перыкамбій, утваральная тканка з жывых танкасценных клетак; вонкавая ч. праводных восевых органаў маладых раслін, іх каранёў і сцёблаў, якая знаходзіцца вакол цэнтральнага цыліндра. У П. закладваюцца бакавыя і прыдаткавыя карані, у сцёблах П. фарміруе мех. тканкі (склеранхіму).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСАКАГО́РНАЯ ПУСТЫ́НЯ,
тып пустыні ў халодных і сухіх высакагор’ях. Расліннасць разрэджаная, яе беднасць абумоўліваецца пераважна нізкімі т-рамі паветра. Пераважаюць паўхмызнячкі і падушкападобныя расліны. Пераважаюць высакагорныя пустыні на высокападнятых выраўнаваных тэрыторыях (Тыбецкае нагор’е, сырты Цэнтральнага Цянь-Шаня, Усходняга Паміра, пласкагор’і Андаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бундэсба́нк
(ням. Bundesbank)
афіцыйная назва цэнтральнагаэмісійнага банка ў Германіі (параўн.рэйхсбанк).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыспе́тчар, ‑а, м.
Работнік, які рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта. На пульце кіравання, ля якога сядзіць дыспетчар і які аддалены на многа метраў ад варот шлюза, ёсць ключ аўтаматычнага кіравання са шкалой.«Маладосць».
[Англ. dispatcher.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЯТРО́ЎСКАЯ (Таццяна Антонаўна) (14.12.1946, Мінск — 9.6.2000),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва ў галіне керамікі. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). З 1975 працавала на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Асн. творы: кампазіцыі «Сад» (1975), «Сінія мроі» (1976), «Кветкі з саду» (1980), «... Быў дзень» (1981), «Палессе» (1982), «Спадчына» (1983); сервізы «Дэсертны» (1975), «Белавежская пушча» (1979); дэкар. скульптура «Ля электрычкі», «У разгар чэрвеня» (абедзве 1990—92), «Канцэрт» (1993), «Суседка» (1995), «Раніца нядзельная», «Незабудкі» (абедзве 1997—98); вазы, блюды, чайнікі, талеркі. Выканала дэкар. рэльефы «Музыка» для Барысаўскага Палаца культуры (1981); пластыку для Палаца культуры і тэхнікі ВА «Хімвалакно» ў Магілёве (1982), для Дома творчасці тэатр. работнікаў у в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на (1986—88), для аптэкі (1990) у Барысаве; рэльефы «Стары горад», пластыку і свяцільні для загса Цэнтральнага р-на Мінска (з З.Раўко, 1985—87).
Л.Ф.Салавей.
Т.Пятроўская. Пластыка для загса Цэнтральнага раёна Мінска. 1985—87.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РМСТРАНГ ((Armstrong) Генры Эдуард) (6.5.1848, Лондан — 13.7.1937),
англійскі хімік-арганік. Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1870). З 1871 праф. Лонданскага ун-та, у 1884—1913 — Цэнтральнагатэхн. каледжа. У 1893—95 прэзідэнт Лонданскага хім.т-ва. Распрацаваў (1888) хіноідную тэорыю колернасці, прапанаваў першую рацыянальную наменклатуру арган. злучэнняў (прынята ў Жэневе; 1892), даследаваў ферменты, тэрпены, камфару, займаўся крышталяграфіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЭ́ЛЬНАЕ АЦЯПЛЕ́ННЕ,
від цэнтральнагаацяплення, пры якім цяпло ў памяшканне перадаецца ад нагрэтых паверхняў ацяпляльных панэлей, размешчаных у сценах, перагародках, часам у падлозе. Унутры бетонных панэлей размяшчаюць стальныя трубы ці чыгунныя ўкладышы, па якіх цыркулюе гарачая вада, пара або (радзей) паветра. Існуюць таксама панэлі з электранагравальнымі элементамі. Вызначаецца высокімі сан.-гігіенічнымі якасцямі. Выкарыстоўваецца ў грамадскіх, прамысл. і жылых памяшканнях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апацэ́нтр
(ад апа- + цэнтр)
астр. пункт арбіты нябеснага цела, які найбольш аддалены ад цэнтральнага цела.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэйхсба́нк
(ням. Reichsbank)
афіцыйная назва цэнтральнага эмісійнага банка ў Германіі да 1945 г. (параўн.бундэсбанк).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛНДПТІХЛЕБАПРАДУ́КТ», Дзяржаўнае навукова-даследчае і праектна-тэхналагічнае прадпрыемства «БелНДПТІхлебапрадукт» пры Камітэце па хлебапрадуктах Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1971 у Мінску як філіял Цэнтральнаган.-д. і праектнага ін-та «Прамзбожжапраект». З 1991 сучасная назва. Асн. кірунак работы — комплекснае праектаванне для буд-ва і рэканструкцыі прадпрыемстваў галіны (мукамольна-крупяной, камбікормавай і элеватарнай прам-сці) на тэр. Беларусі і некаторых абласцей Рас. Федэрацыі.