БРЭДЭРЛО́Ў (Brederlow) Ніна (н. 20.6.1941, Мінск),
нямецкая славістка. Скончыла Ленінградскі (1964) і Лейпцыгскі (1974) ун-ты. Д-р філалогіі (1985). Лектар Ін-та славістыкі Патсдамскага ун-та (1971). Чытала лекцыі па гісторыі бел. літаратуры, уводзінах у бел. мову. Выступала ў друку па праблемах бел. дзіцячай л-ры (у зб. «Савецкая літаратура для дзяцей і юнацтва», 1987). Аўтар артыкулаў «Да пытання аб тэндэнцыях развіцця беларускай прозы для дзяцей і юнацтва ў 80-я гады» (1989), «Станаўленне рэалістычнай літаратуры для дзяцей у Беларусі на пачатку 20 ст.» (1991), а таксама пра творчасць Я.Коласа, М.Лынькова і інш.
Літ.:
Соколовский В. Утверждение исконного: Бел. культура в немецкоязычном мире // Нёман. 1995. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
юна́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да юнака, юнацтва, уласцівы ім. Юнацкае захапленне. Юнацкая мара. □ А працы многа, дзе ні глянь, Прастор юнацкаму запалу.Чарот.Кроў маю доўга пілі каты, сілы юнацкія нішчыў астрог.Таўлай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́стачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Памянш.да частка (у 1 знач.). Мы нарадзіліся ў той час, Як свет стары ў агні капаў. І ў гэтай буры кожны з нас Юнацтва частачку аддаў.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амерыканская выдавецкая фірма ў Чыкага. Засн. на пач. 1940-х г. Выдае Брытанскую энцыклапедыю, галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі, л-ру для дзяцей і юнацтва, маст. і інш. л-ру. Мае аддзяленні ў Лондане, Таронта, Жэневе, Токіо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
язмі́н, ‑у, м.
1. Дэкаратыўны куст сямейства каменяломнікавых з белымі пахучымі кветкамі, сабранымі ў невялікія гронкі. Зноў пахне ў руках тваіх язмін — Майго юнацтва весняга ўспамін.Лойка.
2. Субтрапічны куст сямейства маслінавых з пахучымі белымі, жоўтымі або чырванаватымі кветкамі.
[Фр. jasmin.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КО́БЕЦ-ФІЛІМО́НАВА Алена Рыгораўна (н. 13.10.1932, Мінск),
бел. пісьменніца. Дачка Р.Я.Кобеца. Скончыла Бел. кансерваторыю (1969), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1971). Выкладала музыку ў навуч. установах Расіі, Беларусі. У 1971—83 працавала на кінастудыі «Беларусьфільм», у выд-ве «Юнацтва». Друкуецца з 1959. У творах для дзяцей і юнацтва тэмы дабрыні, любові да роднай зямлі, праблемы экалогіі і маральна-этычныя. Аўтар паэт. зб-каў «Казка пра месяц» (1963), «Залаты ручнік» (1972), аповесцей «Жаваранкі над Хатынню» (1973), «Блакітны экспрэс» (1976; аднайм. п’еса, паст. 1978), рамана «Агні за перавалам» (1985), кнігі нарысаў пра Грэцыю «У каралеўстве... але не казачным» (1968), сцэнарыя мультфільма «Вася Буслік і яго сябры» (паст. 1974). На бел. мову пераклала зб. вершаў грэч. паэта Я.Рыцаса «Макронісас» (1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЫЛКАСЫ́МАВА Майрамкан (н. 8.1.1936, калгас «Камсамол» Кемінскага р-на, Кыргызстан),
кіргізская паэтэса. Нар. паэтэса Кыргызстана (1980). Скончыла Кіргізскі жаночы пед.ін-т (1958). Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Венера» (1962), «Гэтай вясною шмат кветак» (1965), «Веру ў сэрцы берагу» (1968), «Ты ведаеш мяне, Айчына» (1973), «Невычэрпная песня» (1977), «Рэха юнацтва» (1979) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́БІН Іван Ільіч (29.1.1954, хутар Раздоры Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 28.6.1993),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1976). Працаваў на радыё, у выд-ве «Юнацтва», рэдакцыях газет, настаўнічаў. Друкаваўся з 1971. Зб-кі вершаў і паэм «Над вечнасцю гнязда» (1984), «Вянок надзеі» (1990), «Набытак» (1992) прасякнуты любоўю да роднага краю, клопатам пра адраджэнне роднай культуры, мовы, нац. спадчыны і самасвядомасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛО́РА,
у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі багіня цвіцення кветак і садоў, увасабленне вясны і юнацтва. У гонар Ф. наладжваліся святы — флараліі, у час якіх на яе алтар ускладаліся квітнеючыя каласы і адбываліся гульні, часам вельмі разбэшчаныя. Вобраз Ф. ў выглядзе юнай дзяўчыны з кветкамі — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (Тыцыян, Н.Пусэн, Рэмбрант і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзяці́нства, ‑а, н.
1. Дзіцячы ўзрост; дзіцячыя гады. Шчаслівае дзяцінства. Знаёмы з дзяцінства. □ Васіль Пятровіч нарадзіўся ў Мінску, тут.. прайшло яго дзяцінства, юнацтва.Карпаў.
2. Па-дзіцячаму несур’ёзныя, легкадумныя паводзіны і ўчынкі дарослых. [Валодзя] трымаў сябе стала, сур’ёзна і сціпла і не мог дазволіць.. дзяцінства.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)