ПЯРЭ́ВАРАЦЕНЬ,

фантастычны персанаж нар. павер’яў і казак; чалавек, ператвораны ці здольны сам дзівосным чынам ператварыцца ў звера, расліну, камень. У слав., у т. л. ў бел. міфалогіі найчасцей набываў аблічча воўка (гл. Ваўкалак). Уяўленне пра П. ўзнікла на аснове татэмізму, звязана з вераю ў чараўнікоў, адлюстравалася ў фальклоры — былічках, баладах (напр., у бел. купальскай песні — баладзе «Пойдзем, сястра, у лясок а скінемся травіцай»).

т. 13, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

weird

[wɪrd]

adj.

1) незямны́, тае́мны

2) дзі́ўны, дзівакава́ты; фантасты́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

phantstisch, fantstisch a фантасты́чны, невераго́дны;

ine ~e Erzählung непраўдападо́бнае апавяда́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

weird [wɪəd] adj.

1. дзі́ўны; незразуме́лы;

weird taste дзі́ўны густ

2. fml таямні́чы; звыш натура́льны; фантасты́чны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

visionary2 [ˈvɪʒnəri] adj.

1. прадба́члівы

2. летуце́нны; нерэа́льны;

visionary schemes нездзяйсня́льныя пла́ны;

a visionary world фантасты́чны свет

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кі́барг

[англ. cyb(ernetical) org(anism) = кібернетычная істота]

фантастычны паўчалавек-паўробат.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

wildcat [ˈwaɪldkæt] adj.

1. рызыко́ўны; незако́нны, недазво́лены;

a wildcat strike нелега́льная забасто́ўка (без дазволу прафсаюза)

2. фантасты́чны;

wildcat schemes дзіва́цкія, няздзе́йсныя пла́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перпе́туум-мо́біле

(лац. perpetuum mobile = які вечна рухаецца)

вечны рухавік, фантастычны рухавік, які аднойчы запушчаны быццам ніколі не спыніць свой рух.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВАЎКАЛА́К (ад стараслав. влък воўк + длакъ поўсць),

вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. слав. народаў; пярэварацень, чалавек, які чароўным спосабам ператварыўся ў воўка. Уяўлялі, што ў адрозненне ад звычайнага воўка ваўкалак больш высокага росту, з вялікай галавой, чатырма вачыма, вые не па-воўчы, а стогне і плача, як чалавек. Паводле паданняў, ваўкалакаў падзялялі на дзве групы: ваўкалакі — фантастычныя істоты, у якіх нібыта ператваралі людзей чараўнікі, і ваўкалакі, у якіх ператвараліся самі чараўнікі.

Генетычна вобраз ваўкалака звязаны з татэмізмам, абрадамі пераапранання ў шкуры татэмных жывёл, якім пакланяліся (у мінулым гуцулы нават спраўлялі свята воўка). Паступова вобраз ваўкалака страціў рэліг. значэнне і захаваўся ў фальклоры як фантастычны персанаж.

М.​Ф.​Піліпенка.

т. 4, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

fantastic

[fænˈtæstɪk]

adj.

1) дзіво́сны; дзі́ўны, незвыча́йны

2) эксцэнтры́чны

3) фантасты́чны; нерэа́льны

4) informal невераго́дна до́бры (ху́ткі, высо́кі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)