inordinate

[ɪˈnɔrdənət]

adj.

1) празь ме́ру вялі́кі, празьме́рны

2) неўтаймава́ны

3) нерэгуля́рны; бязла́дны, хааты́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

бесталко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Някемлівы, няцямлівы, неразумны. Бесталковы гаспадар.

2. Бязладны, хаатычны; бяссэнсны. А думкі, бесталковыя, дзікія думкі заварушыліся ў ім [у Васілю] скора-скора, як снег. Колас. [Дубовік] ішоў дадому з такім адчуваннем, нібы толькі закончыў нейкую бесталковую беганіну. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

plánwidrig a

1) які́ супярэ́чыць пла́ну

2) бяспла́навы; бязла́дны, хааты́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ФЕ́ЕРАБЕНД (Feyerabend) Пол (Пауль) Карл (13.1.1924, Вена — 11.2.1994),

аўстра-амерыканскі філосаф. Скончыў Венскі ун-т (1951). З 1962 праф. Каліфарнійскага ун-та. Аўтар прац «Суцяшэнне для спецыяліста» (1970), «Супраць метадалагічнага прымусу: Нарыс анархісцкай тэорыі пазнання» (1975), «Навука ў свабодным грамадстве» (1978), «Тры размовы пра навуку» (1991) і інш. Распрацаваў «анархісцкую» тэорыю пазнання, у якой абвяргаў існаванне абсалютнай ісціны, аб’ектыўнасць ведаў і наяўнасць універсальнага гнасеалагічнага метаду; прапагандаваў навук. і светапоглядны плюралізм. Гісторыю навукі разглядаў як хаатычны працэс напластавання разнастайных тэорый, таму адмаўляў прынцып пераемнасці навук. пазнання. Лічыў, што ўсе тэорыі будуюцца на розным эмпірычным матэрыяле і тэрміналогіі і таму з’яўляюцца «несувымернымі»: не могуць ні супярэчыць, ні пацвярджаць адна адну. На яго думку, прагрэс навук. ведаў патрабуе ад навукоўцаў прытрымлівання 2 процілеглых і дыялектычна ўзаемазвязаных прынцыпаў: «праліферацыі» (неабмежаванае прымнажэнне тэорый-«канкурэнтаў») і «ўпартасці» (паслядоўнае адстойванне выбранай тэорыі і катэгарычнае адмаўленне ўсіх альтэрнатыўных канцэпцый). Побач з навуковым вылучаў рэліг., міфалагічны і магічны тыпы пазнання, крытэрыем ацэнкі якіх лічыў садзейнічанне творчым здольнасцям, інтэлектуальнай і духоўнай свабодзе людзей, а не ступень дакладнасці атрыманых ведаў. Выступаў супраць «дыктатуры» навукі як афіц. ідэалогіі сучаснага грамадства і прапаноўваў разглядаць яе толькі як пэўную канцэпцыю сярод мноства іншых.

Тв.:

Рус. пер. — Избранные труды по методологии науки. М., 1986.

Н.​Г.​Кісялёва.

т. 16, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сумбу́рны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены яснасці, паслядоўнасці, парадку; блытаны, хаатычны. Помню, я сказаў, што Дастаеўскі здаецца мне вельмі панурым пісьменнікам, што людзі ў яго хваравітыя, і настрой у творах нездаровы, і стыль нейкі сумбурны — нібы сядзеў і пісаў, пісаў, не вельмі абдумваючы раней. Мележ. // Поўны мітусні, сумятні. Сумбурны дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nierządny

1. распусны;

czyn nierządny юр. распуснае дзеянне;

2. безгаспадарны; бязладны, хаатычны; анархічны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

random​2 [ˈrændəm] adj. зро́блены або́ ска́заны наўздага́д; выпадко́вы; хааты́чны;

a ran dom remark выпадко́вая заўва́га;

A few random shots were fired. Было зроблена некалькі хаатычных стрэлаў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wüst a

1) пустэ́льны, бязлю́дны

2) разм. шалапу́тны, распу́сны

3) разм. зблы́таны, бязла́дны, хааты́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

таўкатня́, ‑і, ж.

Разм.

1. Хаатычны рух, цісканіна ў натоўпе. А сёння субота, недзе там, у РДК, — танцы, таўкатня падлеткаў каля ўвахода, шыпенне пласцінкі ў рупар. Адамчык. А мне ля касы ў зале вузенькай, Дзе сумятня і таўкатня, Аматары класічнай музыкі Бакі камячылі паўдня. Макаль.

2. Хатнія клопаты; мітусня, сумятня. Волечка займалася дробнай хатняй таўкатнёй. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бро́ўнаўскі

[ад англ. R. Brown = прозвішча англ. батаніка (1773—1858)];

б. рух — хаатычны рух дробных часцінак, завіслых у вадкасці ці газе; абумоўлены сутыкненнем часцінак з малекуламі навакольнага асяроддзя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)