ФІЛАСО́ФІЯ ПАЧУЦЦЯ́ І ВЕ́РЫ (ням. Glaubens-philosophie),

ірацыяналістычны кірунак у нямецкай філасофіі 2-й пал. 18 ст. Склалася як рэліг.-філас. абгрунтаванне духоўнай атмасферы Германіі 1770-х г. з яе псіхалагізмам, культам пачуцця, суб’ектывізмам; супрацьстаяла асветніцкаму рацыяналізму. Рацыянальнаму апасродкаванаму пазнанню проціпастаўляла ідэю «непасрэдных ведаў». Яе прадстаўнікі (Ф.Г.Якобі, І.Г.Гаман і інш.) зыходзілі з таго, што рэальнае існаванне рэчаў даецца чалавеку непасрэдна ў яго пачуццях і веры пераважна інтуітыўна; сцвярджалі, што шляхам рацыянальнага мыслення немагчыма ўсвядоміць сутнасць чалавечай асобы, а пазнаецца яна толькі шляхам «веры», «адкрыцця», «пачуццяў». Зместам веры яны лічылі і рэальнасць пачуццёвага зместу зямных рэчаў, і рэальнасць абсалютнага і вечнага. Гэтыя ідэі паўплывалі на развіццё інтуітывізму 19—20 ст., які ў інтуіцыі бачыў дастатковы сродак для атрымання сапраўдных ведаў, экзістэнцыялізму і філасофіі жыцця. Але большасць прыхільнікаў непасрэднага інтуітыўнага пазнання (М.​А.​Лоскі, С.​Л.​Франк, Я.​М.​Трубяцкой) імкнулася да спалучэння інтуіцыі і інтэлектуальнага пазнання. Гл. таксама Ірацыяналізм.

В.​Дз.​Марозаў.

т. 16, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

филосо́фия філасо́фія, -фіі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

philosophy [fəˈlɒsəfi] n. філасо́фія;

a phi losophy lecturer выкла́дчык філасо́фіі;

the philosophy of Kant філасо́фія Ка́нта

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

матэрыялі́зм, -у, м.

Навуковы філасофскі кірунак, які ў супрацьлегласць ідэалізму прызнае першаснасць матэрыі і другаснасць духоўнага, ідэальнага.

|| прым. матэрыялісты́чны, -ая, -ае.

Матэрыялістычная філасофія.

Матэрыялістычнае разуменне з’яў прыроды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

просвети́тельный асве́тны;

просвети́тельная филосо́фия ист. асве́тная філасо́фія;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Philosophíe f -, -phí¦en філасо́фія

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

filozofia

ж. філасофія;

filozofia praktyczna — практычная філасофія;

to żadna filozofia — нічога складанага

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

картэзія́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да картэзіянства. Картэзіянская філасофія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэтэрміністы́чны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на дэтэрмінізме. Дэтэрміністычная філасофія. Дэтэрміністычныя погляды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзістэнцыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экзістэнцыялізму. Экзістэнцыяльная філасофія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)