преуспева́ющий які́ (што) ма́е (вялі́кі) по́спех (вялі́кія по́спехі), які́ (што) дасяга́е (вялі́кага) по́спеху (вялі́кіх по́спехаў), які́ (што) дабіва́ецца (вялі́кага) по́спеху (вялі́кіх по́спехаў), які́ (што) ро́біць (вялі́кі) по́спех (вялі́кія по́спехі);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аза́ртны, -ая, -ае.

Які робіць што-н. з азартам, гарачы; заўзяты; поўны захаплення.

А. чалавек.

Азартная гульня.

|| наз. аза́ртнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мадэ́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст, які робіць мадэлі (у 1 і 2 знач.).

|| ж. мадэ́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ці́скальшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы друкарні, які робіць адбіткі набору на ручным станку.

|| ж. ці́скальшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́верзны, -ая, -ае (разм.).

1. Які робіць каверзы, схільны да іх.

К. чалавек.

2. Які заключае ў сабе каверзу; заблытаны, складаны.

Каверзнае пытанне.

|| наз. ка́верзнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маг, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які валодае тайнамі магіі; чарадзей.

М. і чараўнік (таксама перан.: пра чалавека, які робіць што-н. надта лёгка і лоўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГАЛАКТЫ́ЧНЫ ГОД,

прамежак часу, за які Сонечная сістэма робіць 1 абарот вакол цэнтра Галактыкі. Складае каля 230 млн. зямных гадоў.

т. 4, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стальма́х, -а́, мн. -і́, -о́ў і стэ́льмах, -а, мн. -і, -аў, м.

Майстар, які робіць калёсы, сані.

|| прым. стальма́шны, -ая, -ае.

Стальмашнае рамяство.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаво́льны, -ая, -ае.

1. Які паступае, робіць па сваёй волі, не лічачыся ні з кім.

Самавольныя дзеянні.

2. Які робіцца без дазволу, самаўпраўны.

Самавольная паездка.

|| наз. самаво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

производя́щий

1. прич. які́ (што) ро́біць, які́ (што) право́дзіць; які́ (што) выко́нвае; які́ (што) выкліка́е, які́ (што) прычыня́е; які́ (што) вырабля́е; яка́я (што) нараджа́е; які́ (што) надае́ чын, які́ (што) узво́дзіць (у чын); які́ (што) выво́дзіць; см. производи́ть;

2. прил., эк. вытвара́ючы, вырабля́ючы;

3. грам. утвара́льны;

производя́щая осно́ва утвара́льная асно́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)