супрацьле́глы, -ая, -ае.

1. Размешчаны насупраць; які ідзе, вядзе ў адваротным кірунку.

С. бераг ракі.

2. Які карэнным чынам адрозніваецца ад чаго-н., не сумяшчальны з чым-н.

Супрацьлеглыя паняцці.

|| наз. супрацьле́гласць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гару́н Дрэва з нарастам, які ідзе на выраб труту.

□ в. Гаруны́ Азяр.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

перае́мны, -ая, -ае (кніжн.).

Які ідзе паслядоўна, развіваецца ад аднаго да другога; заснаваны на непасрэдным пераходзе ад аднаго да другога.

П. рад з’яў.

Пераемная сувязь развіцця чаго-н.

|| наз. перае́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сук, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Буйны бакавы адростак, які ідзе ад ствала дрэва.

Абсячы сухія сукі бярозы.

2. У дошцы, бервяне: астатак ад зрэзанага бакавога парастка ствала.

Бервяно з сукамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

odgórny

odgórn|y

які ідзе зверху;

~e zarządzenie — указанне (дырэктыва) зверху

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прамаліне́йны, -ая, -ае.

1. Які размешчаны, ідзе па прамой лініі.

П. рух.

2. перан. Шчыры і прамы, але пазбаўлены неабходнай гібкасці; аднабаковы.

П. чалавек. П. адказ.

Дзейнічаць прамалінейна (прысл.).

|| наз. прамаліне́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

creepy [ˈkri:pi] adj. infml жу́дасны, жахлі́вы, стра́шны; які́ выклікае стра́х;

a creepy story апавяда́нне, ад яко́га маро́з па ску́ры/спі́не ідзе́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перемежа́ющийся

1. прич. які́ (што) перамяжо́ўваецца; які́ (што) чаргу́ецца (з чым); які́ (што) змяня́ецца (чым); які́ (што) пераплята́ецца (з чым); які́ (што) пераме́шваецца (з чым); які́ (што) ідзе́ (з’яўля́ецца, узніка́е и т. п.) упераме́жку (з чым); см. перемежа́ться;

2. прил. пераме́жны; (с перерывами) з праме́жкамі;

перемежа́ющаяся лихора́дка мед. пераме́жная тра́сца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РЭТРАГРА́Д (ад лац. retrogradus які ідзе назад),

праціўнік сацыяльнага і культурнага прагрэсу, чалавек з адсталымі поглядамі, якога наз. таксама рэакцыянерам (напр., доказ рэтраграда, рэтраградскі погляд).

т. 14, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

важа́ты, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

1. Праваднік, які паказвае шлях тым, хто за ім ідзе.

2. Кіраўнік піянерскага атрада, дружыны.

|| ж. важа́тая, -ай, мн. -ыя, -ых.

|| прым. важа́цкі, -ая, -ае (да 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)