стано́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які працуе на станку (у 1 знач.).

|| ж. стано́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто працуе на водным транспарце.

2. Чалавек, які займаецца водным турызмам.

Турысты-воднікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кармавы́², -а́я, -о́е.

1. гл. карма.

2. у знач. наз. кармавы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х. Матрос, які працуе на карме; рулявы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

машыні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст, які працуе на машыне і кіруе ходам машыны.

М. паравоза.

М. экскаватара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэ́хнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст з сярэдняй тэхнічнай адукацыяй.

2. Чалавек, які працуе ў галіне тэхнікі, тэхнічных навук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагаво́рнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Работнік, які працуе па дагаворы.

|| ж. дагаво́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. дагаво́рніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клініцы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Урач, які працуе ў клініцы.

|| ж. клініцы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саслужы́вец, -жы́ўца, мн. -жы́ўцы, -жы́ўцаў, м.

Чалавек, які працуе, служыць з кім-н. у адным месцы.

|| ж. саслужы́віца, -ы, мн. -ы, -віц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

intern​1 [ˈɪntɜ:n] n. AmE інтэ́рн (студэнт-старшакурснік або выпускнік, які працуе пад кіраўніцтвам спецыяліста)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

безадка́зны, -ая, -ае.

1. Які не стрымліваецца пачуццём адказнасці.

Б. ўчынак.

2. Які працуе без перабояў.

Б. рухавік.

3. Бездакорны, які выконвае без пярэчання ўсе даручэнні.

Б. памочнік.

|| наз. безадка́знасць, -і, ж.