горад на ПнУ Венесуэлы. Засн. ў 1764 пад назвай Ангастура, сучасная назва (у гонар С.Балівара) з 1840-х г. Каля 300 тыс.ж. з прыгарадамі (2001). Порт на р. Арынока (даступны для марскіх суднаў; пераважна вываз жал. руды). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр с.-г. раёна (збожжавыя, бавоўнік, жывёлагадоўля). Прам-сць: харч., абутковая, лесапільная. Музей «Талавера». На Пд ад С.-Б. — буйное радовішча жал. руды Сера-Балівар. Арх. помнікі калан. перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРО́НХЕЙМ (Trondheim),
горад на ПнЗ Нарвегіі. Адм. ц. фюльке Сёр-Трэндэлаг. Засн. ў 997. Стараж. сталіца Нарвегіі (пад назвай Нідарас). Да 1380 і з 1814 месца каранавання нарвежскіх каралёў. Каля 150 тыс.ж. (2001). Порт у Тронхеймс-фіёрдзе, у вусці р. Нідэльв. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., лесаперапр., рыбаперапр., харчовая. Ун-т. Музеі: маст. прам-сці Паўн. Нарвегіі, Народны на адкрытым паветры, Маст. галерэя. Рамана-гатычны сабор (12—14 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫМІШАА́РА (Timişoara),
горад на З Румыніі, на р. Бега. Адм. ц. жудзеца Тыміш. Вядомы з 13 ст. Каля 400 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар.аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (эл.-тэхн., радыёэлектронная, абсталяванне для горназдабыўной прам-сці, с.-г. машын), нафтахім., мэблевая, тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, паліграф., харчовая. Ун-т. Тэатры. Музей Баната (маст., этнагр., археал.). Арх. помнікі: замак Янаша Хуньядзі (14—15 ст.), будынкі 18 ст. ў стылі барока.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УДЖУНГПАНДА́НГ (Ujungpandang),
горад у Інданезіі, на в-ве Сулавесі. Адм. ц.прав.Паўд. Сулавесі. Вядомы з 17 ст. як галандскае паселішча Улардынген, да 1970 наз. Макасар. Каля 1 млн.ж. (2001). Гал.эканам. цэнтр і порт усх.ч. Інданезіі, чыг. ст., вузел аўтадарог. Міжнар.аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., харч., тэкст., гарбарная, металаапрацоўчая. Паблізу прамысл. зона (больш за 150 прадпрыемстваў апрацоўчай прам-сці). Маст. промыслы (вырабы з трыснягу і пальмавага лісця; сярэбраныя ўпрыгожанні). Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТА́ВА (Ottawa),
горад, сталіца Канады, у правінцыі Антарыо, на р. Атава. 920,8 тыс.ж. (1994), у т. л. ⅔ англамоўных, ⅓ франкамоўных. Трансп. вузел. Порт. Міжнар.аэрапорт Аплендс. Радыёэлектроннае машынабудаванне (у т. л.вытв-сцьЭВМ), прыладабудаванне; паліграф., цэлюлозна-папяровая, лёгкая, дрэваапр. і хім.прам-сць, вытв-сць алюмінію, сталі, бронзы, гадзіннікаў, шкла. Англ. і франц. ун-ты.
Засн. ў 1827 як пас. Байтаўн у сувязі з будаўніцтвам канала р. Атава — воз. Антарыо. З 1850 горад, з 1854 наз. Атава, з 1857 сталіца англ. калоніі, з 1867 — дамініёна Канада. З 1899 развіваецца паводле генплана (арх.: Ф.Тод і інш., у 1937—59 — Дж.Грэбер). Шахматная сетка вуліц. У горадзе шмат вадаёмаў і паркаў з развітой сістэмай паркавых дарог. Арх. помнікі: неагатычны парламенцкі комплекс (1860; пасля пажару адбудаваны ў 1919—27, арх. Дж.Пірсан, О.Маршан), атэль «Шато-Лар’е» (1910, арх. Д.Х.Мак-Фарлін). Сярод інш. збудаванняў: Нац.б-ка (1956), Карлтанскі ун-т (1959), аэрапорт Аплендс (1960), Нац. цэнтр мастацтваў (1970), Нац. галерэя (1980) і інш. Помнікі: Ж.Карцье (1885), Дж.Макдональду (1895), каралеве Вікторыі, тым, хто загінуў у англа-бурскай вайне (абодва 1901), Р.Болдуіну і Л.Лафантэну (1908—14) і інш. У 1842 засн.Нац. музей (калекцыі мастацтва індзейцаў і эскімосаў).
