ЖЫДО́ВІЧ (Марыя Андрэеўна) (19.10.1906, в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 12.11.1977),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1958), праф. (1959). Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Скончыла Мінскі пед. ін-т (1938). Працавала ў Ін-це мовазнаўства АН Беларусі (1946—59), БДУ (1943—46, 1959—77). Даследавала гісторыю бел. мовы і бел. гаворак. Аўтар працы «Назоўнік у беларускай мове» (ч. 1, 1969), адзін з аўтараў кніг «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Марфалогія», «Нарысы па гісторыі беларускай мовы» (абедзве 1957), бібліягр. паказальніка «Беларускае мовазнаўства (1825—1965)» (1967), рэдактар «Матэрыялаў для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак» (вып. 1—3, 1970—77).

Н.​С.​Мажэйка.

т. 6, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІЛЬІ́НА́ (Алена Георгіеўна) (н. 8.12.1948, Мінск),

бел. вучоны ў галіне мед. генетыкі. Д мед. н. (1994). Правадз. чл. Нью-Йоркскай АН (1994). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1974). З 1986 у Бел. НДІ спадчынных і прыроджаных хвароб. Навук. працы па клініка-генет. даследаваннях заган развіцця, камп’ютэрных метадах дыягностыкі, распрацоўцы метадаў прафілактыкі разумовай адсталасці, стварэнні Бел. нац. Рэгістра прыроджанай паталогіі чалавека.

Тв.:

Медицинская генетика: Итоги и перспективы. М., 1983 (у сааўт.);

Регист хромосомных болезней человека. М., 1984 (у сааўт.);

Kabuki-rnake up (Niikawa-Kuroki) syndrome in Belorussan Register of congenital malformations (у сааўт.) // American Journal of Medical Genetica. 1995. №2.

т. 7, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЖУ́РА (Леў Міхайлавіч) (н. 1.7.1934, Мінск),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д тэхн. н. (1996). Чл.-кар. Міжнар. АН Еўразіі (1997). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959), БПІ (1967). З 1970 у фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. З 1983 у Бел. агр. тэхн. ун-це (з 1996 праф.). Навук. працы па тэхналогіі апрацоўкі дэталей машын у магн. полі.

Распрацаваў тэарэт. асновы эфектыўных працэсаў магн.-абразіўнай апрацоўкі і эл.-магн. наплаўкі.

Тв.:

Обработка деталей машин в магнитном поле. Мн., 1995 (разам з Б.​П.​Чамісавым);

Технологические основы обработки изделий в магнитном поле. Мн., 1997 (у сааўт.);

Обработка износостойких покрытий. Мн., 1997 (у сааўт.).

Л.​В.​Бароўка.

т. 7, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЛІНКО́ВІЧ (Канстанцін Антонавіч) (7.11.1919, г. Ішым Цюменскай вобл., Расія — 8.10.1998),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д пед. н., праф. (1973). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1967). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1948), дзе і працаваў (у 1953—62 заг. кафедры, з 1970 рэктар). У 1962—70 заг. кафедры, з 1977 праф. Бел. пед. ін-та. Навук. працы па праблемах гісторыі педагогікі, арг-цыі і сац. ролі спорту. Адзін з аўтараў кніг «Савецкі алімпіец: сацыяльны партрэт» (1979), «Фізічная культура і спорт Беларусі» (1988).

Тв.:

Развитие физической культуры и спорта в БССР, Мн., 1969;

Этнічная педагогіка беларусаў. Мн., 1993;

Гісторыя педагогікі. Мн., 1995.

т. 9, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́РКАЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 1.5.1946, г. Чавусы Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі і тэхнікі. Д тэхн. н. (1997), праф. (1999). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1968). З 1970 у Бел. тэхнал. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні ўзаемадзеянняў і раздзяленні фаз у цепламасаабменных апаратах. Распрацаваў высокаэфектыўныя апараты-кантактары для газавай (асушка прыроднага газу) і інш. галін прам-сці.

Тв.:

Анализ движения взвешенных частиц в роторном сепараторе (разам з Ф.​У.​Пруднікавым) // Инженерно-физ. журн. 1991. Т. 60, № 3;

К расчету устройств для сепарации капель жидкости // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1998. № 1.

