Каша́ра ’загон, адроджанае месца па полі, у лесе, дзе летам трымаюць жывёлу’ (ТСБМ), ’аўчарня ў маёнтку’ (Шат.), ’аўчарня’ (Нас.), ’пастаўнік’ (Сл. паўн.-зах., 2: «Кашара — эта выгарадзь для ската»). Параўн. рус. дыял. паўдн. коша́ра ’загарадзь для жывёлы (авечак)’, укр. коша́ра ’аўчарня’, польск. koszara, koszar, ц.-слав. кошара ’аўчарня’, балг. кошара ’тс’; параўн. далей фармальна аднолькавыя, але з іншай семантыкай серб.-харв. ко̀шара, ко̏ша̑р ’кашолка для рыбы’, славен. košȃra, košár ’круглая кашолка’. Паводле Фасмера, 2, 360, звычайным з’яўляецца тлумачэнне, якое звязвае даныя лексемы з кош ’плеценая кашолка і да т. п.’ Падрабязны агляд семантыкі ў слав. форм (праформ) *košara, *košarъ, *košerъ гл. у Трубачова, Эт. сл., 11, 183–186, дзе даецца агляд праблематыкі ў шырокім арэальным аспекце. Слова гэта было ўжо ў ст.-бел. мове (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

служе́бный

1. службо́вы;

2. (вспомогательный) службо́вы; дапамо́жны;

э́та гипо́теза име́ет то́лько служе́бное значе́ние гэ́та гіпо́тэза ма́е то́лькі службо́вае значэ́нне;

3. грам. службо́вы;

служе́бные слова́ службо́выя сло́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АГЕ́НЦТВА ДРУ́КУ,

арганізацыя, якая займаецца зборам, перапрацоўкай і забеспячэннем інфармацыяй перыяд. выданняў, радыё, тэлебачання, урадавых структур, грамадскіх арг-цый і прыватных асоб. Агенцтвы друку збіраюць інфармацыю без абмежавання тэматыкі, характару і спосабу пераказу, у т. л. фота- і кінаінфармацыю, або маюць акрэслены профіль паводле віду інфармацыі (інфармацыйныя, публіцыстычныя, рэкламныя, фотаагенцтвы), тэматыкі (эканам., навуковыя, фінанс., спарт. і інш.) ці прыналежнасці да пэўных слаёў грамадства (маладзёжныя, жаночыя і інш.). Падзяляюцца на міжнар., рэгіянальныя, нац. і мясцовыя. Большасць нац. агенцтваў друку з’яўляюцца афіцыйнымі (прадстаўляюць пункт гледжання ўрада), паўафіцыйнымі (прадстаўляюць пункт гледжання колаў, набліжаных да ўрада), незалежнымі (звязаныя з рознымі паліт. эканам. групоўкамі).

Узніклі з развіццём перыяд. друку і ўдасканаленнем тэхнікі сувязі. Першыя агенцтвы друку заснавалі Ш.​Авас (1835, Парыж), Б.​Вольф (1894, Берлін) і П.​Рэйтэр (Лондан). У 1870 агенцтвы Аваса, Рэйтэра і Вольфа падзялілі сферы ўплыву. У канцы 19 ст. вырасла значэнне амер. агенцтва Асашыэйтэд Прэс (АП). У 1904 створана Санкт-Пецярбургскае тэлегр. агенцтва. У 1-й чвэрці 20 ст. ўзніклі нац. агенцтвы ў краінах Цэнтр. і Усх. Еўропы: Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза (ТАСС), ЧТК у Чэхаславакіі, ПТА у Польшчы і інш. З выкарыстаннем радыётэлеграфа (1919) і тэлетайпа (1929) колькасць агенцтваў друку павялічылася. У 1945 існавалі 55 агенцтваў друку ў 30 краінах, у 1991 — каля 220 агенцтваў у 140 краінах. Узрасло значэнне амер. агенцтва АП і Юнайтэд Прэс Інтэрнэшанал (ЮПІ). У Францыі створана агенцтва Франс Прэс (АФП, 1944), у Германіі — Дойчэ Прэсэагентур (ДПА). Усе яны, разам з італьян. АНСА, ісп. ЭФЭ і яп. Кіода Цусін найб. вядомыя на сусв. рынку інфарм. агенцтваў. У незалежных дзяржавах б. СССР дзейнічаюць агенцтвы друку: РІА — Навіны, ІТАР—ТАСС, Інтэрфакс, Пастфактум (Расія), ЭЛЬТА (Літва), ЭТА (Эстонія), Укрінфарм (Украіна), Азерінфарм (Азербайджан), Армянпрэс (Арменія) і інш.

