ДЭНДРАКЛІМАТАЛО́ГІЯ (ад дэндра... + кліматалогія),
навука пра метады вы вучэння клімату мінулых эпох па зменах велічынь гадавых кольцаў драўніны. Асн. прынцып Д. — перакрыжаванае датаванне — грунтуецца на непаўторным у часе і амаль аднолькавым характары змен памераў і структуры гадавых кольцаў у большасці дрэў, якія раслі ў падобным клімаце (вузкія кольцы паказваюць на гады засухі, шырокія — на спрыяльныя ўмовы росту).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНЯ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Густатка, за 18 км на ПдУ ад г. Браслаў. Пл. 0,28 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 380 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Пл. вадазбору 3,5 км². Схілы катлавіны вы ш. 2—4 м, пераважна пад хмызняком, на Пн разараныя. На З выцякае р. Корынка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРДЭНШЭ́ЛЬДА АРХІПЕЛА́Г, Нордэншэльда архіпелаг. У паўд.-ўсх. частцы Карскага м., у Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе Расіі. Распасціраецца з 3 на У на 93 км. 90 астравоў, якія ўтвараюць некалькі груп: а-вы Вількіцкага, Цыволька, Пахтусава, Літке, Усходнія. Самы паўночны і найбольшы — Рускі. Складзены пераважна з вывержаных парод. Названы ў гонар швед. даследчыка Арктыкі Н.А.Э.Нордэншэльда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНА́МСКІ ЗАЛІ́Ў (Golfo de Panamá),
заліў у Ціхім акіяне, каля ўзбярэжжа Панамы. Уразаецца ў бераг Панамскага перашыйка на 140 км, пл. 37 тыс.км², шыр. каля ўвахода 185 км, глыб. да 3200 м. А-вы Жамчужныя. Прылівы паўсутачныя (да 6,4 м). На паўн. беразе П.з. пачынаецца Панамскі канал, пры ўваходзе ў які размешчаны парты Панама і Бальбоа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ЗЫ,
народ, які жыве ў Нідэрландах (пераважна ў прав. Фрысландыя) і ў паўн.-зах. раёнах ФРГ, уключаючы Зах.-Фрызскія а-вы і в-аў Гельгаланд. Агульная колькасць 410 тыс.чал. (1992). Гавораць на фрызскай мове. Вернікі кальвіністы, частка — католікі. Асн. занятак — малочная жывёлагадоўля, конегадоўля, на ўзбярэжжы — рыбалоўства і авечкагадоўля. Захаваліся традыц. рамёствы (ткацкае, выраб жан. упрыгожанняў).