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 10, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЭЁ ((Mayo) Пітэр Джон) (н. 16.2.1944, Лондан),

англійскі мовазнавец-славіст. Д філалогіі (1982). Скончыў Бірмінгемскі ун-т (1966). У 1969—97 выкладчык Шэфілдскага ун-та, з 1998 — ун-та г. Эксетэр. Чл. Англа-беларускага таварыства ў Вялікабрытаніі. Даследуе лексікаграфію, марфалогію і сінтаксіс бел. і рус. моў. Аўтар «Граматыкі беларускай мовы» (1976), раздзела «Беларуская мова» ў калект. манаграфіі «Славянскія мовы» (1993), шматлікіх артыкулаў па пытаннях бел. мовы і л-ры, рэцэнзій на бел. мовазнаўчыя даследаванні, падручнікі, слоўнікі. У 1979—88 рэдактар «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), з 1989 — слав. аддзела рэфератыўнага бібліягр. даведніка «Modern Language Studies» («Сучасныя лінгвістычныя даследаванні»).

Т.​М.​Суша.

т. 11, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДЖА́РАЎ (Віктар Кузьміч) (н. 19.11.1925, в. Сташына Магілёўскага р-на — 8.5.1998),

бел. вучоны ў галіне лясной меліярацыі і рэкультывацыі зямель. Д с.-г. н. (1978). Засл. лесавод Беларусі (1980). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1953). З 1957 у Бел. НДІ лясной гаспадаркі (у 1958—63 дырэктар Жорнаўскай лясной доследнай станцыі, з 1967 заг. лабараторыі). Навук. працы па меліярацыі і рэкультывацыі зямель. Распрацаваў асновы лесагасп. рэкультывацыі выпрацаваных тарфянікаў і лесамеліярац. аховы асушаных с.-г. зямель.

Тв.:

Защитное лесоразведение в Белоруссии: (Справ. пособие). Мн., 1980 (разам з У.​Б.​Арлоўскім, В.​Н.​Вараб’ёвым);

Полезащитные лесные полосы на торфяно-болотных почвах. Мн., 1983.

т. 11, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТРО́Ў (Яўген Германавіч) (н. 19.3.1939, г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне лясной экалогіі і фітацэналогіі. Д біял. н. (1983), праф. (1999). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1962). З 1963 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (з 1985 заг. лабараторыі), з 1994 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па ролі воднага фактару ў фарміраванні і прадукцыйнасці лясной расліннасці, уплыве тэхнагеннага забруджвання прыроднага асяроддзя на лясныя экасістэмы, лясным маніторынгу.

Тв.:

Водное питание и продуктивность сосновых фитоценозов. Мн., 1978 (разам з Л.​П.​Смаляком);

Водный режим и продуктивность лесных фитоценозов на почвах атмосферного увлажнения. Мн., 1983;

Экологический режим сосновых биогеоценозов. Мн., 1988 (у сааўт.).

т. 13, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДКЕ́ВІЧ (Яўген Рыгоравіч) (3.10.1937, г. Сянно Віцебскай вобл. — 3.1.1999),

бел пісьменнік. Канд. гіст. н. (1974). Д філал. н. (1988), праф. (1989). Скончыў БДУ (1963). Працаваў на Бел. радыё, у 1970—71 заг. рэдакцыі газ. «Мінская праўда». З 1974 у БДУ (у 1978—94 заг. кафедры). Друкаваўся з 1958. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяд. «Плытагоны» (1972), «Месяц Межань» (1976), «Горны мёд» (1982), аповесцей «Антаніна» (1977), «Пешшу праз Галактыку» (1984), раманаў «Сутокі дзён» (1982), «Закон прыцяжэння» (1990), у якіх узнімаў маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Даследаваў гісторыю і развіццё бел. радыё, тэлебачання.

Тв.:

Беларускае радыё: Гісторыя, перспектывы развіцця. Мн., 1983;

Увага! Мікрафон уключаны! Мн., 1996.

Л.​С.​Савік.

т. 13, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дыкта́тар ’дыктатар’ (БРС). Ст.-бел. диктаторъ ’тс’ (вядомае з XVII ст.) Булыка (Запазыч., 96) лічыць непасрэдным запазычаннем з лац. dictator. Невядома, ці сучаснае бел. слова працягвае ст.-бел. традыцыю. Рус. дикта́тор Шанскі (1, Д, Е, Ж, 119) лічыць запазычаннем са ст.-слав. диктаторъ (з XII ст.); няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)