На Беларусі дзейнічаюць афіц. дзярж. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА, з 1931; у 1991 — кастр. 1995 Беларускае інфармацыйнае агенцтва, БелІНФАРМ) і таксама недзярж. інфарм. службы Беларускае прыватнае агенцтва навін (БелаПАН), агенцтва «Павет», Рэклама, інфармацыя, дайджэст (РІД).

Апрача ўжо агульнавядомых тэхн. сродкаў перадачы інфармацыі (тэлекс, радыётэлефон, тэлефакс і інш.) усё большае выкарыстанне знаходзяць электронныя сродкі (тэлетэкст, дыстанцыйны набор, сістэма аўтам. кіравання і апрацоўкі інфармацыі). З 1970 агенцтвы друку выкарыстоўваюць спадарожнікавую сувязь.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 1, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Crambe bis coacta (recocta) (Juvenalis)

Двойчы звараная/падагрэтая капуста.

Дважды сваренная/подогретая капуста.

бел. Старая песня. 3 барадой. У зубах завязла. Тым жа салам ды па тых жа ранах.

рус. Старая песня. Тот же Савка на тех же санках. Думали свежи, ан всё те же. Эти козы были на нашем торгу. Это насиженные яйца. Эта пословица от Ивана Петровича.

фр. C’est toujours la même rengaine (Это всё тот же заезженный мотив). C’est toujours la même antienne (Это всё та же песня).

англ. To harp on the same string (Играть на одной струне). The same old story (Всё та же старая сказка).

нем. Immer die alte Leier (Всё та же шарманка).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

перетя́гивать несов., в разн. знач. пераця́гваць;

перетя́гивать на свою́ сто́рону пераця́гваць на свой бок;

эта ча́шка весо́в перетя́гивает гэ́та ша́ля пераця́гвае;

перетя́гивать та́лию по́ясом пераця́гваць та́лію по́ясам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у́же сравн. ст.

1. нареч. вузе́й;

кольцо́ сжима́лось всё у́же и у́же ко́ла сціска́лася ўсё вузе́й і вузе́й;

2. прил. вузе́йшы;

э́та доро́га у́же той гэ́та даро́га вузе́йшая за ту́ю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

южне́е сравн. ст. нареч. на по́ўдзень ад…; больш на по́ўдзень ад…, больш на по́ўдзень;

южне́е Могилёва на по́ўдзень ад Магілёва;

нет, э́та река́ южне́е не, гэ́та рака́ больш на по́ўдзень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старэ́ць несов.

1. старе́ть;

чалаве́к ~рэ́е — челове́к старе́ет;

2. (становиться ветхим) ветша́ть;

буды́нак ~рэ́е — зда́ние ветша́ет;

3. (становиться устарелым) старе́ть, устарева́ть;

гэ́та тэ́ма ніко́лі не ~рэ́е — э́та те́ма никогда́ не старе́ет (не устарева́ет)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узарва́ць сов.

1. (разрушить взрывом) взорва́ть;

2. (снять что-л. прикреплённое) взлома́ть; отодра́ть;

у. падло́гу — взлома́ть пол;

3. перен., разг. (крайне рассердить) взорва́ть, разозли́ть;

гэ́та несправядлі́васць ~ва́ла яго́ — э́та несправедли́вость взорва́ла (разозли́ла) его́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кре́пче сравнит. ст.

1. нареч. мацне́й;

бери́тесь кре́пче за́ руки бяры́цеся мацне́й за ру́кі;

2. прил. мацне́йшы; дужэ́йшы;

э́та верёвка кре́пче гэ́тая вяро́ўка мацне́йшая;

он кре́пче его́ ён дужэ́йшы за яго́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)