emisja

ж.

1. выпраменьванне; эмісія;

2. эмісія; выпуск;

emisja akcji — эмісія акцый;

emisja obligacji — эмісія аблігацый;

emisja papierów wartościowych — эмісія (выпуск) каштоўных папер;

emisja pieniądza — эмісія (выпуск) грошай;

3. трансляцыя, перадача, паказ;

rozpoczyna się emisja serialu — пачынаецца паказ серыяла

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ДЫНО́Д [ад грэч. dyn (amis) сіла + (электр)од],

электрод у фотаэлектронных памнажальніках, некат. электронных лямпах і інш. прыладах, які выпрамяняе больш электронаў, чым трапляе на яго. Гл. таксама Другасная электронная эмісія.

т. 6, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інфляцы́йны эк. inflatórisch; inflationístisch;

інфляцы́йная эмі́сія inflationístische Emissión

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ІААХІМСТА́ЛЕР (ням. Ioachimstaler),

першы талер, эмісія якога адкрыта ў 1518 баронамі Шлік у г. Іаахімсталь (Багемія) з мясц. пакладаў серабра. Маса 29,5 г. На аверсе выява т. зв. чэшскага (багемскага) льва, на рэверсе — фігура св. Іаахіма ў анфас.

т. 7, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАВЕ́РХНЕВАЯ ІАНІЗА́ЦЫЯ, тэрмаіонная эмісія,

тэрмічнае выпарэнне (дэсорбцыя) дадатных (дадатная іанізацыя) ці адмоўных (адмоўная) іонаў з паверхні цвёрдага цела. Узнікае пры награванні цел да пэўнай т-ры (тэмпературнага парога П.і.), а таксама пры ўласна выпарэнні, напр., тугаплаўкіх металаў. Выкарыстоўваецца ў крыніцах іонных пучкоў, для кампенсацыі аб’ёмнага зараду электронаў у тэрмаэлектронных пераўтваральніках і інш., закладзена ў аснову многіх метадаў вывучэння фіз.-хім. характарыстык паверхняў цвёрдых цел і ўзаемадзеяння з імі часціц.

т. 11, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛУ́ШКА, паўдзенга,

руская манета, раўнялася ​1/2 маскоўскай ці ​1/4 наўгародскай дзенгі. Пасля грашовай рэформы 1534 складала ​1/4 кап. (0,17 г серабра), чаканілася да 1645. Паводле рэформы 1700 выпускаліся медныя П., у т. л. наміналы ў ​1/2 П. — паўпалушкі. Эмісія медных П. працягвалася да 1810 і з 1839 да 1916 (​1/4 капейкі).

Літ.:

Спасский И.Г. Русская монетная система. 4 изд. Л., 1970.

Палушка. Расія: 1 — 1700; 2 — 1796; 3 — 1857.

т. 12, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́НГМЮРА ФО́РМУЛА,

аналітычная залежнасць эл. току паміж электродамі, змешчанымі ў вакуум, ад прыкладзенага да іх напружання. Названа ў гонар І.Ленгмюра, які даследаваў гэтую залежнасць для розных канфігурацый электродаў. Выгляд Л.ф. залежыць ад формы электродаў і геаметрыі міжэлектроднай прасторы, у найб. простых выпадках сіла току прапарцыянальная U​3/2 (закон трох другіх), дзе U — прыкладзенае да электродаў напружанне. Выкарыстоўваецца пры разліках і канструяванні эл.-вакуумных прылад (пераважна для электронных лямпаў з напаленым катодам). Гл. таксама Тэрмаэлектронная эмісія.

т. 9, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНЕТАПАДО́БНЫЯ ПЛАСЦІ́НКІ,

сярэбраныя пласцінкі пераважна ў форме кружкоў без адзнак чаканкі, якія з’яўляліся ў грашовым абарачэнні з-за недастатковага ўвозу чаканнай манеты ў 10—12 ст., на тэрыторыі, дзе адсутнічала свая эмісія манет. Памер іх кружкоў і вага былі роўныя куфіцкаму дырхему (2,47—4,44 г) або зах.-еўрап. дэнарыю (1,29—1,79 г). У Стараж. Русі мелі вагу вевярыцы (0,332—0,34 г), куны (2,6—2,7 г), нагаты (3,3—3,5 г). З’яўленне мясц. чаканнай манеты змяншала колькасць М.п. у грашовым абарачэнні.

Ш.​І.​Бекцінееў.

т. 10, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Emissión f -, -en

1) эк. эмі́сія, вы́пуск кашто́ўных папе́р

2) фіз. выпраме́ньванне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

emission

[ɪˈmɪʃən]

n.

1) выпраме́ньваньне (сьвятла́, цеплыні́)

the emission of light from the sun — выпраме́ньваньне сьвятла́ со́нцам

2) Phys. эмі́сія электро́наў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)