Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
камуні́зм, -у, м.
Грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на пабудове бяскласавага грамадства з агульнай уласнасцю на сродкі вытворчасці і з поўнай сацыяльнай роўнасцю ўсіх членаў грамадства, а таксама навуковая тэорыя стварэння такой фармацыі.
Навуковы к.
○
Ваенны камунізм — часовая эканамічная палітыка савецкай улады ў перыяд Грамадзянскай вайны (1918—1920 гг.) і ваеннай інтэрвенцыі.
|| прым.камуністы́чны, -ая, -ае.
К. светапогляд.
Камуністычная партыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Камуні́зм ’найвышэйшая грамадска-эканамічная фармацыя’ (ТСБМ). Запазычана з польск.komunizm (< ням.Kommunismus) і з рус.коммунизм < франц.communisme (Слаўскі, 2, 402; Фасмер, 2, 303; Шанскі, 2 (К), 234–235).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Formatiónf -, -en
1) фарма́цыя
2) вайск. фармірава́нне; вайско́вая часць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мелавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да мелу. Мелавыя распрацоўкі.
2. У састаў якога ўваходзіць мел; зроблены з мелу. Мелавыя горы.
3. Які колерам сваім нагадвае мел; белы. Мелавы твар.
4. Які мае адносіны да трэцяга геалагічнага перыяду мезазойскай эры. Мелавая фармацыя.
•••
Мелавы перыядгл. перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НІ́КАПАЛЬСКІ МАРГАНЦАВАРУ́ДНЫ БАСЕ́ЙН,
буйнейшы басейн марганцавых руд на Пд Украіны. Пл. больш за 5 тыс.км². Адкрыты ў 1883, распрацоўваецца з 1886. Марганцаносная алігацэнавая фармацыя з прамысл. пластамі руд (з сярэдняй магутнасцю каля 2 м) гарыз. залягання, цягнецца ўздоўж паўд. схілу Украінскага шчыта, даўж. 250 км, шыр. да 25 км. Руды: аксідныя (сярэдняя колькасць марганцу 27,8%), аксідна-карбанатныя (25%) і карбанатныя (22%). Агульныя запасы каля 2,5 млрд. т. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтр здабычы — г. Нікапаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯНО́ВЫЯ ЛЯСЫ́, кляноўнікі,
фармацыя вытворных шыракалістых лясоў, у якіх пераважае клён. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, Амерыкі, Афрыкі. На Беларусі трапляюцца рэдка (каля 0,01% агульнай пл. лясоў).
К.л. ўтвараюцца ў выніку змены карэнных дубовых і ялова-шыракалістых лясоў. Вылучаны 6 асн. тыпаў: арляковы, кіслічны, крапіўны, папарацевы, сніткавы, чарнічны. Дрэвастоі ўсіх тыпаў складаныя, акрамя клёну ўключаюць асіну, бярозу павіслую, вольху чорную, вяз, граб, дуб, елку, ліпу, ясень. Займаюць найб. урадлівыя землі. Даюць высакаякасную драўніну, якая выкарыстоўваецца на выраб мэблі, паркету і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Gebílden -s, -
1) стварэ́нне; твор, во́браз, адлюстрава́нне
2) структу́ра, будо́ва
3) утварэ́нне, фарма́цыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
капіталі́зм, ‑у, м.
Грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і эксплуатацыі наёмнай працы капіталам (змяняе феадалізм, папярэднічае сацыялізму — першай фазе камунізма). Капіталізмам называецца такое ўстройства грамадства, калі зямля, фабрыкі, прылады і інш. належаць невялікаму ліку землеўладальнікаў і капіталістаў, а маса народа не мае ніякай або амаль ніякай уласнасці і павінна таму наймацца ў работнікі.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗА́ДНІ МОЗГ,
аддзел цэнтральнай нервовай сістэмы паміж сярэднім і прадаўгаватым мозгам, які складаецца з вароліева моста і мазжачка.
У вароліевым мосце мноства папярочных і падоўжных нерв. валокнаў, сканцэнтраваны рухальныя і адчувальныя шляхі ц. н. с., размешчаны сеткападобная рэтыкулярная фармацыя (каардынуе дзейнасць сістэм, што рэгулююць вегетатыўна-вісцэральныя і сенса-маторныя функцыі арганізма), ядры некаторых чэрапна-мазгавых нерваў, цэнтры, што рэгулююць слінацячэнне, міганне, голасаўтварэнне. Мазжачок размешчаны ў задняй чарапной ямцы пад патылічнымі долямі паўшар’яў вял. мозга; вытворнае задняга мазгавога пузыра. Інтэгруе інфармацыю ад мышачных рэцэптараў, вестыбулярнай сістэмы, маторных цэнтраў; каардынуе работу мышцаў; рэгулюе мышачны тонус.