станда́ртны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае стандарту (у 1 і 2 знач.); тыпавы. Стандартныя дэталі. Стандартная мэбля. □ Раніцай я атрымаў пісьмо, шэры стандартны канверт з грыфам той установы, у якую з месяц назад пісаў просьбу. Асіпенка. За якога паўкіламетра ад стандартнай хаты пуцявога абходчыка спыняемся. С. Александровіч.

2. перан. Пазбаўлены арыгінальнасці; шаблонны, трафарэтны. Стандартныя словы. □ «Але чаму ж ты, сакратар райкома, быў да гэтага часу там толькі наездамі?» — крытыкаваў ён сам сябе і, акрамя стандартнага адказу: «Рукі не даходзілі. Часу не хапала», нічога не знаходзіў. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stale1 [steɪl] adj.

1. нясве́жы, няно́вы; чэ́рствы;

stale bread чэ́рствы хлеб;

stale air за́тхлае паве́тра;

stale water гніла́я вада́;

stale meat мя́са з душко́м

2. стары́, збі́ты, шабло́нны;

a stale compliment по́шлы кампліме́нт;

a stale joke стары́ анекдо́т

3. сто́млены;

go stale sport ператрэнірава́цца; стра́ціць спарты́ўную фо́рму

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)