пла́нава-фіна́нсавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пла́нава-фіна́нсавы |
пла́нава-фіна́нсавая |
пла́нава-фіна́нсавае |
пла́нава-фіна́нсавыя |
| Р. |
пла́нава-фіна́нсавага |
пла́нава-фіна́нсавай пла́нава-фіна́нсавае |
пла́нава-фіна́нсавага |
пла́нава-фіна́нсавых |
| Д. |
пла́нава-фіна́нсаваму |
пла́нава-фіна́нсавай |
пла́нава-фіна́нсаваму |
пла́нава-фіна́нсавым |
| В. |
пла́нава-фіна́нсавы (неадуш.) пла́нава-фіна́нсавага (адуш.) |
пла́нава-фіна́нсавую |
пла́нава-фіна́нсавае |
пла́нава-фіна́нсавыя (неадуш.) пла́нава-фіна́нсавых (адуш.) |
| Т. |
пла́нава-фіна́нсавым |
пла́нава-фіна́нсавай пла́нава-фіна́нсаваю |
пла́нава-фіна́нсавым |
пла́нава-фіна́нсавымі |
| М. |
пла́нава-фіна́нсавым |
пла́нава-фіна́нсавай |
пла́нава-фіна́нсавым |
пла́нава-фіна́нсавых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Фінансавы капітал 1/252; 5/402, 410; 6/602; 10/596
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Будаўніча-фінансавы план 2/446, 448
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНА́НСАВЫ КРЫ́ЗІС,
глыбокае разладжванне дзяржаўнай фінансавай, грашовай сістэмы. Праяўляецца ў рэзкай неадпаведнасці даходаў бюджэту іх выдаткам, нестабільнасці і падзенні валютнага курсу нац. грашовай адзінкі, узаемных неплацяжах эканам. суб’ектаў, неадпаведнасці грашовай масы ў абарачэнні патрабаванням грашовага абарачэння. Выяўляецца ў хранічным бюджэтным дэфіцыце, выклікае інфляцыю. Рост бюджэтнага дэфіцыту выклікае вял. павелічэнне дзярж. доўгу, а плата працэнтаў па ім у сваю чаргу абцяжарвае бюджэт і павялічвае яго дэфіцыт. Звязаная з бюджэтным дэфіцытам пагроза інфляцыі падрывае дзярж. крэдыт. Напружанае становішча дзярж. бюджэту і дзярж. крэдыту непазбежна цягне за сабой рост падаткаў і адпаведна зніжэнне рэальнай заработнай платы. Ф.к. звычайна звязаны з агульнымі крызісамі эканамічнымі, якія перыядычна паўтараюцца ў рыначнай эканоміцы.
т. 16, с. 401
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНА́НСАВЫ КАПІТА́Л, грашова-гандлёвы капітал, ліквідныя актывы,
капітал, які ўтвараецца ў выніку зліцця банкаўскага капіталу з прамысловым. У пач. 20 ст. ў развітых капіталіст. краінах узмацнілася канцэнтрацыя і цэнтралізацыя банкаўскага капіталу пад уздзеяннем працэсу канцэнтрацыі вытв-сці. Банкі з пасрэднікаў плацяжоў ператвараліся ў грашовых манапалістаў, укараняліся ў прамысл. прадпрыемствы і станавіліся іх саўладальнікамі. Адначасова прамысл. манаполіі стваралі ўласныя банкі, скуплялі кантрольныя пакеты акцый інш. банкаў. Значную ролю ў зрошчванні банкаўскага і прамысл. капіталаў мела асабістая унія (сканцэнтраванне ў адных руках кіруючых пасад у банкаўскіх і прамысл. манаполіях), сістэма ўдзелу (кіраванне манаполіяй чужымі капіталамі, большымі за ўласныя). Ф.к. не абмяжоўваецца рамкамі нац. эканомікі і стварае міжнар. Ф.к.
А.М.Гарбаценкаў.
т. 16, с. 401
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНА́НСАВЫ КАНТРО́ЛЬ,
форма дзяржаўнага кантролю, які ажыццяўляецца ў працэсе ўтварэння, размеркавання і выкарыстання фондаў грашовых сродкаў у нар. гаспадарцы. Яго асн. прызначэнне: з дапамогай фін. форм і метадаў забяспечыць праверку законнасці і правільнасці, а таксама эфектыўнасці выкарыстання грашовых фондаў дзяржавы, прадпрыемстваў, арг-цый і ўстаноў. Ф.к. з’яўляецца адным з інструментаў гасп. механізма і выкарыстоўваецца ў ходзе складання і выканання фін. планаў і каштарысаў, праверкі эфектыўнасці выкарыстання ў кіраўніцтве эканомікай таварна-грашовых адносін і эканам. рычагоў (цана, прыбытак, бюджэт і інш.). Гал. прынцыпы Ф.к.: галоснасць, рэгулярнасць, усеагульнасць, рэзультатыўнасць. Па формах правядзення Ф.к. падзяляецца на папярэдні, бягучы і Наступны. Папярэдні Ф.к. ажыццяўляецца перад афармленнем фінансава-гасп. аперацый і накіраваны на папярэджанне парушэнняў законаў і нерацыянальнага расходавання сродкаў. Бягучы Ф.к. праводзіцца ў час афармлення аперацый па паступленні даходаў, расходаванні грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей і інш.; наступны Ф.к. — пасля правядзення гасп.-фін. аперацый. Асн. метады Ф.к.: падліковыя праверкі бухгалтарскіх балансаў і справаздач, аналіз гасп. дзейнасці, сустрэчныя праверкі, інвентарызацыя таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, рэвізіі.
т. 16, с. 401
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інспе́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Службовая асоба, якая займаецца інспектаваннем каго-, чаго-н.
Фінансавы і.
|| прым. інспе́ктарскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фінаддзе́л, ‑а, м.
Фінансавы аддзел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
контро́льно-фина́нсовый кантро́льна-фіна́нсавы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
валю́тно-фина́нсовый валю́тна-фіна́нсавы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)