электралячэ́нне, ‑я, н.

Выкарыстанне электрычных з’яў, працэсаў у лячэбных мэтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электратэрапі́я, ‑і, ж.

Выкарыстанне электрычных з’яў, працэсаў для лячэння; электралячэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нео́н, -у, м.

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які выкарыстоўваецца для напаўнення электрычных лямпачак, у сігнальных, рэкламных і пад. асвятляльных прыладах.

|| прым. нео́навы, -ая, -ае.

Неонавая лямпа.

Неонавае святло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

відэа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да электрычных сігналаў, што выклікаюць адлюстраванне (відэасігналаў), напр.: відэазапіс, відэамагнітафон, відэатэлефон;

2) які мае адносіны да відэазапісу, напр.: відэаплёнка, відэафільм, відэаінжынер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электразасцерага́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для засцярогі электрычных правадоў і прыбораў ад перагрэву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрасістэ́ма, ‑ы, ж.

Сукупнасць электрастанцый, электрычных сетак і спажыўцоў электраэнергіі. Электрасістэма Беларусі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрафо́р, ‑а, м.

Прасцейшы электрастатычны прыбор для атрымання электрычных зарадаў шляхам індукцыі.

[Ад слова электра... і грэч. phorós — які нясе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАНДЭНСА́ТАР ЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ,

прылада для назапашвання электрычных зарадаў. Мае 2 ці больш электродаў (абкладкі), раздзеленых дыэлектрыкам, таўшчыня якога значна меншая за памеры абкладак. Асн. характарыстыкі — электраёмістасць і тангенс вугла страт (гл. Дыэлектрычныя страты). Адрозніваюць К.э. папяровыя, керамічныя, паўправадніковыя, слюдзяныя, электралітычныя (дыэлектрык — вокіс алюмінію ці танталу), з вадкім ці газападобным дыэлектрыкам і інш.; пастаяннай, паўпераменнай (настроечныя — трымеры) і пераменнай ёмістасці. К.э. і іх батарэі выкарыстоўваюць у электра- і радыётэхніцы, тэлебачанні, электроніцы, выліч. тэхніцы і інш. Гл. таксама Варыкап, Варыконд.

Будова кандэнсатараў электрычных: а — папяровых; б — слюдзяных; в — паветраных; 1 — абкладка (фольга); 2 — дыэлектрык; 3 — ротарныя пласціны; 4 — статарныя пласціны.

т. 7, с. 582

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

электрамашынабудава́нне, ‑я, н.

Галіна электратэхнічнай прамысловасці, звязаная з вырабам электрычных машын. Развіццё электрамашынабудавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрапрамысло́васць, ‑і, ж.

Прамысловасць па вырабу электрычных машын і электрычнага абсталявання. Развіццё электрапрамысловасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)