Агульны від г.Атава (на пярэднім плане — парламенцкі комплекс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
lotniczy
lotnicz|y
авіяцыйны; паветраны;
alarm ~y — паветраная трывога;
komunikacja ~a — паветраныя зносіны;
poczta ~a — авіяпошта;
port ~y — аэрапорт;
linia ~a — авіялінія;
zdjęcie ~e — аэраздымкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВІ́НІПЕГ, Уініпег (Winnipeg),
горад на Пд Канады, на р. Асінібайн пры яе ўпадзенні ў р. Рэд-Рывер. Адм. ц. правінцыі Манітоба. Першае паселішча еўрапейцаў на месцы Вініпега засн. ў 1738; назву атрымаў у 1873. 652,4 тыс.ж. (1993). Важны вузел трансканадскіх чыгунак і шашэйных дарог. Міжнар.аэрапорт. Гандлёва-размеркавальны цэнтр стэпавых тэрыторый Канады. Рынак збожжа (пераважна пшаніцы) сусв. значэння. Харч. (мясакансервавая, мукамольная, малочная, маслабойная), швейная, мэблевая, паліграф., хім., электратэхн., нафтаперапр., металаапр., маш.-буд.прам-сць. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМАДАБА́Д, Ахмедабад,
горад у Індыі, на р. Сабарматы, штат Гуджарат. Засн. ў 1411. 4775,7 тыс.ж. (1992, з прыгарадамі). Адзін з найважнейшых прамысл. і гандл.-фін. цэнтраў Зах. Індыі. Трансп. вузел. Аэрапорт. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці (баваўняныя пража і тканіны, шарсцяныя тканіны, штучны шоўк). Металаапр., маш.-буд., папяровая, хім., гарбарная, запалкавая, харч.прам-сць. Саматужная вытв-сць парчы, шоўку, ювелірных і лакавых вырабаў, мастацкае разьбярства. Арх. помнікі 15—17 ст. 3 ун-ты, у т. л. Гуджарацкі. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́СРА, Басора,
горад на Пд Ірака. Адм. ц. мухафазы Басра. Засн. ў 638. 616,6 тыс.ж. (1985). Гал. рачны і марскі порт краіны паблізу ўпадзення р. Шат-эль-Араб у Персідскі зал. Трансп. вузел. Міжнар.аэрапорт. Цэнтр. раёна здабычы і перапрацоўкі нафты. Вытв-сць азотных угнаенняў, абутку, канатаў; папяровы камбінат. Рамёствы. Каля Басры ў Эз-Зубайры з-ды: нафтахім., металургічны, па звадкаванні прыроднага газу. Перапрацоўка фінікаў. Ун-т. За 10 км ад горада — руіны сярэдневяковай Басры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБАРО́НЕ (Gaborone),
горад, сталіца Батсваны. Да 1969 наз. Габеронес. Размешчана на Пд краіны. Буд-ва горада, выбранага сталіцай замест г. Мафекінг (на тэр. ПАР), пачалося ў 1964. 133,5 тыс.ж. (1991). Чыг. ст., вузел аўтадарог, аэрапорт. Гандл. цэнтр краіны. З-ды: гарбарны, піваварны; мэблевая ф-ка, прадпрыемствы хім. і буд. прам-сці і інш.Ун-т. Ядро горада — гандл. цэнтр, да якога прылягае раён урадавых і муніцыпальных устаноў. Жылыя кварталы разыходзяцца веерам ад цэнтра да р. Нотвані.