се́кста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.
Шостая ступень ад дадзенай у дыятанічнай гаме. // Інтэрвал між дадзенай ступенню і шостай ад яе ў дыятанічнай гаме. Амаль палова запісаў зборніка па дыяпазону мелодыі не перавышае сексты, але аўтар дае ўзоры і больш складаных песень. «Полымя».
[Ад лац. sexta — шостая.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ту́таські ‘тутэйшы’ (ветк., Мат. Гом.). Утворана па ўзоры на́ські, гл. наскі (< наш‑скі), з іншай суфіксацыяй — тутэ́йсьні ‘тс’ з менай ‑шн‑ > ‑сьн‑ (аб гэтым гл. Карскі 1, 359–361), гл. туташні.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Вазоны 1 ’від узору’ (КЭС). Да вазоны 2. Магчыма, семантычнае збліжэнне з вязаць ’плесці ўзоры’.
Вазоны 2 ’пакаёвыя кветкі’, (докш., КЭС). Метанімічны перанос з вазон 1, мн. л. па аналогіі з кветкі.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
калейдаско́п, ‑а, м.
Аптычны прыбор-цацка, у якім пры паварочванні ў розныя бакі ўзнікаюць усё новыя каляровыя ўзоры. // перан. Бесперастанная змена з’яў, падзей і пад. Калі [Андрэй] прыплюшчваў вочы, розныя твары ўзнікалі перад вачамі. І ў гэтым калейдаскопе панавала адно — непераможны настрой гумару, бадзёрасці, смеху. Пестрак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ *Ласі́цы, ласыцы, ласыцэ, ласымі ’марозныя ўзоры на войнах’ (Сіг., Нар. лекс., З нар. сл., Шатал.), ’дробныя кавалачкі лёду пры замярзанні вады, шарош’ (Шатал.). Семантычны перанос паводле падабенства з ласіцах (Вярэніч, БЛ, 13, 67–68).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тымпэ́нтам ‘хутка’, ‘адразу, зараз жа’ (Сцяшк. Сл.). Утворана па ўзоры тымчасам (гл. наступнае слова) ад польск. pędem ‘вельмі хутка, імгненна, бягом’, параўн. таксама спалучэнне і w te pędy ‘ў адзін міг, у той жа час’, гл. пэнд.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ДЫВАНЫ́,
вырабы Гродзенскіх каралеўскіх мануфактур, заснаваных А.Тызенгаўзам у 2-й пал. 18 ст. Адметныя высокай тэхнікай ткацтва і прыгажосцю. Кампазіцыі гродзенскіх дываноў (ворсавых і шпалер) складаліся з раскіданых па полі букетаў, перавязаных стужкамі, вазонаў і кошыкаў з кветкамі. Колеравая гама звычайна блакітная і залацістая. Раслінны арнамент ворсавых дываноў (букеты руж на светлым фоне) вызначаўся лёгкасцю формаў і гарманічнасцю колеравых спалучэнняў. Французскія майстры, якія працавалі на мануфактурах, пераймалі зах.-еўрап. ўзоры і стваралі дываны ў стылях барока і класіцызму. Часам у гродзенскіх дыванах трапляюцца ўзоры ў мясц. арнаментальных традыцыях.
Дз.С.Трызна.
т. 5, с. 440
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
Ту́шчма ‘дармо, дарма, марна’ (Ласт.). Відаць, прыслоўе па ўзоры лежма (ляжаць), бегма (бегчы) ад дзеяслова тушчэць (гл. тушчы). На аснове прыслоўя ўтвораны прыметнік тушчы́мны ‘посны’ (Сцяшк. Сл.), які паслужыў, магчыма, узорам для нішчы́мны ‘посны, пусты’ (ад спалучэння ні з чым ‘без нічога’, гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
арыенці́р, ‑а, м.
1. Указальнік, указальная прылада для арыентацыі. Светлавы арыенцір.
2. Асобны прадмет на мясцовасці, з дапамогай якога лёгка разабрацца, арыентавацца.
3. перан. Кірунак дзейнасці, мэта, устаноўка, арыентацыя. Выбраць надзейны арыенцір. □ Лепшыя ўзоры вуснай народнай творчасці служылі арыенцірам для перадавых беларускіх пісьменнікаў, указваючы ім шлях да сапраўднай народнасці і рэалізму. Ларчанка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прыту́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытушыць.
2. у знач. прым. Няяркі, прыглушаны (пра колер, фарбу, гукі і пад.). Ці не ўспыхвалі ў зрокавай памяці .. [Шчакаціхіна] крыху прытушаныя барвы і ўзоры беларускіх народных майстроў і мастакоў сённяшніх і будучых. Ліс. Былі .. [галасы] не моцныя, яшчэ прытушаныя, але людзі не саромеліся гаварыць. Кудравец.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)