тэлеві́зарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэлевізара. Тэлевізарны экран. // Прызначаны для тэлевізара. Тэлевізарны столік, // Звязаны з вырабам тэлевізараў. Тэлевізарны завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лака́тар, ‑а, м.

Спец. Апарат для вызначэння месцазнаходжання аб’екта з дапамогай адбітых ад яго гукавых або электрамагнітных хваль. Экран лакатара. Лазерны лакатар.

[Ад лац. locare — размяшчаць, змяшчаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

reissue​2 [ˌri:ˈɪʃu:] v. перавыдава́ць; паўто́рна выпуска́ць фільм на экра́н; рабі́ць паўто́рны гуказа́піс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Bréitwand f -, -wände шыро́кі экра́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

тэлеба́чанне, -я, н.

1. Перадача і прыём на экран відарысаў рухомых і нерухомых аб’ектаў на адлегласці сродкамі электра- і радыёсувязі.

Вяшчальнае т.

Лічбавае т.

2. Галіна радыётэхнікі, якая даследуе і распрацоўвае тэхнічныя спосабы перадачы відарысаў на адлегласць.

3. Установа, якая ажыццяўляе вяшчальныя перадачы.

Супрацоўнік тэлебачання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КІНАПРАЕКЦЫ́ЙНЫ АПАРА́Т,

апарат для праецыравання фільмаў на экран. Мае стужкапрацяжны механізм, падавальную і прыёмную касеты, святлоаптычную сістэму для прасвечвання кадра і яго праецыравання на экран, прылады гукаўзнаўлення. Бывае стацыянарны і перасоўны.

У залежнасці ад фармату фільмаў падзяляюцца на 70-мм (шырокафарматныя), 35-мм (звычайныя і шырокаэкранныя), 16 і 8-мм (вузкаплёначныя). Стэрэаскапічныя, панарамныя, кругарамныя і інш. віды фільмаў дэманструюцца К.а. спец. канструкцыі. У аматарскай кінематаграфіі дэманструюцца 8-мм фільмы (найб. пашыраны) без фанаграмы, а іх агучванне ажыццяўляецца з дапамогай магнітафона з сінхранізатарам.

т. 8, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фотазды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Фатаграфічная здымка. Аб’ектыў апарата накіраваны на шырокі экран, да якога прымацаваны фатаграфіі, малюнкі, дыяграмы. Ідзе фотаздымка. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Bíldwand f -, -wände экра́н (у кіно)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Bíldschirm m -(e)s, -e экра́н (тэлевізара)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

screen​1 [skri:n] n.

1. шы́рма, засло́на; шчыт;

a folding screen складна́я шы́рма;

a smoke screen дымава́я засло́на;

under the screen of night пад начны́м по́крывам;

put on a scre en of indifference зрабі́ць абыя́кавы вы́гляд

2. экра́н; кіно́;

a thin screen пло́скі экра́н;

put a play on the screen экранізава́ць п’е́су;

show a film on the screen выпуска́ць фільм на экра́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)