зацвы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць цвыркаць. // Цвыркнуць некалькі разоў запар. [Цвыркун] зацвыркаў на ўвесь голас, але нібыта папярхнуўся, тут жа змоўк. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрыжа́чы, ‑ая, ‑ае.

Які ўздрыгвае, дрыжыць. Дрыжачыя рукі. Дрыжачы голас. Дрыжачае святло. □ Выбраліся на бераг ледзь жывыя, аблепленыя тванню, дрыжачыя ад холаду. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які паўтараецца ці паўтараўся шмат разоў. Звонкі голас пакаціўся па люстраной роўнядзі ракі і шматразовым рэхам адгукнуўся ў лесе. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

baritone

[ˈbærətoʊn]

1.

n.

барыто́н -у m. (го́лас, асо́ба, інстру́мант)

2.

adj.

барыто́навы, барыто́нны (па́ртыя)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

flexible

[ˈfleksəbəl]

adj.

1) гну́ткі (ску́ра, дрот), гі́бкі (го́лас)

2) падаўкі́, пада́тлівы; паваро́тлівы (дзяло́к, палі́тык)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

temperate

[ˈtempərət]

adj.

1) памярко́ўны

2) лаго́дны, ураўнава́жаны (пра го́лас, мане́ры)

3) памярко́ўны (пра клі́мат)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

барыто́н

(іт. baritono)

1) мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам, а таксама спявак з такім голасам;

2) медны духавы музычны інструмент баса-барытоннага дыяпазону і тэмбру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

baryton

м.

1. ~u м. барытон (голас; інструмент);

2. барытон (спявак)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zakatarzony

прастуджаны;

jestem zakatarzony — у мяне насмарк;

głos zakatarzony — прастуджаны голас

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВАРЛА́МАЎ (Канстанцін Аляксандравіч) (23.5.1848, С.-Пецярбург — 15.8.1915),

рускі акцёр. Сын А.Я.Варламава. На сцэне з 1867, з 1875 у Александрынскім т-ры (С.-Пецярбург). Камедыйны акцёр-імправізатар, спалучаў традыцыі буфанады з псіхал. распрацоўкай вобразаў. Меў багаты па дыяпазоне голас. Сыграў каля 1000 роляў, большасць у вадэвілях. З класічнага рэпертуару: Варавін, Мурамскі («Справа», «Вяселле Крачынскага» А.​Сухаво-Кабыліна), Восіп, Яічніца («Рэвізор», «Жаніцьба» М.​Гогаля), Бальшакоў, Кураслепаў («Свае людзі — паладзім», «Гарачае сэрца» А.​Астроўскага), Сганарэль («Дон Жуан» Мальера). Варламава называлі «царом рус. смеху».

К.А.Варламаў.

т. 4, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)