Сала́ка ’дробная марская рыба сямейства селядцоў’ (ТСБМ). З рус.сала́ка, дзе таксама сала́га, салаку́ша; запазычанне з фін.salakka ’рыба Alburnus lucidus’, эст.salakas. Гл. Фасмер, 3, 549; Мызнікаў, Рус. гов. Обон., 191–192.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́за1 ’мыса, морда жывёлы (каня, каровы, авечкі)’ (Мал., Дразд., Кліх, Булг.; навагр., Жыв. сл.; Шат., Сл. ПЗБ), ’мордачка малой жывёлы’ (Сцяшк.), ’твар’ (лях., Сл. ПЗБ). Да мыса (гл.).
Мы́за2 ’сядзіба, хутар у Прыбалтыцы’, ’дача’, ’мястэчка’, ’маёнтак, вёска аднаго пана’ (ТСБМ; бых., маг., Яшк.). Яшчэ ст.-рус.мы́за ’сядзіба, хутар’ (XVI ст.). Узыходзіць да эст.mõiz, водск.mõiza ’маёнтак, двор, сядзіба’, ці ліўск.moiz ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 23). У бел. мове праз рус.мы́за ’тс’ або лат.muīža — апошняе з ліўск. або эст. моў. Сюды ж мы́знік ’уладальнік, арандатар сядзібы’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВА́АРАНДЗІ ((Vaarandi) Дэбора) (н. 1.10.1916, г. Выру, Эстонія),
эстонская паэтэса. Нар. пісьменніца Эстоніі (1971). У 1936—40 вучылася ў Тартускім ун-це. Друкуецца з 1940. Першы зб. «Пад палаючым небам» (1945) пра падзеі Вял.Айч. вайны. У зб-ках паэзіі «Пад шум прыбою» (1948), «Ясным ранкам» (1950) гіст. мінулае і пасляваенны перыяд аднаўлення краіны. Актуальнасцю, шматграннасцю тэматыкі, высокім паэтычным майстэрствам адметныя зб-кі «Летуценнік ля вакна» (1959), «Хлеб прыбярэжных раўнін» (1965), «Пры святле ветру» (1977) і інш. Паэзіі Ваарандзі ўласцівы асацыятыўная вобразнасць, філасафічнасць, напружаная эмацыянальнасць. Выступае як публіцыст. Дзярж. прэміі Эстоніі 1950, 1965. Пераклала на эст. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову творы Ваарандзі перакладаў А.Вярцінскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРНГУ́ТЭРСКІЯ АБШЧЫ́НЫ,
рэлігійна-грамадскі рух у Прыбалтыцы ў 18—19 ст. Распаўсюдзіўся ў Латвіі з 1729 з мяст. Гернгутэ ў Саксоніі (адсюль назва). Вучэнне запазычылі ад «мараўскіх братоў» (гл.Чэшскія браты). Прапаведавалі працавітасць, беражлівасць і паслухмянасць, усе члены абшчыны называліся братамі і выбіралі са свайго асяроддзя старастаў. У гернгутэрстве лат. і эст. сяляне шукалі ратунак і вызваленне ад ням. памешчыкаў і пастараў. У 1743 Гернгутэрскія абшчыны забаронены. У 1764 Кацярына II дазволіла аднавіць дзейнасць Гернгутэрскіх абшчын. Найб. размаху яны дасягнулі ў 1-й пал. 19 ст. (у 1828 у Прыбалтыцы было больш за 40 тыс. гернгутэраў). У 2-й пал. 19 ст. колькасць абшчын скарацілася. Асобныя асяродкі руху існавалі і ў пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОС ((Kross) Яан) (н. 19.2.1920, Талін),
эстонскі пісьменнік. Засл. пісьменнік Эстоніі (1971). Нар. пісьменнік Эстоніі (1985). Скончыў Тартускі ун-т (1944). Друкуецца з 1938. Аўтар зб-каў паэзіі «Абагачальнік вугалю» (1958), «Каменныя скрыпкі» (1964), «Цудоўныя справы вяршыць дождж» (1969), «Паток і трохзубец» (1971), якім уласцівы інтэлектуалізм, вострае адчуванне дыялектыкі жыцця. У тэтралогіі «Паміж трыма пошасцямі» (1970—80), раманах «Нябесны камень» (1973), «Імператарскі вар’ят» (1978), «Ракверэскі раман» (1981), «Раскопкі» (1990) гісторыя Эстоніі падаецца ў сац.-філас. і маральна-этычным плане. Пераклаў на эст. мову творы Я.Купалы, Г.Гейнэ, Ф.Шылера, А.Грыбаедава. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі М.Базарэвіч, А.Вольскі. Прэмія Эстоніі 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лаўды́ ’добра’ (Яўс.): «…лаўдьі табе, калі усе пымагиюць…» Відавочна, уграфінізм, параўн. эст.laudi ’палок у лазні’ < laud ’стол’, ’дошка’, вепск.лaud ’тс’. Семантыка слова лаўды — вынік развіцця значэння ’палок у лазні’ > ’асалода, раскоша ад парання ў лазні’.
