Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Рабкрын, гл. Рабоча-сялянская інспекцыя
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫЯ ІНСПЕ́КЦЫІ,
спецыяльныя дзярж. органы, якія ажыццяўляюць функцыі нагляду і кантролю за выкананнем прадпрыемствамі, арг-цыямі, установамі, службовымі асобамі і грамадзянамі пэўных правіл, устаноўленых прававымі актамі: санітарных, ветэрынарных, проціпажарных, правіл гандлю, рыбнай лоўлі, руху аўтамотатранспарту, тэхнікі бяспекі і да т.п. У Рэспубліцы Беларусь Дз.і. з’яўляюцца самаст. сістэмамі органаў або ўключаюцца ў сістэму мін-ва ці дзярж.к-та (напр., гандл.інспекцыя, дзярж. аўтаінспекцыя і інш.). Кантрольныя і наглядальныя паўнамоцтвы Дз.і. пашыраюцца на ўсе прадпрыемствы, установы і арг-цыі, незалежна ад іх ведамаснай падначаленасці. Службовыя асобы Дз.і. правамоцныя наведваць аб’екты, якія кантралююць, патрабаваць прад’яўлення неабходных дакументаў, праводзіць праверкі, ужываць у неабходных выпадках меры адм. ўздзеяння (забараніць або абмежаваць эксплуатацыю аб’екта, прыпыніць работы, адхіліць асобу ад работы, накласці штраф, вынесці папярэджанне і г.д.). На Беларусі дзейнічаюць Дз.і.: у галіне выкарыстання паліўна-энергет. і інш. матэрыяльных рэсурсаў; у галіне фінансаў, буд-ва, гандлю, санітарыі, стандартызацыі, па ахове нетраў, каранціне раслін, якасці прадукцыі, па котланаглядзе, рыбаахове, прабірным наглядзе і інш. У функцыі тэхн. і сан. Дз.і. уваходзіць таксама выдача дазволаў на пуск у эксплуатацыю прамысл. прадпрыемстваў. іх цэхаў і інш. аб’ектаў.
Разам з Дз.і. дзейнічаюць тэхн. інспекцыі працы і прававая інспекцыя працы прафсаюзаў, на якіх ускладзены кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы і правіл па ахове працы і тэхнікі бяспекі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wizytacja
ж.
1.інспекцыя;
2. лекарскі абход
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КРЫВАШЭ́ІН Апалон Канстанцінавіч (1833, г. Шклоў Магілёўскай вобл. — 25.11.1902),
расійскі дзярж. дзеяч. Скончыў Рышэльеўскі ліцэй у Адэсе і Міхайлаўскае артыл. вучылішча ў Пецярбургу, слухаў лекцыі ў Парыжскім ун-це і Франц. калежы. У 1881—94 чл.Дзярж. савета. З 1886 у Мін-ве ўнутр. спраў, з 1891 дырэктар гасп. дэпартамента. У 1892—94 міністр шляхоў зносін. Па яго прапанове створаны Гал.інспекцыя шашэйных і водных дарог, суднаходныя інспекцыі пры начальніках дыстанцый на рэках Масква, Ака, Зах. Дзвіна, упраўленне па буд-ве Сіб. чыгункі. Апошнія гады жыў у Шклове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аўтаінспе́кцыя
(ад аўта- + інспекцыя)
нагляд за правільнасцю аўтамабільнага руху, а таксама дзяржаўны орган, які ажыццяўляе гэты нагляд.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Besíchtigungf -, -en
1) агля́д
2) рэві́зія, інспе́кцыя
3) медыцы́нскі агля́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Люстра́цыя ’перыядычнае апісанне дзяржаўных маёмасцей з мэтай вызначэння іх прыбытковасці ў зах. губернях царскай Расіі’ (ТСБМ), ст.-бел.люстрация ’праверка, інспекцыя’ запазычана са ст.-польск.lustracja ’кантроль, агляд’, якое з лац.lūstratio ’агляд’ < lūstrāre ’рабіць агляд, прыглядацца, аглядаць, вандраваць’ (Слаўскі, 4, 386; Булыка, Лекс. запазыч., 31). Крукоўскі (Уплыў, 80) памылкова называе крыніцай запазычання рус.люстрация.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Візітацыя ’праверка ваенным суднам дакументаў і грузу на сустрэтым у адкрытым моры падазроным судне’ (КТС). Запазычана з рус.визитация ’тс’. Ст.-бел.визытацыя ’інспекцыя’ (1635 г.) паходзіць са ст.-польск.wizytacja < лац.vizitatio (Булыка, Запазыч., 63). Сюды ж ст.-бел.визытаторъ, визитаторъ (1691 г.) ’інспектар’ (Булыка, Запазыч., 62), якія паходзяць з польск.-лац.visitator.