаецца Панамскі канал, пры ўваходзе ў які размешчаны парты Панама і Бальбоа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ЗЫ,
народ, які жыве ў Нідэрландах (пераважна ў прав. Фрысландыя) і ў паўн.-зах. раёнах ФРГ, уключаючы Зах.-Фрызскія а-вы і в-аў Гельгаланд. Агульная колькасць 410 тыс.чал. (1992). Гавораць на фрызскай мове. Вернікі кальвіністы, частка — католікі. Асн. занятак — малочная жывёлагадоўля, конегадоўля, на ўзбярэжжы — рыбалоўства і авечкагадоўля. Захаваліся традыц. рамёствы (ткацкае, выраб жан. упрыгожанняў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заме́ста, прыназ.зР.
Разм. Тое, што і замест. Заместа багацця, пакоры — нянавісць знайшлі вы [ворагі] у нас.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарапартава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Разм. Нагаварыць лішняга, заблытацца ў сваіх довадах, разважаннях. — Вы, малады чалавек, зарапартаваліся.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкрэ́сленасць, ‑і, ж.
Уласцівасць падкрэсленага (у 2 знач.) — Вы ўжо абедалі? — звярнуўся .. [Брамцоў] да мяне з афіцыйнай падкрэсленасцю.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скажэ́нны, ‑ая, ‑ае.
Абл. Звар’яцелы, ненармальны, шалёны. [Марына:] — І вы ўжо не хочаце глядзець? .. Адвярнуліся, як ад скажэннай.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заваёваж., прям., перен. (то, что завоёвано) завоева́ние ср.;
~вы Старажы́тнага Ры́ма ў А́фрыцы — завоева́ния Дре́внего Ри́ма в А́фрике
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПАДВЕ́ТРАНЫЯ АСТРАВЫ́, Паўднёва-Антыльскія астравы (галандская назва Benedenwindse Eilanden, ісп. — Islas Sotavento),
паўднёвая частка архіпелага Малыя Антыльскія астравы на З ад 64°зах. д. Складаюцца з а-воў: Аруба, Кюрасао, Банайрэ (уваходзяць у Нідэрландскія Антыльскія а-вы), Авес, Лос-Рокес, Арчыла, Бланкілья, Лос-Эрманас (уваходзяць у склад Венесуэлы на правах федэральных уладанняў). Назва П.а. тлумачыцца падветраным становішчам астравоў у адносінах да паўн.-ўсх. пасату. Пл. каля 1,2 тыс.км². Нас. каля 370 тыс.чал. (1999). Буйныя астравы ўзгоркаватыя (выш. да 372 м на в-ве Кюрасао), складзены з крышт. і метамарфічных сланцаў, перакрытых вулканічнымі і вапняковымі адкладамі. Дробныя астравы каралавыя, нізінныя. Клімат трапічны, засушлівы. Сярэднія т-ры 26—28 °C, ападкаў 500—600 мм за год. Сухія лясы і ксерафітныя хмызнякі. Плантацыі сорга, арахісу, бататаў, бананаў, цытрусавых. Гадуюць коз і авечак. Нафтаперапрацоўка (нідэрландская ч. П.а.). Буйнейшыя гарады — Вілемстад (в-аў Кюрасао), Араньестад (в-аў Аруба). А-вы Лос-Рокес аб’яўлены Нац. паркам (1973). Адкрыты ў 1499 мараплаўцамі А.Ахедам і А.Веспучы.