Вімба ’рыба cyprinus’ (Герд, Дыял. Прыб. канф.), рус.вимба, вымба ’тс’. Запазычана з балтыйскіх моў; параўн. лат.vimba < літ.vim̃ba, у якія гэта лексема прыйшла з ліўск.vīmpa < эст.vimb, фін.vimpa (Фасмер, 1, 368; Лаўманэ, Zivju, 248).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛІВО́НСКІ О́РДЭН,
каталіцкая і ваен.-паліт.арг-цыяням. рыцараў-крыжакоў на тэр. сучасных Латвіі і Эстоніі (гіст.Лівоніі) у 1237—1562, а таксама ўтвораная ордэнам феад. дзяржава. Створаны з рэшткаў разгромленага князямі ВКЛ у бітве пры Шаўляі (1236) ордэна мечаносцаў, які ў 1-й трэці 13 ст. падначаліў і прымусова хрысціянізаваў большасць лат. і эст. плямён; існаваў як частка Тэўтонскага ордэна. Ленная залежнасць рыцараў Л.о. ад мясц. біскупаў спынілася каля 1360. З 2-й пал. 15 ст. ў выніку аслаблення Тэўтонскага ордэна Л.о., якому належала каля 2/3лат. і эст. зямель, стаў фактычна незалежнай феад. дзяржавай. Ордэн складаўся з паўнапраўных членаў — братоў (400—500 чал. да 16 ст., 120—150 у сярэдзіне 16 ст.), святароў і паўбратоў (рамеснікаў і служачых). На чале яго стаяў пажыццёва выбраны магістр з рэзідэнцыяй у Рызе ці Вендэне (цяпер Цэсіс, Латвія). З канца 14 ст. пры магістру існаваў савет з 5—6 вышэйшых чыноўнікаў, які вызначаў усю палітыку ордэна. Мясц. кіраванне ў абласцях, на якія быў падзелены Л.о., належала комтурам (военачальнікам) і фогтам (чыноўнікам пераважна з суд. функцыямі). Войска (каля 4 тыс.чал. у пач. 15 ст.) складалася з братоў з іх узбр. слугамі — кнехтамі і васалаў, а з канца 14 ст. таксама і з наёмнікаў. Л.о. у 13—15 ст. вёў войны супраць Полацкага княства, ВКЛ, Ноўгарада і Пскова, умешваўся ў іх паліт. справы. Ён удзельнічаў у войнах Маск. дзяржавы з ВКЛ 1500—03 (на баку ВКЛ) і 1512—22 (на баку Масквы).
Разгромлены маск. войскамі ў 1560 у час Лівонскай вайны 1558—83, яго тэрыторыя падзелена паміж ВКЛ (большая частка), Даніяй і Швецыяй. Як ордэн і дзяржава скасаваны 5.3.1562.
эстонская пісьменніца. Вучылася ў Талінскім каледжы Т-ванар. ун-таў (1929—31). Друкуецца э 1936. У кнігах вершаў «Вачамі і сэрцам» (1949), «Успаміны пра пройдзены шлях» (1955) грамадзянская і пейзажная лірыка, у зб-ках «Жалейка і люстэрка» (1959), «Сцяжыны і дзверы» (1968), «На мяжы мора і сушы» (1974), «Канапляны парус» (1982) актуальныя праблемы сучаснага грамадскага жыцця. Аўтар паэт. і празаічных твораў для дзяцей, публіцыст. кн. «Кветкі і карані» (1962), п’ес, лібрэта опер. На эст. мову пераклала асобныя творы П.Броўкі (у зб. «А дні ідуць», 1964), Я.Купалы (у зб. «А зязюлька кукавала...», 1966), Я.Коласа (у зб. «Звон шыбаў», 1968).