1.каго (што) па чым, у што і без дап. Нанесці ўдар (у 1 знач.) каму-н., зрабіць удар аб што-н.
У. палкай.
Ударыла токам (перан.; безас.). У. кулаком па стале.
У. у грудзі.
2.каго-што. Пашкодзіць, прычыніць боль ударам.
У. калена.
3.што і ў што. Ударамі апавясціць, адзначыць што-н., а таксама ўвогуле раздацца (пра рэзкі гук).
У. трывогу.
Ударыў гром.
4.па кім-чым. Нанесці ўдар (у 3 знач.).
У. знянацку па ворагу.
5.перан., па кім-чым. Спыніць чые-н. адмоўныя дзеянні, знішчыць што-н. адмоўнае.
У. па бюракратах.
У. па недахопах.
6.што, чым і без дап. Пачаць энергічна рабіць што-н., энергічна дзейнічаць чым-н. (разм.).
Музыканты ўдарылі вальс.
Матросы ўдарылі вёсламі.
7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Раптоўна, з сілай наступіць.
Ударыла засуха.
Ударылі маразы.
8. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., у што. Моцна падзейнічаць на што-н.
Віно ўдарыла ў галаву.
|| незак.удара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1, 2, 3 і 8 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэ́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1.Аднакр.да рэзаць (у 1, 2, 4, 6 знач.).
2. Моцна ўдарыць чым‑н. Антось на бягу рэзнуў прыкладам карабіна паручніка.Нікановіч.
3. Зрабіць што‑н. хутка, энергічна, з азартам. Толькі расцягнуў, думаў рэзнуць полечку, а Аўдоцця падышла да яго і паклала на гармонік руку.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашлёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1.каго. Шлёпаць некаторы час; шлёпнуць некалькі разоў. Сцёпка замяўся, а стрэлачнік атакаваў яго яшчэ больш энергічна.., а потым пашлёпаў Сцёпку па плячы і сказаў: — Трэба, брат, многа павучыцца, каб ведаць маленькае.Колас.
2. Пайсці шлёпаючы. Мар’яна адчыніла вароты, каровы ўвайшлі ў двор, Зміцер босымі нагамі пашлёпаў за імі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЗО́Т (лац. Nitrogenium),
N, хім. элемент V групы перыяд, сістэмы, ат. н. 7, ат. м. 14,0067. Прыродны азот складаецца з ізатопаў 14N (99,635%) і 15N (0,365%); ёсць у свабодным стане (N2) у атмасферы (75,6%), у звязаным у літасферы (1,9∙10−3 % па масе), у жывых арганізмах жывёл і чалавека (складае 16—17% іх бялку) і раслінах. Азот чацвёрты па распаўсюджанасці элемент Сонечнай сістэмы (пасля вадароду, гелію, кіслароду). Адкрыты ў 1772 Д.Рэзерфардам. Газ без колеру і паху, tкіп -195,80 °C, шчыльн. вадкага азоту 0,808 103 кг/м³. Малекула двухатамная, пры звычайных умовах хімічна інертная, пры т-ры 400—500 °C узаемадзейнічае са шчолачнымі і шчолачна-зямельнымі металамі, у прысутнасці каталізатараў — з кіслародам (гл.Азоту аксіды), пры павышаным ціску — з вадародам (гл.Аміяк, Гідразін і інш.). Пры эл. разрадах, раскладанні нітрыдаў некаторых металаў утвараецца актыўны азот (сумесь малекул і атамаў), які энергічна ўзаемадзейнічае з кіслародам, вадародам, парай серы і фосфару, некат. металамі. Атрымліваюць пры рэктыфікацыі паветра (гл.Газаў раздзяленне). Выкарыстоўваецца для сінтэзу аміяку, як інертнае асяроддзе пры хім. і металург. працэсах, пры перапампоўванні гаручых вадкасцяў, у розных халадзільных і вакуумных устаноўках, зварцы металаў. Азот — біягенны элемент, уваходзіць у састаў бялкоў і нуклеінавых кіслот, а таксама многіх арган. злучэнняў (аміны, амінакіслоты, нітразлучэнні і інш.).
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ánpackenvt
1) хапа́ць, схапі́ць
2) бра́цца (за што-н.);
den Gégner hart ~энергі́чна атакава́ць праці́ўніка; распачына́ць (што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пагража́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтрымлівае ў сабе пагрозу, выражае пагрозу. Пагражальны тон. □ Аляксей раптам спыняецца, энергічна робіць пагражальныя жэсты рукамі.Якімовіч.Пан Маслянка першы пачаў губляць цярпенне. Ад яго інтэлігентнасці мала што засталося, у голасе пачалі гучаць суровыя пагражальныя ноткі.Машара.
2. Які грозіць небяспекай; небяспечны. Пагражальны характар падзей. □ Наваліўшыся так раптоўна, хвароба не жадала хутка здавацца, і становішча дзяўчынкі было пагражальным.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lósarbeitenаддз.
1.vt вызваля́ць (з цяжкасцю)
2.vi
1) энергі́чна ўзя́цца за рабо́ту
2) (auf A) дамага́цца (чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ная́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.Энергічна, з запалам іграць (на музычным інструменце) або з азартам, з асаблівай стараннасцю рабіць што‑н. На вуліцы гарманіст наярваў вальсы, «каробачкі», «расходжага».Каваль.На ніжэйшых палатках парылася двое. Адзін ляжаў спінаю ўгору; другі хвастаў яго распараным венікам. А той варочаўся пад венікам, як япрук, і ўсё камандаваў: — А та-та-та! Д-давай, давай, давай! Каля лапатак наярвай, кажу табе!Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прарыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
1. Утварыць гук рыпення. Неўзабаве .. [Яўхім] праехаў паўз вокны, прарыпеў, адчыняючы і зачыняючы, варотамі.Мележ./убезас.ужыв.[Прадстаўнік] патупаў нагамі, ад чаго прарыпела, быццам у яго пад валёнкамі быў не снег, а сухі крухмал.Карпюк.//што і без дап. Сказаць што‑н. скрыпучым голасам. Містэр Вурдль энергічна падняўся з месца і прарыпеў тонкім, скрыпучым голасам: — Вы і ёсць міс Джонсан?Шашкоў.
2. Рыпець некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)