плынь ранняга хрысціянства, у аснове якой ляжала вучэнне пра «гносіс» як асаблівае пазнанне, быццам бы здольнае раскрыць таямніцы жыцця.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ко́быта ’быццам бы’ (Жд. 2). Да *яко быта. Параўн. як быццам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІХТЫЯФТЫ́РЫУС (Ichthyophthirus multifiliis),
раснічная інфузорыя атр. плеўкаротых. Узбуджальнік хваробы рыб іхтыяфтырыёзу.
Заражае рыбу ў выглядзе дробных (20—30 мкм у дыям.) «бадзяжак», якія свабодна плаваюць і прымацоўваюцца да скуры, плаўнікоў, шчэлепаў рыб, актыўна ўкараняюцца ў тканкі, хутка растуць, дасягаюць 0,5—1 мм у дыям. (рыба якбы абсыпана маннымі крупамі). Спелы І. выходзіць у ваду, ператвараецца ў цысту, якая дзеліцца шмат разоў на «бадзяжкі» і заражае новых гаспадароў. Можа выклікаць масавую гібель рыб (у т. л. акварыумных).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
as if[əzˈɪf]conj. бы́ццам, як бы́ццам, нібы́, якбы;
He shook his head as if to say “no”. Ён пакруціў галавою, нібы кажучы «не»;
He looked at me as if I was mad. Ён паглядзеў на мяне, быццам я звар’яцеў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ніпро́шта (нипрбшто) ’як быццам; быццам бы не’ (Нас., Грыг.), параўн.: Нипрошто ён тутъ бывъ і тлумачэнне Насовіча: «Как бы его не было здесь». З ні (адмоўе) і прошта ’быццам’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
саймікава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.
Разм.іран. Тое, што і саймавацца. Мікуць заўважаць стаў, што Міхал Стальмаховіч і Радзівон Бабака якбы дружыць пачалі: часта разам цяпер іх льга ўбачыць і ўсё якбы саймікуюцца нешта.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЕ́МПЕР (Semper) Іаханес (22.3.1892, с. Пахуверс, Эстонія — 21.2.1970),
эстонскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Эстоніі (1964). Скончыў Тартускі ун-т (1928), у 1928—40 выкладаў у ім. У 1930—40 працаваў у перыяд. друку. У 1940 міністр асветы Эстоніі. Друкаваўся з 1910. Аўтар раманаў «Камень на камень» (1939), «Чырвоныя гваздзікі» (1955) пра эст. інтэлігенцыю, зб-каў грамадз. і філас. лірыкі «Не магу маўчаць» (1943), «Якбы змог ты жыць?» (1958), «Старонкі, як лісты ў вецер» (апубл. 1972), п’ес, дарожных нататак, кн. мемуараў «Падарожжа ў мінулае» (1969). На бел. мову яго асобныя вершы пераклалі Ю.Свірка, Я.Сіпакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІ́НЫ,
1) шасцічленныя гетэрацыклічныя злучэнні, у цыкле якіх ёсць хоць бы адзін атам азоту. Могуць уключаць інш. гетэраатамы ці быць кандэнсаванымі з інш. цыкламі. Адрозніваюць монаазіны (з адным атамам азоту, напр., пірыдзін, хіналін), дыазіны (з двума атамамі азоту; пірымідзін), трыязіны — цыянуравая кіслата. Азіны — злучэнні з араматычнымі ўласцівасцямі, утвараюць солі з кіслотамі. Вытворныя азіны уваходзяць у састаў нуклеінавых кіслот, вітамінаў групы B, фарбавальнікаў. Выкарыстоўваюцца яктэрапеўт., псіхатропныя сродкі (аміназін, люмінал, сульфадымезін і інш.).
2) Вытворныя гідразіну агульнай формулы RR1C=N—N=CR1R.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСТА́ЎКА,
у беларусаў традыц. рыбалоўная прылада ў выглядзе адкрытага зверху і знізу ўсечанага конуса. Архаічны тып — плеценая з дубцоў, пазнейшы — сеткавая на драўляным каркасе (рабіўся з двух злучаных прутамі абручоў). Каркас абцягвалі адной густой і адной або дзвюма рэдкімі сеткамі. Н. рыбачылі ў зарослых травой і зеллем вадаёмах; невял. Н. лавілі ў брод, вял. — з лодкі. Н. вертыкальна апускалі на дно і якбы абгароджвалі ім рыбу. якую заганялі шастом або вяслом у сетку. Была пашырана на Палессі.